• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Вызначанае мейсца сталай дысьлякацыі групы расейскіх наймітаў з ПВК “Вагнэр” у Сірыі (ФОТА)

on 2018-09-13 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Ваколіцы газаперапрацоўнага заводу кампаніі Hayan Petroleum Company – пункт сталай дысьлякацыі групы расейскіх наймітаў з прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «Вагнэр» у Сірыі. Такую выснову зрабілі валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm, якія выявілі новыя фота наймітаў і зьдзейсьнілі геапазыцыянаваньне здымкаў.

Калі мёртвыя могуць распавесьці больш, чымся жывыя.

5 верасьня малдоўскае выданьне AVA.MD апублікавала дадзеныя расейскага найміта Апостала Уладзіслава Іванавіча, пазыўны «Волк» (рас.), грамадзяніна Расейскае Федэрацыі й Рэспублікі Малдова. Ён знаходзіўся ў складзе расейскага атраду, які спрабаваў штурмаваць газаперапрацоўны завод CONOCO 7 лютага 2018 г. і загінуў у выніку высокадакладнага ўдару авіяцыі й бесьпілётнікаў ВПС ЗША.

Каманда InformNapalm зьвярнула ўвагу на адзін з асабістых фатаздымкаў Уладзіслава Апостала.

З наяўнасьці ў фота ўпрыгожанай і палітай навагодняй ялінкі, можна меркаваць, што яно зробленае напачатку студзеня, прыблізна за месяц да гібелі найміта.

На заднім пляне можна пабачыць трубы й рэзэрвуары нафтагазавага заводу.

Валянтэры InformNapalm зьдзейсьнілі геапазыцыянаваньне й вызначылі мейсца здымкі – гэта паўночна-заходні бок газаперапрацоўнага заводу кампаніі Hayan Petroleum Company. Вызначэньне геалякацыі фатаздымку Апостала было зробленае з дапамогаю відэа расейскіх прапагандыстаў.

Цікава, што раней, на тэрыторыі гэтага заводу была зафіксаваная яшчэ адная група «вагнэраўцаў» разам зь вядомым расейскім наймітам-нэанацыстам Аляксеем Мільчаковым, які ўдзельнічаў і ў вайне на Данбасе на баку расейскіх акупацыйных войскаў. Апроч гэтага, перад галоўным будынкам заводу ўсталяваны помнік наймітам ПВК «Вагнэр».

Але гэта яшчэ ня ўсе пазлы: 8 ліпеня 2018 г. непадалёк гэтага заводу сфатаграфаваўся (архіў фота) на тле будаўнічай тэхнікі расеец Яўген Шапавалаў (архіў акаўнту, фатаздымкаў, кантактаў). Ён выклаў здымак у фотаальбоме з назовам «работа.». Каардынаты мейсца фатаграфаваньня: 34.60782200, 37.89565300. Што менавіта будуюць вагнэраўцы на сваёй базе з дапамогаю аўтакранаў – пытаньне пакуль застаецца адкрытым.

Яшчэ адное фота сьведчыць пра тое, што ў Сірыю Яўген Шапавалаў і ягоныя калегі патрапілі не звычайным чынам, але на борце лятаку Іл-76 вайскова-транспартнае авіяцыі ВПС РФ. Фота з грузавога адсеку:

З дапамогаю выяўленых новых фатаздымкаў удалося пацьвердзіць прысутнасьць у раёне газаперапрацоўнага заводу кампаніі Hayan Petroleum Company групы наймітаў ПВК «Вагнэр», якія выкарыстоўваюць тэрыторыю заводу як мейсца сталай дысьлякацыі. Гэтая інфармацыя можа быць карысная для сілаў кааліцыі, каб запабегчы новым спробам расейцаў штурмаваць і захопліваць нафтаперапрацоўныя аб’екты ў Сірыі.


Матар’ял падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

 

Tags: ConocoHayan Petroleum CompanyАляксей МільчакоўВагнэрПВКпрыватная вайсковая кампаніяСірыяУладзіслаў АпосталЯўген Шапавалаў

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Ад Беларусі да Украіны: чаму РФ намагаецца прадухіліць выдачу баявікоў «ПВК Ваґнэра»

    2020-08-07 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 51158 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.