• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Асабовы склад ВДК «Орск» удзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны. Пэрсанальныя дадзеныя, фота

on 2020-02-28 | 0 Comment | OSINT | Відэа | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm вызначыла факт удзелу вялікага дэсантнага карабля (ВДК) «Орск» (бартавы нумар 148), які ўваходзіць у склад 197-й брыгады дэсантных караблёў Чарнаморскага флёту РФ (197-я БрДК, в/ч 72136), у спэцапэрацыі захопу Крыму.

У сьпісе караблёў Расейскае Фэдэрацыі, з дапамогаю якіх была зьдзейсьненая ваенная агрэсія супроць Украіны ў 2014 годзе, апублікаваным раней вайсковай пракуратурай Украіны, гэты карабель пакуль не пазначаны, таму дадзенае расьледаваньне можа быць выкарыстанае для падрыхтоўкі матар’ялаў у судовых справах што да ваеннай агрэсіі РФ. Гэтае расьледаваньне таксама дапаўняе базу матар’ялаў InformNapalm пра 32 вайсковыя часткі Збройных сілаў РФ, якія ўдзельнічалі ў спэцапэрацыі захопу Крыму.

Увесь масіў сабраных валянтэрамі матар’ялаў наглядна дэманструе мэханізм правядзеньня Расеяй гібрыднай вайны, у межах якой яна спалучае Збройныя сілы й інструмантар рэалізацыі стратэгіі “soft power” (“мяккой сілы”) дзеля захопу тэрыторыі суседніх дзяржаваў.

Вызначаныя пэрсанальныя дадзеныя маракоў ВДК «Орск»

Падчас вывучэньня акаўнтаў сацсетак расейскіх вайскоўцаў выяўлены матрос ВДК «Орск» Вячаслаў Зябліцаў, узнагароджаны мэдалём Міністэрства абароны Расейскае Фэдэрацыі «За возвращение Крыма» (рас.). Праз вывучэньне ягоных кантактаў у межах сацыяльных сетак былі выяўленыя й ідэнтыфікаваныя таксама ягоныя таварышы ў службе.

Зябліцаў Вячаслаў Юр’евіч (рас. – Зяблицев Вячеслав Юрьевич)

Нарадзіўся 15.02.1995 г. у г. Куйбышаў Навасібірскае вобласьці, РФ. Вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі «Орск». Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

 

У сваім акаўнце сацсеціва «ОК»  выклаў фатаздымак ВДК «Орск» з подпісам (тут і далей падаем у арыгінале) “Мой корабль “Орск”.

Апублікаваў таксама фатаздымак мэдалю за акупацыю Крыму й узнагароднага пасьведчаньня да яго, якое падпісаў камандыр 197-га БрДК капітан 1-га рангу Аляксей Камароў. Пра яго мы згадвалі ў матар’яле расьледаваньня што да ўдзелу ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны асабовага складу іншага карабля з гэтай жа брыгады – ВДК «Мікалай Фільчанкаў».

У наступным фатаздымку В. Зябліцаў зафіксаваны ў першым шэрагу праваруч, поруч зь ім ягоны таварыш у службе Аляксандар Елісееў.

  • Акаўнты сацсетак, фатаздымкі й архівы В. Зябліцава

    https://www.ok.ru/profile/507797772378 (http://archive.is/5fvFJ)
    http://archive.ph/R77oH
    http://archive.ph/oLlOy
    http://archive.ph/YXL8t
    http://archive.ph/9oofp

    Зябліцаў у фота першы праваруч

Елісееў Аляксандар Андрэевіч (рас. –  Елисеев Александр Андреевич)

Нарадзіўся 23.02.1993 г. на хутары Крымскі, Усьць-Данецкі раён, Растоўская вобласьць, РФ. Вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі «Орск». Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму. Зараз жыве ў г. Шахты Растоўскае вобласьці. Займаецца татуяваньнем паводле ўласных эскізаў.

 

 

 

 

23 лютага 2014 г. у акаўнце сацсеткі «ОК» Елісееў напісаў паведамленьне пра застасаваньне ў 197-й БрДК коду «145», які азначае поўную баявую гатоўнасьць.

5 сакавіка 2014 году Елісееў апублікаваў у сваім акаўнце супольны фатаздымак з музыкамі савецкага й расейскага рок-гурту «Земляне», якія прыехалі адмыслова дзеля падтрымкі маральна-баявога духу вайскоўцаў расейскага акупацыйнага кантынгенту. Выступ гурту адбываўся непасрэдна на палубе ВДК «Орск» (1, 2).

1 траўня 2014 г. Елісееў выклаў у фотаальбоме свайго акаўнту фатаздымак мэдалю за акупацыю Крыму й узнагароднага пасьведчаньня да яго. У подпісе да фота ён пазначыў, што гэта ягоная першая дзяржаўная ўзнагарода.

  • Акаўнты сацсетак, фатаздымкі й архівы А. Елісеева

    https://ok.ru/profile/558338143203 (http://archive.li/3o2eE)
    http://archive.ph/6Yd8I
    http://archive.ph/m3ma6
    http://archive.ph/u5Vci

    https://vk.com/scream161 (http://archive.ph/zRSox)
    http://archive.is/5bucr
    http://archive.ph/f3jbm

     

Відэа выступу гурта на ВДК «Орск» 2 сакавіка 2014 г. было апублікаванае на YouTube-канале orskru. У стоп-кадры можна пабачыць музыкаў, фота зь якімі выклаў у сваім акаўнце Елісееў.

На афіцыйным YouTube-канале гурту «Земляне», cтвораным у ліпені 2016 году, мы выявілі відэа зь лепшай якасьцю, у ім выразна зафіксаваныя ня толькі музыкі, але й маракі карабля (відэа захаванае ў нашым архіве).

Ніжэй у стоп-кадры зь відэа зафіксаваны непасрэдна Аляксандар Елісееў (у цэнтры).

У наступным стоп-кадры зафіксаваны першы фігурант гэтага расьледаваньня Вячаслаў Зябліцаў.

У гэтым відэа выяўленыя яшчэ некалькі вайскоўцаў ВДК «Орск», якія маюць узнагароды за акупацыю Крыму.

Ліханосаў Іван Канстантынавіч (рас. – Лихоносов Иван Константинович)

Нарадзіўся 09.03.1993 г. у г. Навачаркаск Растоўскае вобласці, РФ. Вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі «Орск». Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

Ідэнтыфікаваны ў відэа выступу расейскіх музыкаў гурту «Земляне» на палубе ВДК «Орск».

Узнагароджаны мэдалём Міністэрства абароны РФ за ўдзел у спэцапэрацыі захопу Крыму.

Цікава, што ў красавіку 2019 году ён ажаніўся з Аленаю Гайдамак з украінскага прыфрантавога гораду Марыюпаль.

У фота з 2015 году Алена Гайдамак з украінскім сьцягам.

Вядома, што ў 2019 годзе яна скончыла Марыюпальскі каледж Данецкага нацыянальнага ўнівэрсытэту эканомікі й гандлю паводле спецыяльнасьці “харчовыя тэхналёгіі”.

Зьвяртаем асаблівую ўвагу СБУ й ДПСУ на наяўнасьць пагрозы мажлівага пранікненьня расейскага ваеннага злачынца Івана Ліханосава на падкантрольную Украіне тэрыторыю пад прыкрыцьцём наведваньня сваякоў сваёй жонкі.

  • Акаўнты сацсетак, фатаздымкі й архівы І. Ліханосава

    https://www.ok.ru/profile/519790481092 (http://archive.fo/5AwRW)
    http://archive.is/TnjNY
    http://archive.fo/iHU8Y
    https://ok.ru/profile/587176242985 (http://archive.ph/L4omN)
    http://archive.ph/ieErz
    http://archive.ph/fxSht

    https://vk.com/id218949324 (http://archive.fo/x27e1)
    http://archive.fo/kCZTD
    http://archive.fo/vakk6
    https://vk.com/id563498219 (http://archive.ph/lRnhP)

    Старонкі Алены Ліханосавай (Гайдамак):

    https://vk.com/malaya_alenka_ua (http://archive.ph/b3YMH) http://archive.ph/14zxK https://ok.ru/profile/574270809029 (http://archive.is/5FwUU) http://archive.ph/msPqx

Спраўцаў Дзьмітры Віктаравіч (рас. –  Справцев Дмитрий Викторович)

Нарадзіўся 06.02.1991 г. у г. Зьлінка, Злінкаўскі раён, Бранская вобласьць, РСФСР. Вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі «Орск». Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

 

Узнагароджаны мэдалём Міністэрства абароны РФ за акупацыю Крыму.

У фота леваруч Дзьмітры Спраўцаў, праваруч Мнацакан Раганян (гл. ніжэй), абодва маюць мэдалі МА РФ «За возвращение Крыма»

Дзьмітры Спраўцаў таксама ідэнтыфікаваны ў відэа выступу гурту сЗемляне» на караблі «Орск».

У стоп-кадры ён зафіксаваны падчас здымкі выступу гэтага гурту на свой смарфтон. Відэазапіс ён апублікаваў у сваім акаўнце сацсеціва «VK». Спраўцаў таксама пашырыў у сваім акаўнце сюжэт прапагандысцкага тэлеканалу LifeNews пра выступ гурту «Земляне» на ВДК «Орск».

