• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расейскі мадэрнізаваны БТР-80 на базе акупантаў у Данецку

on 2017-01-25 | 0 Comment | Галоўнае | Грамадзтва | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv
  • no
  • dk

Расейскія прапагандысты «News-Front» чарговага разу зьдзейсьнілі прыкрую памылку: у відэа, апублікаваным на іхным youtube-канале з назовам «День открытых дверей в расположении батальона «Спарта»» (рас.), валянтэры InformNapalm ідэнтыфікавалі мадыфікаваны расейскі БТР-80 з прыцэлам ТКН-4ГА-01, які вырабляе Растоўскі оптыка-мэханічны завод. Удакладнім, што гэтая мадыфікацыя БТР-80 ва Украіну не экспартавалася і стаць трафеем, здабытым у баі з падразьдзяленьнямі ЗСУ, не магла (!). Бандфармаваньне «Спарта» расейскага акупацыйнага кантынгенту ў Данецкае вобласьці базуецца на тэрыторыі 3-га корпусу ДНТУ (Данецкі Нацыянальны Тэхнічны Унівэрсыт). Раней там фіксаваліся станцыя радыёвыведкі Р-381Т «Таран» і сучасная расейская станцыя радыёэлектроннай барацьбы «Торн»,  глядзіце матар’ял:

Данецк. Комплексы радыёвыведкі ЗС РФ «Торн» і «Таран» на базе «Спарта»:

Візуальна выявіць адрозьненьні стандартнага й мадэрнізаванага БТР-80 можна з дапамогаю фота ніжэй. Варта зазначыць, што на бронетранспартэры, зафіксаваным у відэа, усталяваны стары пражэктар замест новага ПЛ-1 – хаця раней на парадзе ён быў.

Каб схаваць факты пастаўкі Расеяй вайсковай тэхнікі й узбраеньня свайму акупацыйнаму кантынгенту на Данбасе, расейскія вайскоўцы вырашылі падаць гэты БТР на парадзе за стары савецкі БТР-70.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2016 году аналягічны мадэрнізаваны БТР-80 валянтэры InformNapalm зафіксавалі на тэрыторыі Заводу вытворчасьці зборных жалезабэтонных вырабаў (Макееўка, Данецкая вобласьць).

У якасьці бонусу расчаруем чарговага разу прапагандыстаў «News-Front»: яны сфільмавалі яшчэ адную адзінку расейскай вайсковай тэхнікі – грузавы аўтамабіль «Урал-4320» з дызельным рухавіком ЯМЗ-238 (галоўная асаблівасць – паветраны фільтар, усталяваны на правым крыле і падоўжаны маторны адсек). Сэрыйная вытворчасьць гэтай мадыфікацыі Урала пачалася ў 1994 годзе, ва ўзбраеньне Украіны гэтая мадыфікацыя ніколі не паступала.


База дадзеных і відэаграфіка ідэнтыфікацыі больш за 30 тыпаў узбраеньня й спэцтэхнікі ЗС РФ на Данбасе. [Інтэрактыўная база silk]

1


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Tags: БТР-80ДНТУСпарта

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

June 2023
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.