• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расея фінансуе экспансію на Магілеўскую й Віцебскую вобласьці

    on 2019-06-11 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

    Падаем публікацыю магілеўскага інфармацыйнага рэсурса mspring.online, прысьвечаную раскрыцьцю фактаў пра каардынацыю й фінансаваньне Кіраваньнем справамі прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна арганізацыяў, якія зьяўляюцца рэалізатарамі зьдзяйсьненьня стратэгіі “soft power” на беларускім стратэгічным напрамку. Раскрытая інфармацыя пра выдзяленьне чарговага грашовага траншу расейскага Фонду прэзыдэнцкіх грантаў смаленскай асацыяцыі «Агентство интеграционных инициатив», якая зьяўляецца свайго кшталту драйвэрам інтэграцыйных працэсаў на расейска-беларускім памежы, і перадусім на тэрыторыі Магілеўскае й Віцебскае абласьцей. Гэтыя беларускія рэгіёны ператварыліся на сапраўдны палігон для апрабацыі й удасканаленьня Расеяй мэханізму паўнавартаснага разгортваньня так званага “Союзного государства” ў межах усяе Беларусі.


    Каардынацыйны камітэт у правядзеньні конкурсаў грантаў прэзыдэнта Расейскае Фэдэрацыі на разьвіцьцё грамадзянскае супольнасьці вызначыў пералік пераможцаў першага туру 2019 году. Кіраваў гэтым працэсам асабіста першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Кірыенка. У рубрыцы “Разьвіцьцё грамадзкае дыпляматыі й падтрымка суайчыньнікаў” перамагла заяўка ад смаленскае асацыяцыі «Агентство интеграционных инициатив», якое з 2016 году сыстэмна прасоўвае ідэю «мяккай сілы» РФ у суседніх краінах.

    Новы грантавы праэкт мае назоў «Днепро-Двинский регион – регион возможностей». Ягоныя аўтары не хаваюць, што праграма скіраваная на падвышэньне ляяльнасьці моладзі Магілеўскае, Віцебскае й Смаленскае абласьцей да пытаньня інтэграцыі Расеі й Беларусі. У афіцыйных рэлізах аўтары выкарыстоўваюць наступны маўленчы абарот: «организация общения и просвещения молодёжи приграничья в едином ключе, на общей площадке повышает настоящую и будущую связанность и создаёт «абстрактный замок», защищающий Союзное государство от деструктивных процессов».

    Аўтары праэкту не тлумачаць, якія дэструктыўныя працэсы яны маюць на ўвазе. Сярод мерапрыемстваў на бліжэйшы год, з дапамогаю якіх будуць паноўна ангажаваць магілеўскіх і віцебскіх навучэнцаў, заплянаваная студэнцкая алімпіяда «Союзное государство вчера, сегодня, завтра», скіраваная на стымуляваньне цікавасьці моладзі да пытаньняў пабудовы агульнае дзяржавы; частку грошай атрымае ўжо створаны «Клуб молодых экспертов по приграничью»; таксама нешта перападзе працаўнікам ВНУ, якія зьдзяйсьняюць маніторынг працэсаў на расейска-беларускім памежжы. На гэта выдаткаванае амаль 1,6 млн расейскіх рублёў, што эквівалентнае суме амаль 24200 даляраў ЗША. Лічба нібы невялікая, але ня будзем сьпяшацца з высновамі, далей тлумачым чаму.

    Скрыншот інфармацыйнага сайту “президентскиегранты.рф”

    Новы грант – гэты лягічны працяг практыкі грамадзкае дыпляматыі, якую распачала «Агентство интеграционных инициатив» у 2016 годзе. Напрыклад, да праэкту «Днепро-Двинского региона» існаваў праэкт «Днепро-Двинские ворота». І сума была на траціну вышэй – 2.239.772 расейскіх рублёў – паводле тагачаснага курсу гэта прыблізна 40 тысячаў даляраў ЗША.

    Скрыншот інфармацыйнага сайту “президентскиегранты.рф”

    Варта таксама нагадаць, што падтрымку «Агентства интеграционных инициатив» зьдзяйсьняе адміністрацыя Смаленскае вобласьці, мясцовае аддзяленьне Навукова-прамысловага саюзу й Смаленская гандлёва-прамысловая палата. Памяшканьні бескаштоўна надаюць ВНУ Смаленску.

    Бягучы грантавы конкурс адбываецца на тле адмоваў расейскім праваабарончым арганізацыям у фінансавай падтрымцы. Напрыклад, агульнарасейскі Рух «За правы чалавека», які апошнія сем гадоў рэгулярна атрымліваў дапамогу ад Фонду прэзыдэнцкіх грантаў, апынуўся на мяжы закрыцьця. Напярэдадні абвешчаньня пераможцаў грантавых заявак лідэр арганізацыі Леў Панамароў зьвярнуўся па дапамогу да шараговых расейцаў.

    Усяго Фонд расейскага прэзыдэнта выдаў 3,35 млрд расейскіх рублёў (амаль 52 млн даляраў ЗША) на 1644 праэкты. Сярэдняя сума гранту – 2 млн расейскіх рублёў. Самымі запатрабаванымі паводле ліку пераможцаў зьяўляюцца напрамкі аховы здароўя грамадзянаў і прапаганды здаровага ладу жыцьця, падтрымкі культуры й мастацтва, захаваньня гістарычнае памяці.

    Аляксандар Мінько / mspring.online


    Рэдагаваў матар’ял Дзяніс Івашын.

    Загалоўнае фота – np-aaii.ru.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: soft powerАгентство интеграционных инициативВіцебская вобласьцьМагілеўская вобласьцьмяккая сілаСоюзное государствоСяргей КірыенкаУладзмер Пуцін

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Асабовы склад ВДК «Орск» удзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны. Пэрсанальныя дадзеныя, фота

      2020-02-28 - 0 Comment
    • InformNapalm: дасягненьні й вынікі дзейнасьці за 2019 год

      2020-01-08 - 0 Comment
    • Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолягі маніпулююць гісторыяй Беларусі

      2019-11-20 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.