• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    РФ плянуе перакінуць у Крым ядравую зброю. Жаўнеры раскансэрвоўваюць сакрэтны аб’ект «Феадосія-13»

    on 2016-09-07 | 0 Comment | Актуальна | Галоўнае | Грамадзтва | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    11 жніўня 2016 г. прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі МА Украіны заявіў, што расейскія акупанты ў Крыме могуць задзейнічаць ядравую зброю. «На аэрадромах Крыма і на вайскова-марской базе Сэвастопаля знаходзяцца баявыя караблі і падводныя чаўны. Ядравыя боезарады знаходзяцца на тэрыторыі Паўднёвае вайсковае акругі РФ. Зарады могуць даставіць або на тэрыторыю Крыма – у выпадку прыняцьця такога рашэньня – для абсталяваньня сродкаў дастаўкі, або ж гэтыя ядравыя боепрыпасы могуць паставіць на лятакі, калі яны перакідваюцца на аэрадромы Паўднёвае вайсковае акругі. Пасьля гэтага зброя будзе гатовая да баявога выкарыстаньня» – патлумачыў прадстаўнік ГУВ МА.

    У выніку паглыбленага аналізу адкрытых крыніцаў, валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm ідэнтыфікавалі падразьдзяленьні войскаў нацыянальнае гвардыі Расейскай Фэдэрацыі й радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны збройных сілаў РФ (РХБА), якія дысьлякуюцца на аб’екце «Феадосія-13» або «Прадпрыемства паштовы індэкс 105» – колішні сакрэтны аб’ект паблізу Судака ва ўрочышчы Кізілташ (Чырвоны камень).

    феодоссия 13

    Да 1994 году гэты сакрэтны аб’ект выкарыстоўваўся як сховішча ядравых бомбаў у Крыме. Знаходжаньне вышэйпералічаных падразьдзяленьняў на аб’екце Феадосія-13 сьведчыць пра пляны РФ разьмясьціць сваю ядравую зброю на тэрыторыі акупаванага Крыма (ня выключана, што ядравыя боегалоўкі ўжо знаходзяцца ў сховішчах). Нагадаем, што асноўныя функцыі, ускладзеныя на росгвардыю (раней нутраныя войскі МУС РФ): ахова асаблiва важных i рэжымных аб’ектаў, спэцыяльных грузаў, збудаваньняў на камунікацыях аб’ектаў, якія падлягаюць абавязковай ахове войскамі нацыянальнай гвардыі, у адпаведнасці з пералікам, зацьверджаным Урадам РФ. Асноўныя функцыі, ускладзеныя на войскі РХБА: кантроль зьмяненьня ступені заражанасьці мясцовасьці радыёактыўнымі прадуктамі; ліквідацыя наступстваў аварыяў (разбурэньняў) на радыяцыйна, хімічна і біялягічна небясьпечных аб’ектах.

    Інфармацыю пра дысьлякацыі падразьдзяленьняў на аб’екце «Феадосія-13» удалося атрымаць дзякуючы вайскоўцам Паўночна-Каўказскага рэгіянальнага камандаваньня росгвардыі Ільясу Хайруліну (архіў на профіль, фотаальбом, кантакты) і ягонаму таварышу ў службе Івану Ісараву (архіў на профіль, фотаальбом).

    Selection_260Selection_261

    Selection_263

    Вайскоўцы войскаў РХБА больш асьцярожныя за росгвардзейцаў, фатаздымкі рэжымнага аб’екту ў сацыяльныя сеткі не выкладваюць, але сваю прысутнасьць выдалі праз эмблему войскаў, выкладзенай фарбаваным каменьнем на тэрыторыі аб’екта «Феадосія-13».

    Selection_266Selection_267


    РФ працягвае актыўную мілітарызацыю акупаванага Крыма, зьяўляюцца канкрэтныя выведвальныя азнакі рэалізацыі падрыхтоўкі для разьмяшчэньня на колішніх савецкіх сакрэтных аб’ектах ядравага ўзбраеньня. Украінскія і замежныя экспэрты раней неаднаразова зьвярталіся да тэмы гіпатэтычнай пагрозы такога кшталту з боку Расеі, але зараз мы маем абсалютна рэальныя доказы, заснаваныя на канкрэтных OSINT-расьледаваньнях. Жыхары акупаванага Крыма стаюць ня проста закладнікамі, але набываюць новы статус людзей, якія сядзяць ня толькі на «парахавой», але й ужо і на «ядравай бочцы». Гэтыя працэсы вельмі небясьпечныя ня толькі для бясьпекі краінаў Чарнаморскага басэйну, але й для іншых дзяржаваў, якія могуць стаць наступнай мэтай агрэсіўнай палітыкі Крамля што да пашырэньня жыцьцёвае прасторы “русского мира”.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Кузьма Тутаў і Міхаіл Кузьняцоў.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.