
Падчас OSINT-выведкі ў вызначэньні мейсцаў скопішча расейскай вайсковай тэхнікі і жывой сілы акупацыйных войскаў, каманда InformNapalm.org у Луганску выявіла фатаздымкі амэрыканскага вайсковага пазашляхавіка “Humvee” на тэрыторыі колішняга Луганскага гарадзкога аддзелу ўпраўленьня МУС у Луганскае вобласьці.
Зафіксаваная мадэль “Humvee” – варыянт мадэрнізацыі Львоўскага рамонтна-мэханічнага заводу HMMWV М1097А2, першапачаткова прызначаная для украінска-польскага міратворчага кантынгенту KFOR (Kosovo Force) у Косаве і якая знаходзіцца ў штатным ўзбраеньні 95-й асобнай аэрамабільнай брыгады.
Фота з сацсетак, на якім Humvee М1097А2 яшчэ быў у складзе Збройных сілаў Украіны. На фота – жаўнер ЗСУ пад Дэбальцавам.
А вось кадар зь відэа, якое зрабілі журналісты міжнароднае відэаагенцыі APTN. Тут Humvee М1097А2 ужо ў руках акупацыйных войскаў Расеі. На фота Дэбальцава, люты 2015 году.
“Згублены” Humvee яшчэ неаднаразова “сьвяціўся” у Сеціве.
Зусім нядаўна пазашляхавік HMMWV М1097А2 быў зафіксаваны ў баявіка з луганскага корпусу акупацыйных войскаў Расеі, адпаведна, знаходзіцца ён у горадзе Луганску. Шчыра прызнаемся: мы наўрадці змаглі б апазнаць мясцовасьць, калі б не пано “Гэта наш горад” (Луганск), якое пазначанае чырвоным на фота ніжэй.
“Частка аўтамабіляў HMMWV М1097А2 была страчаная падчас баявых дзеяньняў у зоне АТА” – паведамляе інфармацыйна-аналітычны рэсурс U.M.P. і падае фота некалькіх зьнішчаных і згарэлых пазашляхавікоў Humvee. Але вельмі рэдка, часьцей за ўсё – НІКОЛІ ва ўкраінскіх СМІ не вядзецца пра ўкраінскую тэхніку, якая была ня проста страчаная, але перайшла ў рукі тэрарыстаў.
А гэта, на жаль, ня першы і не адзінкавы выпадак падобнай страты баяздольнай тэхнікі. Нядаўна каманда InformNapalm.org у артыкуле “Дзе й калі быў страчаны бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцыя на колах”?”, узьняла пытаньне страты цэлага аўто – зноў-такі, пад Дэбальцавам.
Зь іншага боку, сталай праблемай украінскае арміі застаецца грувасткі мэханізм спісаньня тэхнікі й рыштунку. У шэрагу выпадкаў за страчаныя (а ў некаторых выпадках – і за нявыданыя) прадметы, ад жаўнераў патрабуюць кампэнсацыі іхнага кошту з сваіх усласных сродкаў. Фармальна, загады й распараджэньні, якія рэглямэнтуюць такое сьпісаньне, ужо існуюць (Парадак сьпісаньня вайсковае маёмасьці ў Збройных Сілах Украіны з 12 студзеня 2015 году). Аднак у рэальнасьці незаўсёды атрымоўваецца прымусіць камандыра іх выконваць.
Такім чынам, праблематыка досыць складаная. З аднаго боку, тэхніка занадта часта гублялася ў баяздольным выглядзе, што мяжуе ня проста з службоваю халатнасьцю, але з злачынствам. Зь іншага – аб’ектыўныя страты тэхнікі й абмундыраваньня ў баёх незаўсёды атрымлівалася эфэктыўна дакумэнтаваць, і ў выніку ўзнікалі сытуацыі, калі жаўнеры, якія зь цяжкасьцю выходзілі зь пекла, аказваліся вінаватыя роднаму Мінабароны, як зямля калгасу.
Гэтая праблематыка – сьледзтва недасканаласьці ўкраінскае вайсковае машыны і патрабуе ўважлівага разгляду. І неадкладных рашэньняў.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа