• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Вайскоўцы 33-й АМСБр ЗС РФ выяўленыя ў акупаваным Данецку

on 2016-07-26 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

У ліпені 2016 году адбываецца значнае пагаршэньне сытуацыі на Усходзе Украіны. Аб’яднаныя расейска-тэрарыстычныя сілы павялічылі колькасьць правакацыйных абстрэлаў украінскіх пазыцыяў па ўсёй лініі разьмежаваньня сілаў на Данбасе. Практычна штодня ў зводах зь лініі фронту маецца інфармацыя пра загінулых і параненых украінскіх вайскоўцаў. Афіцыйны Крэмль працягвае не вызнаваць свой удзел у збройных канфлікце, нягледзячы на вялізарную колькасьць доказаў перакідваньня ўзбраеньня й тэхнікі празь некантраляваныя дзялянкі расейска-ўкраінскай мяжы. Найміты, якія маюць грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі, пад пратэктаратам ГРУ і ФСБ РФ праходзяць падрыхтоўку ў трэнавальных лягерох у Растоўскае вобласьці й перакідваюцца ва Украіну для вядзеньня баявых дзеяньняў. Апроч гэтага, як вайскоўцы, гэтак і валянтэрская выведка ўвесь час фіксуе знаходжаньне на акупаванай тэрыторыі кадравых расейскіх вайскоўцаў з складу асобных і зводных падразьдзяленьняў арміі РФ. Дыпляматычныя крокі сусьветнай супольнасьці што да працягваньня эканамічных санкцыяў маюць значнае, але недастатковае ўзьдзеяньне на агрэсара, які працягвае агрэсіўныя дзеяньні на Усходзе Украіны і не спыняе гібрыдную вайну.

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае аналізаваць і раскрываць дадзеныя, знойдзеныя падчас маніторынгу сацыяльных старонак расейскіх вайскоўцаў. На гэты момант назьбіраная інфармацыя пра ўдзел вайскоўцаў або тэхнікі з складу 75 структурных падразьдзяленьняў арміі і сілавых структураў Расеі супроць Украіны (база дадзеных інцыдэнтаў).

У гэтым расьледаваньні мы падаем інфармацыю пра новы эпізод фіксацыі вайскоўцаў 33-й асобнай мотастралковай брыгады (АМСБр, в/ч 22179) на тэрыторыі Украіны.

Чытайце таксама: «Пазаштатныя расейскія «прадстаўнікі СЦКК» з 33-й МСБр РФ»

У папярэднім расьледаванні InformNapalm выявіў прысутнасьць вайскоўцаў 33-й АМСБр на тэрыторыі акупаваных украінскіх гарадоў Данецк і Горлаўка.

Фігурантам чарговага расьледаваньня, які раскрыў мейсцазнаходжаньне расейскіх вайскоўцаў, зьяўляецца Віталь Тупікін з Валгадонска, які мае ў сацыяльных сетках некалькі профіляў (профіль 1, профіль 2). Ён нагэтулькі апантаны сацыяльнымі сеткамі, што зарэгістраваў старонку нават на свайго сабаку. Асноўны ягоны профіль аформлены ў стылі «я апалчэнец» (архіў профілю, фотальбому, кантактаў). Ва ўсіх профілях маюцца аднолькавыя фатаздымкі. Падчас аналізу старонак удалося выявіць наступнае:

28.10.2015 г. у фотаальбоме профілю сацсеціва “ОК” Тупікіна было выкладзенае фота, зробленае  на тэрыторыі казармы ў Новачаркаску.

Kazarma

Нутранае аздабленьне памяшканьня адпавядае зафіксаванаму ў фота з профіля Грэкава, пра якога мы падавалі інфармацыю ў ранейшай публікацыі.

Мейсца дысьлякацыі 33-й асобнай мотастралковай брыгады горнай, або в/ч 22179, знаходзіцца ў двух населеных пунктах. Асноўныя падразьдзяленьні, кіраваньне і жаўнеры тэрміновага рэкрутаваньня знаходзяцца ў г. Майкоп Рэспублікі Адыгея, а вайскоўцы-кантрактнікі базуюцца ў г. Навачаркаск Растоўскае вобласьці.

Тупікін, як і фігурант папярэдняга расьледаваньня Віталь Грэкаў, мае шмат фатаздымкаў, зробленых ва Украіне ўзімку:

09.12.2015 г., фота ў Данецку з камэнтаром «у камандыроўцы», каардынаты (48.0299096, 37.7934822);
Tupikin Donetsk1 Karta 1
22.12.2015 г., фота ў супэрмаркеце “Амстор”, пра што сьведчыць кантактны нумар тэлефону на рэклямным шчыце з тартамі на замову “062-348-89-80”.

Tupikin Donetsk2

28.01.2016 г., фота  на тле расейскага бронеаўтамабілю «Тыгр», да якога падведзеныя дадатковыя кабелі сілкаваньня, што можа сьведчыць пра дадатковае выкарыстаньне сродкаў сувязі або радыёэлектронной барацьбы. На заднім пляне можна пабачыць комін кацельні.

Tupikin Donetsk3

Гэты ж комін кацельні ёсьць і ў іншым фота:

Tupikin Donetsk4

Меркавана, фота зробленыя на тэрыторыі адной з больніцаў або мэдычных цэнтраў. Характэрным ёсьць апошняе зімовае фото, у якім баявік зафіксаваны з аўтаматам, на якім маецца прымацаваная бірка з прозьвішчам вайскоўца, якому ён належыць (гэтая дэталь ўскосна сьведчыць пра статутныя асаблівасьці арганізацыі службы, характэрныя больш для кадравых вайскоўцаў, чымся для простых наймітаў).

13817071_286421411709040_169095711_n

Маецца таксама сэрыя вясновых фота (1, 2, 3), зробленых ужо на тэрыторыі палявога намётавага лягеру Чкалаўскага палігону Растоўскае вобласьці.

Tupikin Rostov1 Tupikin Rostov2 Tupikin Rostov3

Празь некалькі месяцаў Віталь зноў у Данецку, ужо ў суправаджэньні яшчэ аднаго вайскоўца 33-й АМСБр Аляксея Барадзіна (архіў профілю, фотальбому, кантактаў). Барадзін ня мае такой сацыяльнай інтэрнэт-актыўнасьці, як Тупікін, але ён папярэдне “засьвяціў” шаўрон «ДНР» у сябе ў фота, што не зрабіў ягоны напарнік.

Пра прыналежнасьць Барадзіна да 33-й АМСБр сьведчаць супольныя фатаздымкі з таварышамі ў службе на тэрыторыі таго ж лягеру Чкалаўскага палігону.

Віталь Тупікін падчас другой камандыроўкі ў Данецк пачаў аглядаць славутасьці гораду, пазаваць на тле каваных фігураў, але не забыўся, як ён сам зазначыў, на штабную працу. На сьцяне можна разгледзець мапу з раёнамі Данецка.

Tupikin Donetsk5 Karpov Tupikin Donetsk6

Karta 2 1tNQOoJzqLI

Любоў Тупікіна рабіць «сэлфі» на даху аднаго й таго ж будынку колішняй Усходняй мытні Дзяржаўнай фіскальнай службы ў Данецку як узімку, гэтак і ўлетку, можа сьведчыць пра тое, што расейскія вайскоўцы менавіта на даху гэтага будынка ўсталявалі радыё-перадатчыкі або іншыя сродкі сувязі. Сам жа будынак знаходзіцца на тэрыторыі Вайсковай горнавыратавальнай часткі (ВГВЧ) у Данецку на вуліцы Лявіцкага, пра які мы пісалі ў папярэднім расьледаваньні пра 66-ю асобную брыгаду сувязі ЗС РФ. На футбольным полі за будынкам ВГВЧ паводле дадзеных спадарожнікавых здымкаў увесь час знаходзіцца вайсковая тэхніка.

У наступным расьледаваньні InformNapalm будзе дадатковы аналіз гэтай тэхнікі што да выяўленьня менавіта расейскіх адзінак.

Відавочна, што РФ ня толькі спансуе тэрарызм, пастаўляе зброю й тэхніку ў зону баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны, але й ёсьць галоўным чыньнікам канфлікту праз сталае перакідваньне кадравых вайскоўцаў для правядзеньня апэрацыяў дзеля інтарэсаў «русского мира». Санкцыі зьяўляюцца значным, але недастатковым інструмантам дзеля прымушэньня агрэсара да міру. Украіна, якая выступае фарпостам на шляху імпэрскіх амбіцыяў Крамля, мае патрэбу ў значна большай падтрымцы прагрэсіўнай часткі сусьветнай супольнасьці. Бо ў выпадку страты гэтага фарпосту мэтай агрэсара будуць ужо межы іншых эўрапейскіх дзяржаваў.


Матар’ял да публікацыі падрыхтавала валянтэрка міжнароднае супольнасьці InformNapalm Victory Krm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Tags: 33-й АМСБрДанецкрасейская армія ва Украіне

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Аналіз перашкодаў дзейнасьці СММ АБСЭ з боку РФ на Данбасе за I квартал 2020 году

    2020-03-23 - 0 Comment
  • Сучасная расейская станцыя спадарожнікавай сувязі Р-441-ОВ «Ливень» ва акупаваным Данецку

    2018-10-17 - 0 Comment
  • Пасьля захопу Крыма яны былі выпраўленыя на Данбас: старшына Цякужэў і маёр Япішын, 18-я АМСБр

    2017-11-28 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 42717 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

May 2022
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.