  • Старонкі сацсетак, фатаздымкі й архівы Дзьм. Спраўцава

    https://ok.ru/profile/561762372717 (http://archive.ph/k8bUQ)
    https://ok.ru/profile/562312648320 (http://archive.ph/yfAbS)
    http://archive.is/2E0MI
    http://archive.ph/c5CTE

    https://vk.com/spravtsev91 (http://archive.is/QFenO)
    http://archive.ph/znb30
    http://archive.ph/Ju46A

Раганян Мнацакан (рас. – Рогонян Мнацакан)

Нарадзіўся 07.08.1994 г. у г. Туапсэ, Краснадарскі край, РФ. Вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі «Орск». Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

 

У сацсетках М. Раганян захоўваў інфармацыйную гігіену і не публікаваў доказы свайго ўдзелу ў акупацыі Крыму, аднак ён выяўлены й ідэнтыфікаваны ў групавых фатаздымках, зробленых на ВДК «Орск» і апублікаваных іншымі фігурантамі гэтага расьледаваньня.

У групавым здымку ніжэй з фотаальбому Дзьмітрыя Спраўцава ён другі праваруч.

У яшчэ адным фатаздымку, выкладзеным у сваім акаўнце Дзьмітрыем Спраўцавым, ён зафіксаваны з мэдальлю МА РФ за акупацыю Крыму.

Яшчэ адзін групавы фатаздымак, зроблены на тле Помніку затопленым караблям у Сэвастопалі, выяўлены ў фотаальбоме Івана Ліханосава. М. Раганян стаіць у ім другі леваруч.

Таксама М. Раганян ідэнтыфікаваны ў відэа выступу гурту «Земляне».

  • Старонкі сацсетак, фатаздымкі й архівы М. Раганяна

    https://ok.ru/profile/520021401536/photos (http://archive.ph/kl8Xy)
    http://archive.ph/wJBif
    http://archive.ph/nMQ3Z

    https://vk.com/id270126480 (http://archive.is/dEX1p)

Сяргей Гімбіцкі (рас. – Сергей Гимбицкий)

Нарадзіўся 23.12.1993 г. у г. Георгіеўск Стаўрапальскага краю, РФ. Вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі «Орск». Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

У сваім акаўнце сацсеціва «ОК» Гімбіцкі выклаў фота нумару газэты «Флаг Родины» (рас.) з 14 лістапада 2013 г. з артыкулам пра ВДК «Орск», на якім ён на той момант служыў. На першай старонцы газэты маецца фота Гімбіцкага разам з таварышам у службе.

Вызначанае, што Міністэрства абароны РФ таксама ўзнагародзіла Сяргея Гімбіцкага за ўдзел у акупацыі Крыму. У ягоным акаўнце выяўлены групавы фатаздымак, у якім ён зафіксаваны разам з сваімі таварышамі ў службе. Усе маюць мэдалі МА РФ за акупацыю Крыму. Гімбіцкі ў фота стаіць другі леваруч.

У здымку з фотаальбому Дзьм. Спраўцава Сяргей Гімбіцкі стаіць першы леваруч. Відавочна гэтае фота й фатаздымак вышэй зробленыя ў адзін і той жа дзень.

Як і іншыя фігуранты гэтага расьледаваньня Сяргей Гімбіцкі непасрэдна зафіксаваны ў відэа з выступу гурту «Земляне».

  • Акаўнты сацсетак, фатаздымкі й архівы С. Гімбіцкага

    https://www.ok.ru/profile/506341749285 (http://archive.is/KvGR6)
    http://archive.ph/AwhC9
    http://archive.ph/HOUH0
    http://archive.ph/fV00x
    http://archive.ph/6ZgMh

    https://vk.com/sukek (http://archive.ph/N8XqY)
    http://archive.ph/zYT9f
    http://archive.ph/OhreB
    https://vk.com/sfsdrt (http://archive.is/lGm3T)

У наступным стоп-кадры зь відэа выступу расейскіх музыкаў ідэнтыфікаваныя яшчэ два вайскоўцы ВДК «Орск», таксама ўзнагароджаныя за ўдзел у ваеннай агрэсіі супроць Украіны: Канстантын Юр’еў (пазначаны чырвоным колам) і Аляксей Мінёнак (пазначана зялёным колам).

Юр’еў Канстантын (рас. – Юрьев Константин)

Нарадзіўся меркавана 19.10.1989 г. у г. Растоў-на-Доне, Растоўская вобласьць, РСФСР. Вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі «Орск». Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

 

Узнагароджаны мэдалём МА РФ за акупацыю Крыму.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  • Старонкі сацсетак, фатаздымкі й архівы К. Юр’ева

    https://vk.com/id44412967 (http://archive.is/w01e5)
    http://archive.ph/oBojU http://archive.is/t9bUP

Мінёнак Аляксей (рас. – Миненок Алексей)

Нарадзіўся 08.12.1990 г. у г. Валгадонск, Растоўская вобласьць, РСФСР. Вайсковую службу праходзіў на вялікім дэсантным караблі «Орск». Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

 

За ўдзел у акупацыі Крыму ўзнагарожаны мэдалём Міністэрства абароны РФ.

