• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

on 2021-02-26 | 0 Comment | OSINT | Аэравыведка | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • tr
  • pt
  • en
  • lt
  • bg
  • az
  • sv
  • no
  • dk
  • at

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm атрымалі эксклюзіўнае візуальнае пацьверджаньне інфармацыі пра першую афіцыйную фіксацыю расейскае радыёлякацыйнае станцыі (РЛС) 51У6 «Каста-2Е1» на акупаванай часткі ўкраінскага Данбасу. Адмыслова для нашых чытачоў публікуем гэтыя дадзеныя, а таксама ўдакладняем інфармацыю дадатковымі фактамі.

Нагадаем, што гэтую расейскую РЛС упершыню выявілі назіральнікі АБСЭ з дапамогаю міні-БпЛА. Тэкставая інфармацыя пра гэта была апублікаваная ў справаздачы № 38/2021 з 17 лютага 2021 году. У гэтым дакуманце таксама было пазначанае, што РЛС 51У6 «Каста-2Е1» была зафіксаваная 15 лютага 2021 году на палігоне непадалёк населенага пункту Бугаеўка Луганскае вобласьці. Гэта за 37 км на паўднёвы захад ад Луганску, часова акупаваная тэрыторыя Украіны, якую кантралююць расейскія гібрыдныя вайсковыя фармаваньні. Таксама было пазначанае, што станцыя разьмешчаная за 30 км ад лініі разьмежаваньня бакоў на Данбасе.

«Хавацца ва ўсіх навідавоку»* пад сьцягам Украіны

У фота можна пабачыць, што расейскія вайскоўцы**, якія абслугоўваюць гэтую станцыю РЛС на Данбасе, пабачыўшы міні-бесьпілотнік СММ АБСЭ, паспрабавалі сьпешна замаскаваць тэхніку праз накрыцьцё яе брэзэнтам або плёнкай зь сіне-жоўтымі колерамі дзяржаўнага сьцяга Украіны. Верагодна, такім чынам яны разлічвалі ўвесьці назіральнікаў у зман і схаваць расейскую прыналежнасьць РЛС 51У6 «Каста-2Е1». Пацешна, што «на ўсялякі выпадак» на пазыцыях расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе забыліся на звычайныя маскавальныя сеткі, аднак пры гэтым маюцца сродкі для «раптоўнай ўкраінізацыі». Хаця, мажліва, гэта была «хітрая ініцыятыва» нейкага асобнага камандыра.


*У 2015 годзе аналітычны цэнтар Atlantic Council апублікаваў даклад “Hiding in plain sight Putin’s war in Ukraine” (“Схаваная ва ўсіх навідавоку вайна Пуціна супроць Украіны”). У пашыраным на 5 мовах дакладзе пададзеныя неабвержныя доказы прысутнасьці Збройных сілаў РФ на тэрыторыі Украіны. Афіцыйны пераклад дакладу на ўкраінскую й расейскую мовы быў зроблены валянтэрамі міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm, матар’ялы якога таксама ўвайшлі ў гэтае расьледаваньне, што было таксама пазначанае ў дакладзе.

**З улікам шматлікіх OSINT-расьледаваньняў InformNapalm, сыстэматызаваных у найбуйнейшую ў сьвеце адкрытую базу дадзеных з фактамі фіксацыі расейскай вайсковае тэхнікі і вайскоўцаў РФ ва Украіне, можна выказаць меркаваньне, што складаныя адзінкі тэхнікі, напрыклад, сродкі РЭБ і РЛС, абслугоўваюцца на Данбасе выключна кадравымі расейскімі вайскоўцамі, падрыхтаванымі адмыслоўцамі ЗС РФ.
У фота з БпЛА СММ АБСЭ, якое разглядаецца вышэй, можна пабачыць стэнды зь інфармацыяй каля тэхнікі й пажарныя шчыты, што раскрывае кадравую васковую арґанізацыю й падыходы да тылавога забесьпячэньня.


Вызначэньне каардынатаў і ґеалякацыя мясцовасьці

З улікам аналізу зыходных дадзеных гэтага здымку (30 км ад лініі фронту, 37 км на паўднёвы захад ад Луганску) валянтэры супольнасьці InformNapalm змаглі зрабіць ґеалякацыйную прывязку да мясцовасьці.

Падаем дакладныя каардынаты мейсца фіксацыі расейскае РЛС 51У6 «Каста-2Е1» на акупаванай тэрыторыі Данбасу: 48°24’50.2″N 38°52’36.9″E.

Таксама дадаем некалькі скрыншотаў для візуальнага параўнаньня і тлумачэньні.

Цікава, што ў спадарожнікавых здымках, зробленых у 2018 году у гэтай жа лякацыі, можна таксама пабачыць мейсца захоўваньня бочак з саляркай. Побач таксама захоўвалася неідэнтыфікаваная вайсковая тэхніка, схаваная пад маскавальнай сеткай.

Расейская 51У6 «Каста-2Е1» для выяўленьня БпЛА

Асобнай увагі заслугоўвае факт таго, што расейская мабільная радыёлякацыйная станцыя дэцымэтровага дыяпазону 51У6 «Каста-2Е1» прызначаная менавіта для выяўленьня паветраных аб’ектаў, у тым ліку тых, што лётаюць на звышмалых вышынях. З улікам таго, што ў зоне правядзеньня Апэрацыі аб’яднаных сілаў не выкарыстоўваецца ўкраінская авіяцыя, можна сьцьвярджаць, што станцыю разгарнулі менавіта для паляваньня за БпЛА.

У кастрычніку 2020 году супольнасьць InformNapalm на падставе выведвальных дадзеных зьвяртала ўвагу на азнакі падрыхтоўкі РФ да эскаляцыі баявых дзеяньняў на Данбасе і паведамляла, што Збройныя сілы Расеі, верагодна, рыхтуюцца да застасаваньня ўдарных БпЛА Bayraktar TB2. Ня выключанае, што зьяўленьне на акупаванай тэрыторыі расейскіх РЛС 51У6 «Каста-2Е1» зьяўляецца спробай улічыць сучасны досьвед выкарыстаньня ўдарных БпЛА Bayraktar TB2 падчас баявых дзеяньняў паміж Азэрбайджанам і Армэніяй.

Тэхнічныя асаблівасьці

У склад РЛС 51У6 «Каста-2Е1» уваходзяць такія транспартныя адзінкі:

  • машына з антэнна-шчоглавай прыладай на базе шасі КамАЗ-43114
  • машына з апаратурай і дадатковым абсталяваньнем разам з дызэль-аґрэґатам АД-30 на аднавосевым прычэпе.

Асабовы склад для абслугоўваньня станцыі – 6 вайскоўцаў.

Ілюстратыўнае фота РЛС 51У6 «Каста-2Е1»  з сайтуbastion-opk.ru:

У рэжыме бесперапыннай працы станцыя можа працаваць да 20 содняў. Радыюс выяўленьня цэляў – ад 5 да 150 км, паводле вышыні – да 6 км.

Радыёлякацыйную станцыю 51У6 «Каста-2Е1» у СССР, а затым у Расейскай Фэдэрацыі сэрыйна вырабляў з 1989 па 2003 гг. Мурамскі завод радыёвымяральных прыладаў. Ва Украіну як да, гэтак і пасьля распаду СССР такія сыстэмы не пастаўляліся, таму фіксацыя гэтай тэхнікі на Данбасе зьяўляецца неабвержным доказам аґрэсіі РФ супроць Украіны. Нагадаем, што ў базе дадзеных InformNapalm сабраныя факты пра больш за 50 тыпаў расейскага ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі, якая таемна пастаўлялася на Данбас з тэрыторыі Расеі. Такім чынам, маем чарговы факт, што Расейская Фэдэрацыя цалкам кантралюе, фінансуе й кіруе баявымі дзеяньнямі на Усходзе Украіны.

Абвастрэньне на Данбасе й дыстанцыйнае мінаваньне

Як паведамляе прэс-цэнтар ААС, 23 лютага 2021 году збройныя фармаваньні РФ чарговага разу цынічна парушылі рэжым спыненьня вагню і, апроч абстрэлаў пазыцыяў украінскіх вайскоўцаў з забароненага ўзбраеньня, адкрылі вагонь па населенаму пункту Хутар Вольны на Луганшчыне. Для абстрэлаў мірнага насельніцтва расейскія акупанты застасавалі станковыя супрацьтанкавыя гранатамёты, а таксама зьдзейсьнілі дыстанцыйнае мінаваньне тэрыторыі населенага пункту. У выніку праз шматлікія параненьні загінуў мірны жыхар, на падворку якога выбухнула міна.

Паводле дадзеных ААН, за пэрыяд з красавіка 2014 г. па 31 студзеня 2021 г. у выніку вайны на Данбасе загінулі ад 13 100 да 13 300 чалавек.

Гібрыдная расейская ваенная аґрэсія на Усходзе Украіны сталася працягам апэрацыі захопу й акупацыі ўкраінскага Крыму й паводле задумы кіраўніцтва РФ была накіраваная на адцягненьне ўвагі сусьветнае супольнасьці ад крымскага пытаньня. Чым складаней была сытуацыя на Данбасе, тым менш міжнародная супольнасьць ўзгадвала пра акупацыю Крыму, хаця абодва гэтыя ўкраінскія рэгіёны зьяўляюцца аднымі з аб’ектаў ґлябальнай расейскай неабвешчанай вайны супроць Украіны.


Публікацыю адмыслова для міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm падрыхтавалі Раман Бурко й Міхаіл Кузьняцоў.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які зьдзяйсьняе сваю дзейнасьць з 2014 году.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць дабрачынным унёскам праз LiqPay або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: 51У6SMM OSCEБугаеўкаКаста-2Е1Мурамскі завод радыёвымяральных прыладаўрадыёлякацыйная станцыяРЛССММ АБСЭ

Recent Posts

  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment

Related Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
  • «Каралеўская пяхота» ЗСУ зьнішчыла на Данбасе пазыцыю з расейскай станцыяй наземнай выведкі (ВІДЭА)

    2020-06-26 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14669 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2021
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.