
Падчас маніторынгу інфармацыйных рэсурсаў расейскіх акупацыйных сілаў на Данбасе было выяўленае чарговае пудла ў працы вайсковых прапагандыстаў. Гэтак, на брыфінгу марыянэткавага «прадстаўніка Народнай міліцыі ЛНР пра сытуацыю на лініі разьмежаваньня» з 10 верасьня 2016 году было заяўленае, што Збройныя Сілы Украіны на лініі разьмежаваньня ствараюць схованкі з зброяй для зьдзяйсьненьня дывэрсійных апэрацыяў супроць мірных жыхароў так званай Луганскай Народнай Рэспублікі. Сярод зброі, вынятай з такога тайніка, быў прадэманстраваны 82-мм самаробны пераносны мінамёт, якім, паводле сьцьверджаньня прапагандыстаў, карыстаюцца ўкраінскія дывэрсанты для правакацыйных абстрэлаў, у тым ліку і ўласных пазыцыяў.
Пудлам ёсьць тое, што ў відэа зафіксаваны самаробны 82-мм мінамёт «ШМОН», які з 2015 году вырабляе так званы «Канцэрн «Калдун і Ко» з гораду Равенькі Луганскае вобласьці. Загадвае гэтым «канцэрнам» баявік і памагаты расейскіх акупантаў Уладзімер Аляксандравіч Недадаеў (спасылка на базу дадзеных «Міратворац»).
Адразу паўстае пытаньне: Недадаеў забясьпечвае ўкраінскіх дывэрсантаў саматужнай зброяй ці наўпрост быў зроблены няякасны інфармацыйны ўкід? Адказ відавочны! Ніжэй пададаем відэа выпрабаваньня гэтага штурмавога мінамёту.
Нагадаем, што раней валянтэры-выведнікі міжнароднае супольнасьці InformNapalm неаднаразова выкрывалі хлусьню і інсцэнаваныя сюжэты акупантаў, напрыклад, пра сюжэт пра абстрэл жылога дому ў Ясінаватай, які прапагандысты падавалі за абстрэл з боку ЗСУ. Падрабязна ў артыкуле «Ясінаватая ў прыцэле расейскай гібрыднай агрэсіі».
Тэматычныя матар’ялы:
- Узламаная схема каардынацыі расейскіх прапагандыстаў: задачы, аплата, справаздачы
- Узлом прапагандыстаў РФ. Частка 3. Абстрэл Нікішына
- Пераход дзяржмяжы з Украінай і абстрэлы ўкраінскіх падразьдзяленьняў тэрарыстамі-мінамётнікамі Збройных Сілаў РФ
Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Кузьма Тутаў і Міхаіл Кузьняцоў.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа