
Паводле паведамленьня Міністэрства абароны Расейскае Фэдэрацыі, 17 верасьня 2018 г. прыблізна а 22.00 над акваторыяй Міжземнага мору за 35 км ад узьбярэжжа Сірыі зьнікла сувязь з экіпажам расейскага вайсковага лятаку Іл-20. На борце знаходзіліся 15 чалавек.
Характэрна, што лятак вяртаўся на авіябазу Хмэймім падчас атакі чатырох зьнішчальнікаў ВПС Ізраілю на сірыйскія вайсковыя аб’екты ў правінцыі Латакія, дзе засяроджаныя расейскія ваенныя сілы. Мінабароны РФ падае таксама інфармацыю, што з дапамогаю радыёлякацыйных сродкаў кантролю паветранае прасторы былі нібыта зафіксаваныя пускі ракетаў з французскага фрэгату “Auvergne”.
Friendly Fire
У той жа час паводле паведамленьня тэлеканалу CNN з спасылкай на крыніцы ва ўрадзе ЗША, расейскі лятак Іл-20 быў зьбіты праз памылку сірыйскімі сродкамі супрацьпаветранае абароны падчас адбіцьця атакі ізраільскае аівяцыі на сірыйскія вайсковыя аб’екты рэжыму Асада ў Латакіі. Паводле інфармацыі тэлеканалу, інфармацыя пра зьнікненьне лятаку была атрыманая з паведамленьня сірыйскае арміі на міжнародных частотах пра пачатак пошукава-выратавальнай апэрацыі.
На сэрвісе MarineTraffic валянтэрамі InformNapalm выяўленая інфармацыя, што насамрэч пасьля зьбіцьця лятаку Іл-20 на адлегласьці крыху больш за 20 км ад узьбярэжжа Сірыі расейскае выратавальнае буксірнае судна “Профессор Николай Муру” (рас.) зьдзяйсьняла пошукавую апэрацыю. Згодна з гэтай інфармацыяй маем прыблізныя каардынаты падзеньня лятаку: 35°05’57.5″N 35°41’48.8″E.
Паводле ж заявы афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны РФ, генэрал-маёру Ігара Канашэнкава, Іл-20 быў зьбіты празь дзеяньні ізраільскіх ВПС, які падставілі яго пад удар сірыйскіх сыстэмаў СПА.
Генэрал-маёр Ігар Канашэнкаў
Сваю пазыцыю ён аргумэнтуе тым, што для РЛС эфэктыўная паверхня Іл-20 на парадак большая, чымся мае зьнішчальнік F-16. Ён наўпрост зьвінавачвае ізраільскі бок (тут і далей падаем у арыгінале):
В результате безответственных действий израильских военных погибло 15 российских военнослужащих. Это абсолютно не отвечает духу российско-израильского партнерства, – падкрэсьліў Канашэнкаў.
Таксама ён зазначыў, што лятак быў зьбіты ракетай з комплексу С-200 сірыйскіх сродкаў СПА. Згодна зь ягонымі словамі Расея ўспрымае дзеяньні ізраільскіх вайскоўцаў у раёне Латакіі як варожыя:
Мы оставляем за собой право на адекватные ответные действия, — заявіў прадстаўнік дзяржавы-агрэсара.
У акаўнце сэрвісу Twitter прэс-службы ізраільскіх Ваенна-паветраных сілаў выкладзеная афіцыйная заява пра тое, што ізраільскія лятакі знаходзіліся ўжо ў паветранай прасторы Ізраілю, калі супрацьпаветраная абарона Сірыі выпусьціла па расейскаму Іл-20 ракеты. Апроч гэтага, падчас зьдзяйсьненьня авіяўдараў па цэлях у Латакіі зьбіты расейскі лятак ня быў у зоне правядзеньня аэпрацыі. Таксама зазначанае, што менавіта вялікая колькасьць й недакладнасьць пускаў ракетаў зь сірыйскіх зэнітна-ракетных комплексаў і сталася прычынаю зьбіцьця расейскага лятаку (1, 2):
Зьнішчаны лятак штабу камандаваньня?
Іл-20 – савецкі чатырохматорны турбавінтавы вайсковы лятак, збудаваны на базе пасажырскага лайнэра Іл-18. Прызначаны для зьдзяйсьненьня радыёэлектроннай выведкі (РЭВ) і радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). На борце ўсталяваная станцыя агульнай і дэталёвай ратыётэхнічнай выведкі, апаратура для радыёперахопу, ІЧ-сканэр, аптычныя датчыкі, сыстэма абароненай спадарожнікавай спэцсувязі, у падфюзеляжнай гандоле знаходзіцца антэна радыёлякацыйнай станцыі бакавога агляду. Вырабляўся з 1968 па 1976 гг. Экіпаж лятаку складаецца з 5 чалавек лётнага складу і 8 апэратараў радыэтэхнічных сыстэмаў.
Зьнішчаны лятак быў адной з мадыфікацыяў Іл-20. Гэта мог быць Іл-20М – мадыфікацыя з больш магутнымі рухавікамі, зьменшанай палётнай масай і павялічанай далёкасьцю палёту да 5 400 км, што дазваляе працяглы час знаходзіцца ў паветры ў рэжыме патруляваньня. Таксама гэта магла быць і яшчэ адная мадыфікацыя – Іл-22М – паветраны камандны пункт з абароненай спэцсувязьзю (“Выраб 40” або “Зебра”), якую застасоўвае толькі самае вышэйшае зьвяно камандаваньня Збройных сілаў – на ўзроўні камандуючых вайсковых акругаў, групаў войскаў або галоўнакамандуючых родамі войскаў. Калі пацьвердзіцца інфармацыя менавіта пра зьнішчэньне гэтай мадыфікацыі Іл-20, то могуць стаць вядомымі гучныя імёны загінулых афіцэраў штабу камандаваньня групоўкі расейскіх войскаў у Сірыі.
3 жніўня 2018 году лятак адной з гэтых мадыфікацыяў быў заўважаны над н.п. Латамінья, што месьціцца на мяжы правінцыяў Хама і Ідліб.
Самолет радиоэлектронной разведки Ил-20 замечен в небе над н.п. Латаминья, расположенном на границе провинций Хама и Идлиб. Также его видели на юго-востоке провинции Идлиб над постами ВС Турции. pic.twitter.com/iyAtVR0UbO
— Armen Hayrapetyan (@Ar_Hayrapetyan) August 3, 2018
Пасьля чарговай афіцыйнай заявы кіраўніка РФ Пуціна напрыканцы 2017 году пра сканчэньне ваеннай кампаніі РФ у Сірыі, расейская вайсковая авіяцыя працягвае зазнаваць вельмі істотныя страты:
– 31 сьнежня 2017 г. у правінцыі Хомс зьнішчаны гэлікоптэр Мі-24, загінулі 2 чальцы экіпажу, 1 паранены;
– 2 сакавіка 2018 г. над правінцыяй Ідліб зьбіты штурмавік Су-25, пілёт загінуў;
– 6 сакавіка 2018 г. падчас пасадкі на авіябазу Хмэймім разьбіўся вайскова-транспартны лятак Ан-26, загінулі ўсе 39 чалавек, што былі на борце;
3 траўня 2018 г. падчас узьлёту з авіябазы Хмэймім разьбіўся зьнішчальнік Су-30СМ, загінулі 2 чальцы экіпажу;
– 7 траўня 2018 году падчас патруляваньня ўсходніх тэрыторыяў Сірыі разьбіўся выведвальна-ўдарны гэлікоптэр Ка-52, загінулі 2 чальцы экіпажу.
Толькі з моманту заявы пра афіцыйнае заканчэньне ваеннай кампаніі ў Сірыі вайскова-палітычнае кіраўніцтва Расеі дзеля рэваншысцкіх спробаў аднаўленьня геапалітычнага статусу імпэрскай звышдзяржавы ахвяравала сотні жыцьцяў грамадзянаў РФ.
Расейскія звышгукавыя ракетаносьбіты Ту-22М бамбуюць тэрыторыю Сірыі
Таксама сьлед памятаць і казаць пра іншы аспэкт ваеннай інтэрвэнцыі Расейскае Фэдэрацыі ў Сірыю – ў выніку ракетна-бомбавых удараў Паветрана-касьмічных сілаў ЗС РФ па жылых раёнах сірыйскіх гарадоў загінулі шматлікія тысячы мірных жыхароў, сярод якіх жанчыны й дзеці. Усе факты ваенных злачынстваў Расеі мае вывучаць і дасьледаваць міжнародны трыбунал.
Чытайце таксама: Асабістыя дадзеныя 116 афіцэраў ПКС РФ, якія зьнішчаюць мірнае насельніцтва ў Сірыі
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа