• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ідэнтыфікацыя акупанта з 137-га асобнага выведвальнага батальёну ЗС РФ у Данецку

    on 2017-03-07 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm зьдзейсьнілі ідэнтыфікацыю вайскоўца 137-га асобнага выведвальнага батальёну (АВБ) ЗС РФ, які быў прыкамандыраваны ў падразьдзяленьні бандфармаваньняў «ДНР» і знаходзіўся ва акупаваным Данецку.

    З пачатку акупацыі Крыма ў РФ пачалі прапагандаваць культ расейскага вайскоўца. Аднак увесь гераізм «ветлівага акупанта», які падаюць расейскія СМІ, зьнікае адразу пасьля таго, як толькі ў Сеціве публікуюць доказы ягоных вайсковых злачынстваў і незаконнага знаходжаньня на тэрыторыі іншае незалежнае дзяржавы. Аналягічна прусакам, якія бягуць падчас запаленьня сьвятла ў пакоі, расейскія жаўнеры, спалоханыя праз выкрыцьцё сваёй прысутнасьці ва Украіне, цалкам выдаляюць свае профілі ў сацыяльных сетках, зь якіх мы папярэдне захавалі фота- і відэасьведчаньні іхных вайсковых злачынстваў.

    Падобны прыклад мы апісвалі ў матар’яле: «Дэвіз 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: «Я не баязьлівец, але баюся»». Дарэчы, нядаўна зьдзейсьніўшы дадатковы аналіз выдаленага профілю расейскага вайскоўца з 66-й брыгады сувязі ЗС РФ, мы вызначылі яшчэ адное мейсца ейнае дысьлякацыі – будынак Гаспадарчага суду ва акупаваным украінскім Данецку.

    #OSINT детали.Зимой 2015 66-я бригада связи #ВСРФ "проживала" в здании Хозсуда Донецка(см.картина на стене) pic.twitter.com/4NFksqkVRz

    — Victory Krm (@KrmVictory) January 2, 2017

    У гэтым OSINT-расьледаваньні пададзеная інфармацыя пра вайскоўца 137-га асобнага выведвальнага батальёну ЗС РФ з Нара-Фамінска (в/ч 54919) Івана Скарабагатава. Нарадзіўся 12.02.1990 г., мейсца жыхарства – г. Арэнбург. Асабістыя дадзеныя пацьверджаныя празь інфармацыю з сайта знаёмстваў, на якім Скарабагатаў мае псэўданім “Енокентий” (рас.).

    У атласе падарожжаў сайту знаёмстваў пазначанае, што 04.05.2015 г. Скарабагатаў быў ва Украіне.

      

    На жаль, фігурант нашага матар’ялу вельмі хутка выдаліў свой профіль у сацсеціве “VK”, але мы пададзім скрыншоты ягонае старонкі, а таксама супольныя фатаздымкі зь іншымі баявікамі, якія ўдалося захаваць.

      

    Прыналежнасьць Скарабагатава да 137-га АВБ пацьверджаная фотасьведчаньнямі (1, 2) з таварышамі ў службе ў Нара-Фамінску ў форме з шаўронамі гэтага падразьдзяленьня.

      

    137-ы асобны выведбат уваходзіць у склад 4-й гвардзейскай танкавай Кантэміраўскай дывізыі.

    • Структура дывізыі (в/ч 19612)

