• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ясінаватая ў прыцэле расейскай гібрыднай агрэсіі

    on 2016-08-15 | 0 Comment | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Расейская гібрыдная вайсковая агрэсія на Усходзе Украіны выкарыстоўвае складаную камбінацыю клясычных вайсковых апэрацыяў, тэрарызму й злачынных паводзінаў на полі бою дзеля дасягненьня палітычных мэтаў крамлёўскае эліты. У рэдактарскай прадмове даведніка Military Balance 2015 «гібрыдная вайна» трактуецца як выкарыстаньне вайсковых і невайсковых інструмантаў у інтэграванай кампаніі для дасягненьня раптоўнасьці, захопу ініцыятывы і атрыманьня псыхалягічных перавагаў, якія выкарыстоўваюць: дыпляматычныя магчымасьці, маштабныя і імклівыя інфармацыйныя, электронныя і кібэрапэрацыі, прыкрыцьцё і ўтойваньне вайсковых і выведвальных дзеяньняў, у спалучэньні з эканамічным ціскам. У гэтым расьледаваньні валянтэры InformNapalm прааналізуюць адзін з прыкладаў выкарыстаньня інфармацыйнага фронту расейскімі акупацыйнымі войскамі ў гібрыднай агрэсіі супроць Украіны. Самым распаўсюджаным прыкладам расейскіх інфармацыйных спэцапэрацыяў ёсьць стварэньне з Збройных сілаў Украіны вобразу «вайсковага злачынцы». Зьдзяйсьняецца гэта наступным чынам. На лініі разьмежаваньня акупанты праводзяць правакацыйныя абстрэлы жылога сэктару. Далей па шаблону робяцца інфармацыйныя «ўкіды», у якіх абвінавачваюцца ўкраінскія падразьдзяленьні. Але досыць часта акупанты зьдзяйсьняюць фатальныя памылкі.

    13 жніўня 2016 г. на расейскім гібрыдным інфармацыйным рэсурсе зьявілася навіна і відэасюжэт з мейсца падзеяў з назовам «ЯСИНОВАТАЯ. УКРАИНСКИЙ СНАРЯД ПРИЛЕТЕЛ В ДОМ. РАНЕН МУЖЧИНА». Згодна з шаблонам, у абстрэле жылога дому й параненьні мірнага жыхара Ясінаватай (Данецкая вобл.) абвінавачваюцца ЗСУ. Ці адпавядае гэта рэчаіснасьці? Дэталёва прааналізуем відэасюжэт.

    У хронамэтражы 0:03 зафіксаваны фасад дому, чырвоным пазначанае разбурэньне ў выніку  трапленьня снараду і выбуху на другім паверсе. Зьвернем увагу на тое, што выбітыя выбуховай хваляй шклопакеты, закладзеныя плітой OSB-3. Таксама можна пабачыць кавалкі ўцяпляльніка вакол ваконнай рамы. Зялёным пазначаны ваконны праём на першым паверсе, які гэтак жа заклалі плітой OSB-3.

    Selection_212

    У хронамэтражы 0:12-0:23 мы бачым, што апэратар фільмуе першы паверх дому. На скрыншоце ніжэй зялёным пазначанае мейсца трапленьня боепрыпасу ў вакно першага паверху. Зьвернем увагу на характэрныя сьляды ад хваставіка гранаты, а таксама на шпалеры з малюнкам кветак.

    Selection_216

    У хронамэтражы 0:37 мы бачым сьлед ад трапленьня гранаты. Шпалеры з малюнкам кветак зафіксаваныя на першым паверсе. У кадры можна выразна пабачыць характэрныя сьляды хваставіка гранаты ПГ-9, якая ўваходзіць у камплект стрэлу для станкавага гранатамёта СПГ-9 альбо гладкаствольнай гарматы 2А28 «Гром» (усталёўваецца на БМП-1). Цікава, што запальнік гранаты не спрацаваў. Граната прабіла шклопакет на першым паверсе і нутраную перагародку будынку з гіпсакартону. Меркавана, расейскія вайскоўцы падчас сьпешнага выкананьня правакацыі забыліся на тое, каб зьняць ахоўны каўпачок з запальніка.

    Selection_213

    Selection_222

    У хронамэтражы 0:43 мы бачым мейсца трапленьня другой гранаты ў раёне скосу даху і перакрыцьця між паверхамі, пад ваконнай рамай. А таксама шпалеры блакітнага колеру.

    Selection_217

    У хронамэтражы 0:47 з пашкоджанага выбухам вакна другога паверху можна пабачыць два дамы. Першы дом зь сьветлым дахам, другі дом з чырвоным. Зьвернем увагу на пліту OSB-3 замест шклопакету і на ўцяпляльнік, што тырчыць.

    Selection_214

    Зараз мы маем мажлівасьць вызначыць прыблізныя траэкторыі прылёту гранатаў адносна пашкоджанага жылога дому (на скрыншоце намаляваныя чырвонай і зялёнай стрэлкай). Характэрныя разбурэньні сьведчаць пра тое, што на другім паверсе дэтанатар гранаты спрацаваў.

    Selection_218

    З дапамогаю спадарожнікавых здымкаў удалося ідэнтыфікаваць гэты дом, які мае адрэсу: м.Ясінаватая, вул. Калініна 7. Таксама быў вызначаны кірунак прылёту гранатаў адносна суседніх дамоў і бакоў кругавіду.

    Selection_219

    Вынікае, што гранаты прыляцелі з усходняга напрамку, то бок з боку пазыцыяў акупацыйных войскаў. Ніжэй скрыншот сэрвісу  liveuamap, дзе чырвоным пазначаная тэрыторыя падкантрольная расейскім акупантам. Сіняй стрэлкай пазначаны напрамак стральбы.

    Selection_221

    Выснова: расейскія акупанты для стварэньня інфармацыйных «укідаў» падчас гібрыднай агрэсіі супроць Украіны выкарыстоўваюць усе даступныя спосабы й мэтоды. Нават тыя, якія ёсьць пагрозаю для жыцьця мірнага насельніцтва. Але для пуцінскага рэжыму жыцьцё украінцаў і нават жыцьцё расейцаў нічога ня вартае. Дастаткова ўзгадаць арганізаваныя ФСБ падрывы дамоў у Валгадонску і няўдалую апэрацыю «Разанскія вышкалы», ці «Разанскі цукар».

    Тэматычныя матар’ялы:

    • Узламаная схема каардынацыі расейскіх прапагандыстаў: задачы, аплата, справаздачы
    • Узлом прапагандыстаў РФ. Частка 3. Абстрэл Нікішына
    • Пераход дзяржмяжы з Украінай і абстрэлы ўкраінскіх падразьдзяленьняў тэрарыстамі-мінамётнікамі Збройных Сілаў РФ

    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Кузьма Тутаў і Міхаіл Кузьняцоў.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.