• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Ад Беларусі да Украіны: чаму РФ намагаецца прадухіліць выдачу баявікоў «ПВК Ваґнэра»

on 2020-08-07 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Галоўнае | Навіны Print This Post Print This Post
  • by
  • cz
  • ua
  • bg

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm супольна з актывістами «Ихтамнет_м0209» сабралі дадактовыя зьвесткі пра затрыманых у Беларусі асобаў, каб зразумець, чаму Расея так нэрвуецца й імкнецца прадухіліць выдачу гэтых баявікоў Украіне. Відавочна, што гэтыя людзі могуць шмат рапавесьці пра крывавыя спэцапэрацыі Крамля ў іншых рэґіёнах сьвету, і гэта стане яшчэ адным доказам таго, што Расея й крамлёўскі рэжым Уладзімера Пуціна па сваёй сутнасьці ёсьць ня толькі аґрэсіўным, але й тэрарыстычным.

Украіна, Сірыя, Лібія, Судан, а цяпер і Беларусь. Дзейнасьць вайсковага фармаваньня, за якім замацавалася назва «прыватнае вайсковае кампаніі (ПВК) Ваґнэра», мае вельмі шырокую ґеаґрафію. Гэтая проксі-структура фактычна зьяўляецца пазаштатным падразьдзяленьнем Галоўнага ўпраўленьня Генштабу Збройных сілаў РФ (колішняя назва ГРУ, далей у тэксьце – гэтая абрэвіятура) для выкананьня «бруднай працы» (тэрактаў, правакацыяў, сілавой падтрымкі дыктатараў) у інтарэсах Расейскае Фэдэрацыі ў розных краінах сьвету.

Ня дзіўна, што пасьля затрыманьня ў Беларусі групы з 33 баявікоў, у тым ліку снайпэраў, Крэмль пачаў шукаць спосабы як мага хутчэйшае іхнае эвакуацыі. Паралельна з гэтым з усіх расейскіх каналаў, ад афіцыйных да ўмоўна апазыцыйных, зьдзяйсьняліся ўкіды вэрсіяў «прыкрыцьця»: нібыта гэтая група плянавала выляцець транзытам зь Беларусі ў іншую краіну. Паказальнай зьяўляецца таксама рэакцыя прадстаўніцы МЗС РФ Марыі Захаравай, якая заявіла: “Что касается задержанных в Белоруссии российских граждан, <…> то мы их в обиду не дадим, и в Минске это прекрасно знают”.

6 жніўня стала вядома, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даручыў запрасіць у Беларусь Генэральнага пракурора Украіны й Расіі для разгляду сытуацыі з затрыманымі пад Менскам баявікамі «ПВК Ваґнэра», якіх абвінавачваюць у спробе дэстабілізацыі сытуацыі падчас так званых прэзыдэнцкіх «выбараў» у Беларусі.

Таксама напярэдадні кіраўнікі Беларусі й Украіны праз тэлефон абмеркавалі пытаньне мажлівае перадачы баявікоў «ПВК Ваґнэра» ўкраінскаму боку ў зьвязку з тым, што некаторыя зь іх удзельнічалі ў баявых дзеяньнях супроць Украіны на баку расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе.

«ПВК Ваґнэра» – проксі-фармаваньне ГРУ РФ

У выніку шматлікіх OSINT-расьледаваньняў, праведзеных валянтэрамі міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm і іншымі журналістамі-расьледвальнікамі, было вызначанае, што баявікі «ПВК Ваґнэра» праходзяць падрыхтоўку на базе 10-й асобнай брыґады спэцпрызначэньня ГРУ РФ. Байцы гэтага проксі-фармаваньня ды іхныя камандыры на чале з «Ваґнэрам», атрымлівалі ведамасныя ўзнагароды, падпісаныя асабіста кіраўніком Расеі Уладзімерам Пуціным, а цяжкое ўзбраеньне й вайсковую тэхніку атрымлівалі непасрэдна з бахаў захоўваньня Мністэрства абароны РФ. Ад кадравых вайскоўцаў Збройных сілаў РФ яны адрозьніваюцца толькі фармуляваньнем у кантракце й памерам грашовага забесьпячэньня, а таксама тым, што Крамлю прасьцей падаваць іх як недзяржаўную «прыватную структуру».

Вызначанае, што «ПВК Ваґнэра» як падразьдзяленьне расейскае вайсковае выведкі непасрэдна ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях на Усходзе Украіны ў шматлікіх апэрацыях. Напрыклад, 14 чэрвеня 2014 г. расейскія дывэрсанты «ПВК Ваґнэра» зьбілі ўкраінскі транспартны лятак Іл-76 пад Луганскам, у выніку чаго загінулі адразу 49 украінскіх вайскоўцаў. Таксама «ваґнэраўцы» ўдзельнічалі ў баёх за Дэбальцава.

