Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm вызначыла факт удзелу экіпажа вялікага дэсантнага карабля (ВДК) “Ямал” Чарнаморскага флёту РФ у апэрацыі захопу Крыму. У пераліку ваеннай пракуратуры Украіны што да расейскіх караблёў, з дапамогаю якіх зьдзяйсьнялася ваенная агрэсія супроць Украіны ў 2014 годзе, гэты карабель дагэтуль не пазначаны.
Вялікі дэсантны карабель “Ямал“, бартавы нумар – 156, уваходзіць у склад 197-й брыгады дэсантных караблёў Чарнаморскага флёту ВМФ РФ, в/ч 72136, дысьлякацыя – часова акупаваны Крым, г. Сэвастопаль.
Усе фігуранты гэтага расьледаваньня маюць сяброўскія сувязі ў сацсетках, у якіх яны выклалі супольныя армейскія фатаздымкамі. Кожны зь фігурантаў апублікаваў фотадоказ, які пацьверджвае асабісты ўдзел у акупацыі Крыму. Сярод доказаў маюцца фатазымкі мэдалю Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі “За возвращение Крыма” (рас.) і ўзнагароднага пасьведчаньня да яго, у якім пералічаныя асабістыя дадзеныя вайскоўца, нумар і дата загаду МА РФ пра ўзнагароджаньне, а таксама нумар вайсковай часткі, званьне і прозьвішча камандыра.
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя маракоў ВДК “Ямал”
Захезін Раман Ігаравіч (рас. – Захезин Роман Игоревич), нарадзіўся 16 ліпеня 1993 г. у г. Пенза. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гг. на вялікім дэсантным караблі ВМФ РФ “Ямал”.
Захезін апублікаваў фатаздымак з мэдалём за акупацыю Крыму й фота ўзнагароднага пасьведчаньня да яго:
Старонка сацсеткі, скрыншоты, фатаздымкі Р. Захезіна
Войцех Раман Мікалаевіч (рас. – Войцех Роман Николаевич), нарадзіўся 19 жніўня 1993 г. у г. Мураўленка (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, РФ). Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гг. на вялікім дэсантным караблі ВМФ РФ “Ямал”.
Узнагароджаны мэдалём за ўдзел у апэрацыі захопу Крыму:
Старонкі ў сацсетках, скрыншоты, фатаздымкі Р. Войцеха
Барасюк Станіслаў (рас. – Боросюк Станислав), нарадзіўся 21 студзеня 1993 г. у г. Салехард (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, РФ). Тэрміновую вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі ВМФ РФ “Ямал”.
Як і першыя два фігуранты гэтага расьледаваньня ўзнагароджаны мэдалём за ўдзел у акупацыі Крыму:
Барасюк у фота ў цэнтры, з мэдалём на кіцелі
Старонка сацсеткі, скрыншоты, фатаздымкі С. Барасюка
Назарка Міхаіл (рас. – Назарько Михаил), нарадзіўся 23 красавіка 1995 г. у с. Прывольны (Сьветлаярскі раён Валгаградзкай вобласьці, РФ).
Тэрміновую вайсковую службу праходзіў на ВДК “Ямал”. Таксама ўзнагароджаны мэдалём Міністэрства абароны РФ за ўдзел у акупацыі Крыму:
Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі М. Назаркі
Серыкбаеў Руслан Артуравіч (рас. – Серикбаев Руслан Артурович), нарадзіўся 16 студзеня 1993 г. у г. Астрахань.
Тэрміновую вайсковую службу праходзіў на ВДК “Ямал”. Як і папярэднія фігуранты расьледваньня ўзнагароджаны мэдалём МА РФ за ўдзел у апэрацыі захопу Крыму. Апублікаваў фатаздымак свайго ўзнагароднага пасьведчаньня да мэдалю “За возвращение Крыма”:
Серыкбаеў – трэці леваруч
Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі Р. Серыкбаева
Зьвяртаемся да вайсковай пракуратуры Украіны, ваш сьпіс падразьдзяленьняў й тэхнікі Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, з дапамогаю якіх зьдзейсьненая акупацыя Крыму, не актуалізоўваўся працяглы час. Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm выявіла мноства новых дадатковых дадзеных, якія могуць дадаць сьпіс дзеля павялічэньня доказавае факталягічнае базы.
Чытайце таксама: У акупацыі Крыму ўдзельнічала 197-я брыгада дэсантных караблёў Чарнаморскага флёту РФ
*Калі вы чытаеце мабільную AMP-вэрсію гэтага артыкулу (Accelerated Mobile Page), то некаторыя фота й спасылкі на архівы могуць не адлюстроўвацца. Для больш падрабязнага вывучэньня публікацыі рэкамэндуем выкарыстоўваць кампутар або ноўтбук.
Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Вы можаце падтрымаць нашую супольнасьць дабрачынным ахвяраваньнем, каб дапамагчы кампэнсаваць выдаткі на ўтрыманьне сайту й спрыяць разьвіцьцю нашага валянтэрскага праэкту.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа