• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расейскія БПЛА могуць ўварвацца на падставе «пошуку дзяцей»

on 2015-07-09 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • ua
  • en
  • bg

Нядаўняе стварэньне маніторынгавага цэнтру дапамогі зьніклым і пацярпелым дзецям у РФ супала з абраньнем “ўпаўнаважаных” ў правах дзіцяці ў ЛНР і ДНР. Гэтыя падзеі адбыліся практычна сынхронна, што выклікала прыцягненьне да гэтага ўвагі грамадзкасьці. Падчас дэталёвага разгляду працы гэтых наваствораных фармаваньняў асаблівую цікавасьць выклікалі БПЛА, якія яны ўзялі “ва ўзбраеньне”.

Як паведамілі izvestia.ru, Нацыянальны маніторынгавы цэнтар дапамогі зьніклым і пацярпелым дзецям (“АОГ НМЦППиПД”, рас.) аб’яднаў намаганьні дзяржведамстваў у пошуку зьніклых дзяцей, выкарыстоўваючы дзеля гэтага бесьпілётныя лятальныя апараты (БПЛА).

Заснавальнікам цэнтру стаўся Павал Астахаў, кіраўнік Асацыяцыі ўпаўнаважаных у правах дзіцяці, і Станіслаў Скусаў, кіраўнік арганізацыі “Кібэрдружына” (праэкт ЛБІ ў барацьбе зь дзіцячай парнаграфіяй у інтэрнэце). Сярод заснавальнікаў “НМЦППиПД” фігуруе таксама Валерый Салянін, адзін з кіраўнікоў грамадзкага руху “Муніцыпальны шчыт Масквы”. Філіі новай структуры ўжо былі створаныя ў 23 рэгіёнах Расеі.

У сярэдзіне чэрвеня Прэс-служба Упаўнаважанага пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі ў правах дзіцяці заявіла пра тое, што ў “Луганскае народнае рэспубліцы” (“ЛНР”) заснаваны пост Упаўнаважанага ў правах дзіцяці. На гэтую пасаду была прызначаная Натальля Хоршава, якая раней займала пасаду кіраўніка Адміністрацыі галавы “ЛНР”.

Характэрна, што ў траўні гэтага году Упаўнаважаны пры прэзыдэнце Расеі ў правах дзіцяці Павал Астахаў адмовіўся абараніць 17-гадовую Хеду Гайлабіеву, якую прымусілі выйсьці замуж за 46-гадовага начальніка Нажай-Юртаўскага РАУС Чачэніі Нажуда Гучыгава.

Тым ня менш, навастворанае ведамства дало выразна зразумець, што менавіта БПЛА для іх зьяўляюцца прыярытэтным накірункам і менавіта зь іхнай дапамогай новыя структуры плянуюць вырашаць “праблемы дзяцей”.

Цяпер варта ўзгадаць адзін з відэасюжэтаў, сфільмаваных у ліпені 2014 году, у якім паведамляецца, што ўкраінскія памежнікі зьбілі расейскі бесьпілётнік мадыфікацыі Zala 421-08 (відэа).

Група кампаніяў ZALA AERO на цяперашні момант зьдзяйсьняе поўны цыкль распрацоўкі і вытворчасьці бесьпілётных лятальных апаратаў.

Як паведамляецца на іх афіцыйным сайце zala.aero, у 2008 годзе ў Арктыцы паводле замовы ЦНДІ Марфлота адбыліся выпрабаваньні БЛА ZALA 421-08 і ZALA 421-06. Запуск быў зьдзейсьнены з борту судна. У 2011 годзе БПЛА ZALA выкарыстоўваліся падчас ліквідацыі надзвычайнай сытуацыі на арсэнале захоўваньня боепрыпасаў МА РФ у п.Пугачове, Малапургінского раёну Удмурцкае Рэспублікі. У 2014 годзе была зьдзейсьненая пастаўка 5 комплексаў у МУС Расеі і 8 комплексаў у МНС Расеі. На цяперашні момант у МУС Расеі створана больш за 30 авіяцыйных атрадаў спэцыяльнага прызначэньня, і столькі ж – у МНС Расеі.

zala

Характэрна, што падчас прэзэнтацыі праэкту “НМЦППиПД” на фота з удзелам Валерыя Саляніна і Паўла Астахава таксама можна заўважыць і інфармацыйныя стэнды з БПЛА, пра якія заяўлялі ў сваіх інтэрвію сузаснавальнікі цэнтру. Гэта тыя самыя ўзоры БЛА ZALA.

zal

Фатаздымкі з Валерыем Саляніным, знойдзеныя на ягонай старонцы ў сацсеціве facebook, таксама дэманструюць і правядзеньне кансультацыйных сустрэчаў у Крамлі з упаўнаважанай у правах дзіцяці пры галаве “ДНР” Янай Чэпікавай.

4
3
2

Мы ня хочам рабіць хуткія высновы, але ў выпадку, калі пасьля навінаў пра зьнішчэньне расейскага БПЛА ZALA, які зьдзяйсьняў выведку ўкраінскае тэрыторыі для чарговага абстрэлу з РСЗА або ажыцьцяўленьня наступальных апэрацыяў, вы пачуеце заявы пра тое, што гэты бесьпілётнік “шукаў зьніклых дзяцей”, не зьдзіўляйцеся – усё ў межах кансультацыяў.

Аўтар: Дзьмітры Настын

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 46515 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

August 2022
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.