• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Саліст ансамблю «Сябры» выступае перад баявікамі расейскіх акупацыйных войскаў

on 2019-05-11 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Галоўнае | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post

Вядомы беларускі артыст, саліст ВІА “Сябры” Сяргей Герасімаў на працягу апошніх пяці гадоў асабіста прыязджае з забаўляльнай праграмай ва акупаваныя ўкраінскія гарады Луганск, Алчэўск, Кіраўск і выступае перад баявікамі расейскіх акупацыйных войскаў. 8 траўня 2019 году Цэнтар “Міратворац” занес Сяргея Герасімава ў Базу дадзеных “Чысьцец”.

У Базе “Міратворца” Сяргей Герасімаў фігуруе з наступнымі азначэньнямі: сьвядомае парушэньне Дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікненьня на акупаваную расейска-тэрарыстычнымі бандфармаваньнямі тэрыторыю Украіны на Данбасе; сьвядомы ўдзел у антыўкраінскіх прапагандысцкіх мерапрыемствах.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

Герасімаў Сяргей Барысавіч

Нарадзіўся 23 лістапада 1961 г. у в. Ісакава Васкрасенскага раёну Маскоўскае вобласьці ў сям’і прафэсійных артыстаў вайсковых ансамбляў. Жыве ў Менску. Заслужаны артыст Беларусі, саліст вакальна-інструмэнтальнага ансамблю “Сябры”, грае на акустычнай гітары й скрыпцы. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.

Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў акаўнту, фатаздымкаў, кантактаў); “OK” (архіў акаўнту, фатаздымкаў, кантактаў); “FB” №1 (архіў акаўнту, фатаздымкаў, кантактаў), №2 (архіў акаўнту, фатаздымкаў, кантактаў).

 

Падчас правядзеньня выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выяўленае, што Сяргей Герасімаў незаконна наведвае і зьдзяйсьняе канцэртную дзейнасьць на часова акупаванай тэрыторыі Данбасу пачынаючы з 2014 году (1, 2). У 2015 годзе ён выступаў у захопленым Алчэўску перад баявікамі бандфармаваньня “Призрак” (рас.). У 2016 годзе акупацыйная адміністрацыя гораду Кіраўск (Галубіўка, знаходзіцца пад кантролем “ЛНР”) надала яму званьне “Почетный гражданин города Кировска” (рас.). Выправы на акупаваны Данбас ён зьдзяйсьняе разам зь вядомым расейскім акторам Сяргеем Махавіковым, які паводле дадзеных Цэнтру «Міратворац» фінансава дапамагае баявікам расейскага акупацыйнага кантынгенту.

Сяргей Герасімаў разам з Сяргеем Махавіковым (леваруч)

Вызначанае, што ў лютым 2019 году Сяргей Герасімаў выступаў перад мясцовымі так званымі воінамі-інтэрнацыяналістамі, шмат зь якіх удзельнічаюць сёньня ў баявых дзеяньнях супроць украінскай арміі (архіў). Галава расейскага тэрарыстычнага ўтварэньня “ЛНР” Леанід Пасечнік асабіста ўзгародзіў яго ганаровым знакам “От благодарного народа ЛНР” (рас.).

Гэтыя паездкі, якія маюць азнакі крымінальнага правапарушэньня, зьяўляюцца пэрсанальнай ініцыятывай Сяргея Герасімава, аднак кідаюць вялікі цень на ўвесь легендарны ансамбль “Сябры”.

Кіраўніку ансамблю Анатолю Ярмоленку сьлед тэрмінова паставіць пытаньне пра мэтазгоднасьць знаходжаньня ў складзе творчага калектыву чалавека, які наўпрост ганьбіць ягонае імя праз стасункі з прадстаўнікамі расейскай акупацыйнай адміністрацыі на захопленай тэрыторыі Украіны і выступы перад баявікамі расейскіх акупацыйных войскаў.


Рэдактар беларускае службы
міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm
Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: АлчэўскАнатоль Ярмоленкабандфармаваньне "Призрак"ВІА "Сябры"КіраўскЛеанід ПасечнікЛНРСяргей ГерасімаўСяргей Махавікоў

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Баявікі зь Беларусі «засьвяцілі» расейскі комплекс радыёэлектроннай барацьбы

    2016-09-19 - 0 Comment
  • Дзе й калі быў згублены бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцыя на колах”?

    2015-09-30 - 2 Comments
  • Алчэўск: мейсца скопішча акупацыйных войскаў РФ

    2015-09-30 - 1 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50003 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.