• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Найноўшы расейскі комплекс РЭБ у цэнтры Данецка

on 2016-08-04 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Партал Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Фота комплексу «Шиповник-Аэро» (рас.), зробленае падчас форуму «Тэхналёгіі ў машынабудаваньні – 2012» (крыніца фота: topwar.ru)

22 ліпеня 2016 году Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што ў цэнтры Данецка расейскія баявікі разгарнулі найноўшы комплекс радыёэлектроннай барацьбы «Шиповник-Аэро». Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm вырашыла пераверыць гэтую інфармацыю і знайсьці гэтаму доказы самастойна, бо нам не дастаткова заяваў нават самых аўтарытэтных дзяржаўных структураў, калі яны не падмацаваныя дадатковымі фактамі.

Падчас зьдзяйсьненьня сумежнага расьледаваньня што да ідэнтыфікацыі ў акупаваным Данецку вайскоўцаў 33-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 22179) Паўднёвае вайсковае акругі РФ валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі мейсца, у якім з канца 2014 году ўвесь час знаходзіцца разнастайная вайсковая тэхніка баявікоў. Характэрна, што сярод гэтай тэхнікі маецца адзінка, якую больш чымся за год з гэтага мейсца нікуды не перасоўвалі, што ўскосна можа сьведчыць пра ейныя функцыі.

Раней валянтэры InformNapalm ўжо фіксавалі падобную сытуацыю, калі акупацыйныя войскі РФ на Данбасе на працягу некалькіх месяцаў, нават пасьля выяўленьня каардынатаў і публікацыяў у СМІ, не зьмянялі мейсца дысьлякацыі сваіх комплексаў сувязі або радыёэлектроннай барацьбы. Адным зь яскравых прыкладаў ёсьць выяўленьне расейскай станцыі перашкодаў Р-330Ж «Житель» (рас.), якую выявілі ў Макееўцы яшчэ ў чэрвені 2015 году і якая 31 сакавіка 2016 г. была зьнішчаная ў тым жа мейсцы.

Гэты паказальны прыклад сьведчыць пра тое, што расейскія вайсковыя спэцыялісты абралі найбольш выгодныя пазыцыі для базаваньня тэхнікі, якая зьздяйсьняе радыёэлектронную выведку (РЭВ) або радыёэлектронную барацьбу (РЭБ). Гэтыя пазыцыі збольшага яны не зьмяняюць, бо ўпэўненыя, што ўкраінскія сілавікі, вымушаныя выконваць Менскія дамоўленасьці, ня зьяўляюцца небясьпекай, а назіральнікі АБСЭ «не пабачаць» альбо не пазначаць іх у сваіх справаздачах.

Традыцыйна валянтэры InformNapalm зьдзяйсьняюць дапамогу ў выяўленьні мейсцаў базаваньня ўзбраеньня й спэцтэхнікі аб’яднаных расейска-тэрарыстычных сілаў і значна спрошчваюць працу як міжнародным назіральнікам, гэтак і ўкраінскім сілавікам.

У гэтым расьледаваньні будуць выказаныя меркаваньні, якія яшчэ трэба будзе пераверыць “у полі”, але праз гэта каштоўнасьць пададзеных назіраньняў толькі ўзрастае.

Разгледзім некалькі спадарожнікавых здымкаў у храналягічнай пасьлядоўнасьці.

07.10.2014 г. – на футбольным полі ля будынку колішняга апэратыўнага ваенізаванага горновыратавальнага атраду яшчэ нічога няма.
2014.10.07
11.10.2014 г. – на полі зьявілася штосьці, накрытае маскавальнай сеткай, таксама можна пабачыць тэхніку, што стаіць у ценю.
2014.10.11

14.10.2014 г.
2014.10.14

 21.02.2015 г.
2015.02.21

24.03.2015 г.
2015.03.24

13.04.2015 г.
2015.04.13

24.04.2015 г.
2015.04.24

27.04.2015 г.
2015.04.27

21.05.2015 г.
2015.05.21

07.06.2015 г.

2015.06.07

26.09.2015 г. – здымак «Яндэкс.Мапы» ідэнтычны спадарожнікавым здымкам сэрвісу «terraserver».

яндекс-карта

2015.09.26

Далей нагадаем пра фота, дзякуючы якому было выяўленае гэтае мейсца, – гэта фатаздымак, выкладзены вайскоўцам 33-й АМСБр ЗС РФ Віталём Тупікіным 09.12.2015 г. і зроблены ў Данецку на даху будынку колішняе Усходняе мытні Дзяржаўнае фіскальнае службы.

донецк-сравнение!
Чытайце таксама: «Вайскоўцы 33-й АМСБр ЗС РФ выяўленыя ў акупаваным Данецку»

Tupikin Donetsk6
Зялёным колерам на фота ніжэй пазначаная неідэнтыфікаваная антэна, побач зь ёю ўнізе знаходзіцца аб’ект, які не зафіксаваны ў архіўных спадарожнікавых здымках.

Таксама прааналізуем зробленыя нядаўна на тым жа даху фатаздымкі, але зь іншага боку будынку. Зьвярніце ўвагу на новую чыстую скрыню леваруч, зь якое ў розныя бакі цягнуцца драты.

Пазначаныя аб’екты знаходзяцца вельмі блізка, менш за 100 м адзін ад аднаго. Характэрна, што мейсца, апісанае ў расьледаваньні «Цэнтр выставаў «ЭкспаДанбас» у Данецку – расейская база», знаходзіцца крыху меней за 1 км ад пазначаных аб’ектаў. Верагодна, гэтая тэрыторыя зьяўляецца своеасаблівым камандным штабам акупацыйных войскаў Расеі ў Данецку.

У кантэксьце паведамленьня ГУВ МА Украіны і, улічваючы пададзеную вышэй інфармацыю, можна зрабіць здагадку, што комплекс «Шиповник-Аэро» знаходзіцца на футбольным полі ля будынку колішняга апэратыўнага ваенізаванага горновыратавальнага атраду ў Данецку. Здагадка патрабуе дадатковай пераверкі, але ўжо цяпер можна дакладна сказаць, што гэтае мейсца ідэальна падыходзіць для базаваньня комплексу радыёэлектроннае барацьбы, галоўным прызначэньнем якога ёсьць блякаваньне праз радыёпадаўленьне выяўленых каналаў дыстанцыйна-кіраваных лятальных апаратаў дзеля спыненьня іхнае працы над зонай адказнасьці комплексу.

Даведка:

«Шиповник-Аэро» – гэта апаратура барацьбы з БПЛА, станцыямі тэлерадыётрансьляцыі, каманднымі пунктамі сувязі, станцыямі (модулямі) сотавых і іншых сетак. Апаратная частка забясьпечвае як шырокапалоснае, гэтак і вузкаскіраванае падаўленьне сыгналаў і частотаў, скажэньне перадаванай інфармацыі. У апошнім выпадку барацьба зьдзяйсьняецца не з крыніцай, але з прымачом інфармацыі.

Для супрацьдзеяньня бесьпілётнікам, ад моманту выяўленьня да падаўленьня (перахоп сыгналу), патрэбныя прыблізна 25 сэкундаў. Калі маецца інфармацыя пра частоты кіраванага сыгналу бесьпілётніка, то для супрацьдзеяньня дастаткова сэкунды. Асноўны час ідзе на апрацаваньне, збор і аналіз інфармацыі выяўленага БПЛА, самое ж падаўленьне (перахоп) зьдзяйсьняецца ў момант. Распрацоўшчыкі працягваюць зьмяншаць часу супрацьдзеяньня БПЛА і абяцаюць скараціць яго істотна.

Сучасныя БПЛА ў выпадку страты кіраванага сыгналу маюць праграму вяртаньня ў пункт запуску, аднак «Шиповник-Аэро» прадухіляе выкананьне гэтай праграмы праз усталяваньне сфальшаванага навігацыйнага полю з заменай дынамічных каардынатаў. Праз арыентаваньне на іх, БПЛА ляціць у пункт, зададзены апаратнай часткай.

Шиповник-аэро
Такім чынам, падчас маніторынгу спадарожнікавых здымкаў і сацыяльных старонак вайскоўцаў ЗС РФ, якія знаходзяцца на акупаванай частцы ўкраінскага Данбаса, валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі ўскосныя прыкметы наяўнасьці яшчэ адной адзінкі расейскай спэцыяльнай тэхнікі, якая зусім нядаўна паступіла ва ўзбраеньне расейскай арміі. Фота ці відэа зь мейсца фіксацыі маглі б значна пашырыць фактычную аснову доказавай базы, але мы спадзяемся, што прадстаўнікі маніторынгавай місіі АБСЭ змогуць наведаць пазначаны аб’ект і апісаць пабачанае ў сваіх справаздачах.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Відаль Сарокін.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 45124 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

July 2022
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.