• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Сакрэтныя сыстэмы РЭБ РФ на Данбасе й чаму СММ АБСЭ дала ім 14 дзён форы

on 2018-08-13 | 0 Comment | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg

Новая справаздача Спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ стаў сапраўднай сэнсацыяй і адкрыцьцём для адмыслоўцаў – яна ўпершыню за ўвесь час баявых дзеяньняў на Данбасе афіцыйна раскрыла адразу 4 новыя тыпы расейскіх сыстэмаў радыёэлектроннай барацьбы на акупаванай тэрыторыі ў Луганскай вобласьці. Сыстэмы былі выяўленыя ў н.п. Чарнухіна (Луганская вобласьць). Гэта сучасныя расейскія распрацоўкі, а іхная прысутнасьць на Данбасе наўпрост сьведчыць пра ўдзел Расейскай Фэдэрацыі ў вайне супроць Украіны. Больш падрабязна пра тое, чаму гэтыя дадзеныя вельмі важныя, і пра мажлівыя прычыны замоўчваньня АБСЭ гэтай інфармацыі на працягу двух тыдняў – у новым расьледаваньні InformNapalm.

У непадкантрольных ураду раёнах 28 ліпеня 2018 г. міні-БпЛА СММ выявілі 4 розныя сыстэмы радыёэлектроннай барацьбы («Леер-3» РБ-341В, 1Л269 «Красуха-2», РБ-109A «Быліна» і 1 комплекс радыёэлектроннай барацьбы з БпЛА «Рэпэлент-1») ля н.п. Чарнухіна (64 км на паўднёвы захад ад Луганску). СММ упершыню зафіксавала наяўнасьць усіх чатырох комплексаў. 2 жніўня 2018 г. падчас зьдзяйсьненьня палёту над гэтай жа дзялянкай БпЛА не зафіксавалі гэтыя сыстэмы.

– вядзецца ў справаздачы СММ АБСЭ, апублікаванай 11 жніўня 2018 г.

Афіцыйнаю ёсьць вэрсія справаздачы на ​​ангельскай мове, таму мы падаем ніжэй менавіта гэты скрын:

Праз аналіз дадзеных у справаздачы СММ АБСЭ валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm выявілі два вельмі важныя чыньнікі:

1. Падобнае скопішча розных тыпаў РЭБ і наяўнасьць сярод іх найноўшага аўтаматызаванага комплексу РБ-109A «Быліна», які пачаў паступаць у войскі Расейскай Фэдэрацыі толькі ў 2018 годзе, сьведчыць пра тое, што гэта магутны камандны пункт. Паводле значнасьці яго можна назваць наземным аналягам натаўскае электроннае сыстэмы выведкі й кіраваньня AWACS.

СБ-109A «Быліна» – гэта найноўшы звышсакрэтны комплекс, задачай якога зьяўляецца каардынацыя ўсіх комплексаў РЭБ ў ягонай зоне дзеяньня. Такую сыстэму выкарыстоўваюць для прыкрыцьця буйных камандна-штабных аб’ектаў узроўню не ніжэй за брыгаду. На дадзены момант у адкрытых крыніцах няшмат інфармацыі й фатаздымкаў машынаў з складу гэтага комплексу. Некаторыя зь іх маюцца ў тэматычным зборніку “Радиоэлектронная борьба в Вооруженных Силах Российской Федерации – 2017” (архіў).

Апроч гэтага, два іншыя найноўшыя расейскія комплексы 1Л269 «Красуха-2» і «Рэпэлент-1» – гэта таксама досыць складаныя й дарагія сыстэмы РЭБ. Немажліва ўявіць, каб Расея проста перадала іх у рукі некампэтэнтных баявікоў. Кіраваньне гэтымі комплексамі таксама зьдзяйсьняюць расейскія вайскоўцы, бо пазначаныя сыстэмы ўваходзяць у структуру РЭБ Міністэрства абароны РФ.

Нагадваем, што міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm раней ужо фіксавала й публікавала доказы прысутнасьці на акупаванай тэрыторыі Луганскае й Данецкае абласьцей 9 найноўшых тыпаў расейскіх сыстэмаў РЭБ (дадзеныя зведзеныя ў адзіную базу), у прыватнасьці быў выяўлены й комплекс РЭБ СБ-341В «Леер-3», пазначаны ў справаздачы СММ АБСЭ.

Афіцыйная справаздача маніторынгавае місіі АБСЭ пра прысутнасьць на Данбасе сучасных расейскіх сыстэмаў РЭБ можа й мае стаць штуршком да ўхваленьня міжнароднай супольнасьцю новых вельмі жорсткіх санкцыяў у дачыненьні да Расейскае Фэдэрацыі як агрэсара й акупанта – дзяржавы, што стварае гібрыдныя арміі, падтрымлівае, спансуе й куруе дзеяньні тэрарыстаў на Данбасе.

2. Яшчэ адзін вельмі важны чыньнік – гэта прычына, чаму СММ АБСЭ амаль два тыдні марудзіла з публікацыяў такіх сэнсацыйных дадзеных. Місія зафіксавала 4 унікальныя расейскія комплексы РЭБ яшчэ 28 ліпеня 2018 г., але толькі праз 9 дзён 11 жніўня гэта інфармацыя зьявілася на сайце АБСЭ. За гэты час хтосьці, верагодна, пасьпеў папярэдзіць расейскае камандаваньне й ужо 2 жніўня ўсе комплексы былі прыбраныя з н.п. Чарнухіна (Луганская вобласьць) і перадысьлякаваныя. Падобна на тое, што шпігунскі скандал у СММ АБСЭ будзе працягвацца, але самая публікацыя вельмі важных для сусьветнай супольнасьці дадзеных пра расейскія сыстэмы РЭБ дае надзею, што АБСЭ паступова пазбавіцца расейскіх агентаў.

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm зьвяртаецца да чытачоў на акупаванай тэрыторыі Данбасу. Калі вы сталіся сьведкамі перасоўваньня ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі і ў вас маюцца фота- ці відэадоказы, якія даюць мажлівасьць зрабіць прывязку да мясцовасьці, дасылайце іх нам на пошту:


Матар’ял падрыхтавалі Кузьма Тутаў і Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: «Рэпэлент-1»1Л269 «Красуха-2»OSCESMMрасейская агрэсіяРБ-109A «Быліна»РЭБРЭБ РБ-341В «Леер-3»СММ АБСЭЧарнухіна

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

    2021-09-23 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50563 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.