      • Кіраваньне
        12-ы гвардзейскі танкавы Шапятоўскі Красназнамённы ордэнаў Суворава й Кутузава 2-й ступені полк імя маршала бранятанкавых войскаў П.П. Палубаярава, в/ч 31985, Нара-Фамінск
      • 13-ы гвардзейскі танкавы Шапятоўскі Красназнамённы ордэнаў Суворава й Кутузава 2-й ступені полк, в/ч 32010, Нара-Фамінск
      • 423-ы гвардзейскі мотастралковы Ямпольскі Красназнамённы ордэнаў Суворава й Кутузава полк, в/ч 91701, Нара-Фамінск
      • 275-ы самаходна-артылерыйскі Тарнопольскі Красназнамённы ордэнаў Суворава й Кутузава полк, в/ч 73941, Нара-Фамінск
      • 538-ы гвардзейскі зэнітны ракетны Тарнапольскі ордэна Аляксандра Неўскага полк, в/ч 51383, Нара-Фамінск
      • 137-ы асобны выведвальны Дэмбіцкі Красназнамённы ордэна Аляксандра Неўскага 2-й ступені батальён, в/ч 54919, Нара-Фамінск
      • 413-ы асобны Дэмбіцкі ордэна Чырвонай зоркі батальён сувязі, в/ч 56132, Нара-Фамінск
      • 330-ы асобны інжынэрна-сапёрны Тарнапольскі батальён, в/ч 80808, Нара-Фамінск
      • 1088-ы асобны батальён матар’яльнага забесьпячэньня, в/ч 56164, Нара-Фамінск
      • 165-ы асобны мэдычны батальён, в/ч 57069, Нара-Фамінск

    Напачатку 2016 году дывізыя ўвайшла ў склад паноўна сфармаванай 1-й гвардзейскай танкавай арміі. У матар’ялах нашых папярэдніх расьледаваньняў мы падавалі інфармацыю пра дысьлякацыю падразьдзяленьняў гэтай дывізыі ля мяжы з Украінай (1 , 2).

    Такім чынам, Скарабагатаў у 2015 годзе быў на Данбасе. Праз вывучэньне сьпісу ягоных кантактаў, нам удалося вызначыць, што ён знаходзўся ў складзе выведпадразьдзяленьня аднаго з бандфармаваньняў «ДНР». Гэтая інфармацыя пацьверджаная фатаздымкам з 14.10.2015 г., які фігурант выдаліў з свайго фотаальбому, але ён таксама быў выкладзены ягоным таварышам-баявіком.

    На расейскім сайце спрашивай.ру адказваючы на пытанне Скарабагатаў паведаміў, што ягоны ўлюбёны парк – парк Шчарбакова. Гэты парк знаходзіцца ва акупаваным Данецку. Спрабуючы ўсталяваць зь ім кантакт, мы запыталі фігуранта, што ж ён рабіў ва Украіне. Цалкам магчыма, гэтае пытаньне і сталася прычынаю «геройскага» выдаленьня ягонага профілю.

    Па вяртаньні дадому напрыканцы 2015 году Скарабагатаў працягнуў службу ў Расеі. Мэдаль за вайсковыя дзеяньні ва Украіне ён не атрымаў, але быў узнагароджаны мэдалём як удзельнік вайсковага параду ў складзе 4-й гвардзейскай танкавай дывізыі на Краснай плошчы ў Маскве 9 траўня 2016 году.

    Як той казаў, дробязь, але, мабыць, Скарабагатаву і ягонай сям’і было прыемна. Ягоная дзяўчына, Сьвятлана Яфрэмава, вельмі ганарыцца каханым, мажліва, нават ня ведае пра ягоны ўдзел у падступнай вайсковай агрэсіі супроць Украіны.

      

    Мы паспрабавалі аб’яднаць гэтыя факты і сьляды знаходжаньня на Данбасе, пакінутыя расейскім вайскоўцам Скарабагатавым. Нягледзячы на ​​ягоную спробу выдаліць усе доказы, на старонках нашага рэсурсу яны даступныя для грамадзкасьці і будуць запатрабаваныя падчас далейшага разгляду справаў, зьвязаных з міжнароднымі вайсковымі злачынствамі РФ. Вось ён, “расейскі акупант прусак”, які стрымгалоў бяжыць ад полымя фактаў – спрабуе залезьці ў шчыліну, але застаецца для ўсіх навідавоку.


    Матар’ял падрыхтавала Victory Krm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.