Пра баявыя й дывэрсійныя апэрацыі гэтага проксі-фармаваньня шмат што можна распавесьці, але больш падрабязна разгледзім баявы шлях некаторых ягоных чальцоў, затрыманых у Беларусі.

Баявы шлях затрыманых ў Беларусі баявікоў «ПВК Ваґнэра»

Бакуновіч Андрэй Пятровіч (рас. – Бакунович Андрей Петрович), 30.12.1977 г.н., асабісты нумар – М-1001 «ПВК Ваґнэра», камандыр снайпэрскае групы.

Ён удзельнічаў у баявых дзеяньнях пад н.п. Дэбальцава напрыканцы студзеня 2015 году. Раней СБУ апублікавала перахопленую размову з 28 студзеня 2015 г., у якой камандыр «ПВК Ваґнэра» ​​Дзьмітры Уткін паведамляў расейскаму генэралу ЗС РФ Яўгену Нікіфараву (пазыўны «Тамбоў») пра значныя страты.

Сярод гэтых стратаў фіґураваў і паранены Андрэй Бакуновіч. Нядаўна выданьне «Новая Газета» таксама апублікавала матар’ялы ягонай асабістай справы, у тым ліку даведкі з шпіталёў, дзе ён лекаваўся.

Сьпярша яго даставілі ў абласны шпіталь у акупаваным Луганску (на той час бланкі дакумантаў у шпіталях былі яшчэ на ўкраінскай мове), а потым перавялі ў аддзяленьне гнойнай хірургіі вайсковага шпіталя МА РФ у Растове-на-Доне.

За атрыманае параненьне Андрэя Бакуновіча хацелі ўзнагародзіць расейскім «ордэнам Мужнасці», але ягонае камандаваньне выдаліла ягонае прозьвішча з рапарту.

Пазьней Бакуновіч ваяваў ў інтарэсах РФ у Сірыі на баку дыктатара Башара Асада, і, як пазначанае ў справаздачы ААН, меркавана выконваў задачы ў Лібіі ў складзе снайпэрскай групы, што падтрымлівала рэжым Халіфа Хафтара.

Яшчэ адзін удзельнік баёў за Дэбальцава зь ліку затрыманых у Беларусі – Харытонаў Дзяніс Юр’евіч (рас. – Харитонов Денис Юрьевич), 16.03.1980 г.н., асабісты нумар – М-0801 «ПВК Ваґнэра», наводнік роты БМП.

 

Мае адразу дзьве ведамасныя ўзнагароды «За кровь и храбрость», якімі ўзнагароджваюць выключна байцоў «ПВК Ваґнэра». Адная ўзнагарода – за ўкраінскае Дэбальцава, другая – за сірыйскую Пальміру.

Таксама амаль з самага пачатку стварэньня «ПВК Ваґнэра» ​​у ёй праходзіць службу і Волгін Аляксей Уладзімеравіч (рас. – Волгин Алексей Владимирович), 21.06.1975 г.н., асабісты нумар – М-1297, кіроўца баявых машынаў.

Паводле дадзеных СБУ, у складзе «ПВК Ваґнэра» ён выконваў заданьні расейскае вайсковае выведкі ня толькі ва Украіне й Сірыі, але і ў Судане, дзе напачатку 2019 году ўдзельнічаў у задушэньні акцыяў пратэсту мясцовых дэмакратычных сілаў.

Разам з Волгіным у задушэньні мірных дэманстрацыяў у Судане ўдзельнічаў і Лі Уладзімер Аляксандравіч (рас. – Ли Владимир Александрович), 26.07.1989 г.н., асабісты нумар – М-0727 «ПВК Ваґнэра».

Ён запісаўся на службу ў «ПВК Ваґнэра» акурат у разгар сірыйскае кампаніі ўвесну 2016 году. У Сірыі ён служыў у навучальнай роце кулямётнікаў разьліку «Корд».

Разам зь Лі байцом «групы Ваґнэра» стаўся і Маслаў Сяргей Аляксандравіч (рас. – Маслов Сергей Алексеевич), 09.07.2019 г.н., асабісты нумар – М-2291

Ён, як і Лі, пачаў свой крывавы шлях з нумару разьліку «Корд» той жа навучальнай роты «ПВК Ваґнэра».

Сярод затрыманых у Беларусі ёсьць і Самарын Павал Львовіч (рас. – Самарин Павел Львович), 11.11.1981 г.н., нумар разьліку АГС-17 1-га выведвальна-штурмавога ўзводу 2-й выведвальна-штурмавой роты «ПВК Ваґнэра».

Самарын актыўна ўдзельнічаў у выведвальна-баявых апэрацыях РФ у Сірыі. Ягоны асабісты нумар – М-0724 – адрозьніваецца ад нумару Уладзімера Лі (М-0727) толькі апошняю лічбаю.

Яшчэ адным выяўленым і затрыманым у Беларусі расейскі баявіком зьяўляецца  Паўленка Сяргей Рыгаровіч (рас. – Павленко Сергей Григорьевич), 25.06.1976 г.н., асабісты нумар М-0279 «ПВК Ваґнэра».

Вызначанае, што Сяргей Паўленка запісаўся на службу ў Сірыю, дзе быў кіроўцам камандыра 4-й выведвальна-штурмовай роты «ПВК Ваґнэра». Гэтым камандырам быў Багатаў Андрэй Міхайлавіч (14.06.1964 г.н., асабісты нумар М-1601), вядома, што ён страціў руку падчас баёў за Пальміру, за гэта быў узнагароджаны зоркаю «Героя Расеі». Ніжэй фота сустрэчы «ваґнэраўцаў» з Пуціным, Багатаў першы леваруч.

Ніжэй падаем фота сустрэчы «ваґнэраўцаў» з Пуціным, Багатаў першы леваруч.

Сярод затрыманых у Беларусі баявікоў «ПВК Ваґнэра» маецца грамадзянін РФ, які прыцягваўся да адказнасьці за камічнае дробнае злачынства. Гэта Бахцігараеў Тахір Мінігаянавіч (рас. – Бахтигараев Тахир Минигаянович), 18.04.1980 г.н.

Паводле вытрымкі з расейскага рэестру судовых рашэньняў, у ліпені 2014 году Бахцігараеў скраў два мужчынскія майткі, куртку й адную пару гольфаў.

Менавіта ягоны пэрсанальны жэтон «ПВК Ваґнэра» з асабістым нумарам М-0483 патрапіў у кадар апэратыўнае відэаздымкі КДБ РБ падчас затрыманьня ягонай групы ў Беларусі.

Прапаґандысцкая машына РФ зараз распаўсюджвае неймаверную колькасьць вэрсіяў леґенды прыкрыцьця затрыманых байцоў пазаштатнага падразьдзяленьня ГУ Генштабу ЗС РФ – «ПВК Ваґнэра». Спрабуе любым чынам давесьці, што галоўнай мэтай перабываньня расейскіх баявікоў у Беларусі быў транзыт у трэція краіны. Пашырае нават фантасмаґарычныя тлумачэньні, што гэта нібыта апэрацыя ўкраінскіх спэцслужбаў дзеля зьдзяйсьненьня ўдару па расейска-ўкраінскіх зносінах. Аналягічны інфармайцыйны шум расейскае прапаґанды назіраўся і падчас зьбіцьця вайскоўцамі 53-й ЗРБр Збройных сілаў РФ лятака «Малайзійскіх авіяліняў» на Данбасе.

Усе гэтыя вэрсіі разьбівае факт таго, што Міністэрства абароны РФ ніколі не выкарыстоўвала для перакідваньня баявікоў «ПВК Ваґнэра» рэґулярныя авіярэйсы ды яшчэ з тэрыторыі іншай дзяржавы. Усе пералёты зьдзяйсьняліся бартамі «223-га лётнага атраду» МА РФ альбо адмысловымі чартарамі без праходжаньня памежнага кантролю РФ.

Фактам застаецца і тое, што на тэрыторыі Беларусі выяўленае й ідэнтыфікаванае пазаштатнае падразьдзяленьне вайсковай выведкі ГШ ЗС РФ, якое сьледчыя ворганы Беларусі абвінавачваюць у дзеяньнях што да спробы дэстабілізацыі сытуацыі ў нашай краіне. Судовае пацьверджаньне гэтага факту будзе сьведчыць пра зьдзяйсьненьне Расейскай Фэдэрацыяй у дачыненьні Беларусі падрыхтоўкі й правядзеньня ґібрыднай ваеннай аґрэсіі.


Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: Аляксандар ЛукашэнкаАляксей ВолгінАндрэй БагатаўАндрэй БакуновічВагнэрГРУГУ ГШДзьмітры УткінДзяніс ХарытонаўИХТАМНЕТ_М0209Марыя ЗахараваПавал СамарынПВКПВК ВагнэраСяргей МаслаўСяргей ПаўленкаТахір БахцігараеўУладзімер ЛіЯўген Нікіфараў

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Зянон Пазьняк: Падняўшы сьцяг Нацыі як сьцяг змаганьня, – мабілізуем змагароў за волю Бацькаўшчыны

    2020-05-28 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 42762 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

May 2022
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.