Аляксей Мінёнак выяўлены й ідэнтыфікаваны ў групавых фатаздымках з акаўнтаў сацсетак іншых фігурантаў гэтага расьледаваньня (1, 2, 3, 4).

  • Акаўнты сацсетак, фатаздымкі й архівы А. Мінёнка

    https://www.ok.ru/profile/449293850298 (http://archive.is/GF8Q9) http://archive.fo/raHun http://archive.fo/59dZM

    https://vk.com/id91751931 (http://archive.fo/UKTJA) http://archive.fo/0H8Jo http://archive.fo/CRpg4

 

Гібрыдныя мэтоды ваеннай агрэсіі РФ

На афіцыйным YouTube-канале гурту гурт «Земляне» былі выяўленыя яшчэ некалькі цікавых відэа. У адным з іх музыкі групы адкрыта выказваюць падтрымку дзеяньням Пуціна, ягонаму рашэньню ўвесьці войскі на тэрыторыю сувэрэннай суседняй дзяржавы.

У апісаньні да іншага відэа пазначанае, што канцэрт у Сэвастопалі быў арганізаваны дзеля падтрымкі так званага «рэфэрэндуму» ў Крыме. Як вядома, зазначаны «рэфэрэндум» быў часткаю расейскай ваеннай спэцапэрацыі захопу ўкраінскай паўвыспы.

Гурт «Земляне» – не адзіны, хто выпраўляўся ў Крым дзеля інфармацыйнай падтрымкі ваеннай агрэсіі супроць Украіны. На згаданым YouTube-канале гурту «Земляне» маецца відэа, зробленае падчас іхнага супольнага выкананьня песьні разам з гуртамі «Русские» і «Бойкот» ва акупаваным Сэвастопалі. Сьпявакі гуртоў сьпяваюць гэтую песьню стоячы на бронетэхніцы (МТ-ЛБ), а рэфрэнам зьяўляюцца словы: «Бандерлог не пройдет, русские идут!».

У жніўні 2014 году кіраўнік Расеі У.Пуцін паводле свайго ўказу ўзнагародзіў музыкаў гурту «Земляне» мэдалём ордэну «За заслуги перед Отечеством» II ступеню (архіў). Відэа з цырымоніі ўзнагароджаньня таксама апублікаванае на YouTube-канале гурту.

У жніўні 2016 году «Земляне» выступалі ва акупаваным Луганску.

Расея працуе сыстэмна. Спалучае ваенную агрэсію зь правядзеньнем паўнавартаснае інфармацыйнае вайны. З дапамогаю арсэналу сродкаў «soft power» («мяккой сілы»), што забясьпечваюць сацыякультурную й гуманітарна-адукацыйную экспансію, расейская імпэрыякратыя непасрэдна ўплывае на сьвядомасць украінцаў і беларусаў. Расейскі гурт «Земляне», які зьдзяйсьняе сваю канцэртную дзейнасьць у тым ліку ў Беларусі, – толькі адзін зь безьлічы падобных сродкаў.

Супольнасьць InformNapalm апублікавала матар’ялы пра рэалізацыю Расеяй стратэгіі «soft power» як інструманту дэстабілізацыі Украіны і іншых эўрапейскіх дзяржаваў. Мы просім нашых чытачоў пашыраць гэтыя важныя дасьледаваньні:

Фонд Гарчакова: актыўная падрыўная дзейнасьць расейскай «soft power»

Агрэсіўная расейская «soft power» у Эўропе

Мы таксама зьвяртаемся ў Службу бясьпекі Украіны: расейскія музыкі, акторы, блёгеры, публічныя асобы, якія ўдзельнічалі ў маральна-псыхалягічным забесьпячэньні расейскага акупацыйнага кантынгенту і сваімі дзеяньнямі падтрымалі агрэсію Расеі супроць Украіны, падчас спробы патрапіць на падкантрольную тэрыторыю Украіны маюць быць арыштаваныя й засуджаныя ў адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам. Інфармацыя пра іх мае быць таксама перададзеная ў Інтэрпол.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Загалоўнае фота – А.Брычэўскі.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: 197-я БрДК197-я брыгада дэсантных караблёўsoft powerАляксей Камароўанэксія Крымув/ч 72136ВМФ РФвялікі дэсантны карабельЗемлянемяккая сілаОрскрасейская ваенная агрэсіяЧарнаморскі флёт

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

    2020-10-02 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50024 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.