
На працягу мінулага году каманда InformNapalm неаднойчы выяўляла расейскія комплексы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) «Житель» (рас.) на акупаванай частцы Данбаса. Праз выяўленьне нашымі валянтэрамі досыць вялікага аб’ёму інфармацыі што да гэтага комлексу, чытачы нашага праэкту пачалі нават жартаваць: «станцыя «Житель» перададзеная на балянс InformNapalm». Цалкам мажліва, у выніку нашага маніторынгу гэты комплекс «выпадкова» згарэў у раёне н.п. Ясінаватая 31 сакавіка – 1 красавіка 2016 году.
У гэты момант пад пільнай увагай InformNapalm знаходзяцца расейскія комплексы СПР-2М «Ртуть-БМ» (рас.) і станцыя перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2». Спадзяемся, што «полымя» згарэлага «Жителя» абавязкова перакінецца і на гэтыя спэцсродкі акупантаў.
Наконадні InformNapalm апублікаваў матар’ял пра вайскоўцаў 175-й Брыгады Сувязі й Кіраваньня Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, якія зрабілі “сэлфі” на тле комплексу СПР-2М «Ртуть-БМ» на Данбасе. Гэтым разам у поле нашага зроку патрапілі баявікі-«добраахвотнікі», грамадзяне Беларусі, якія таксама “засьвяцілі” саміх сябе на тле такога ж комплексу РЭБ у Луганскае вобласьці.
Фігурант №1
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Белашоў Сяргей – грамадзянін Беларусі, нарадзіўся 30.04.1962 г., быў зарэгістраваны ў Гомлі.
Зафіксаваны ва Украіне з зброяй у рукох. Старонка ў сацсетцы «ОК» (архіў профілю, фотальбому).
У фота ніжэй можна пабачыць тактычны знак (ТЗ) «18 у квадраце» – гэта так званая «асобная рота РЭБ акупацыйных войскаў Расеі на Данбасе, в/ч Л-05776» у Луганску.
На даляглядзе праваруч у фота ніжэй можна пабачыць экспанаты (разнастайныя лятальныя апараты) Авіяцыйна-тэхнічнага музэю ў Луганску.
Фігурант №2
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Фафанаў Канстантын – грамадзянін Беларусі, нарадзіўся 13.06.1958 г., быў зарэгістраваны ў г.Барысаве.
Удельнічаў у складзе расейскіх бандфармаваньняў у баёх з Збройнымі Сіламі Украіны пад Луганскам, Кіраўскам, Славянасербскам, Шчасьцем, Станіцай Луганскай і інш. Старонкі ў сацсетцы «ОК»: 1, 2, 3, 4, 5, 6 (архівы профілю: 1, 2, 3, 4, 5, 6; фотаальбомаў: 1, 2, 3, 4, 5, 6), у сатсетцы «VK»: 1, 2 (архівы профілю: 1, 2). Мае аўтамабіль Volkswagen Transporter T3 чырвонага колеру, рэг.нумар 3923 ОАМ.
«Я і мой баявы Конь» – гэтак баявік падпісаў свае фота. «Баявы Конь» – гэта станцыя перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2», якая знаходзіцца за ягонай сьпінай.
«Пад Луганскам» – подпіс пад наступным фота:
Фота ніжэй Фафанаў падпісаў: «Пад Станіцай-Луганскай».
Таксама ён выклаў на сваіх старонках і фатаздымкі сваіх таварышаў – такіх ж, як і ён – баявікоў бандфармаваньняў «ЛНР».
Больш падрабязна пра станцыю перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2» можна даведацца ў нашым матар’яле з 8 траўня 2016 г., у якім вядзецца пра факт выкарыстаньня расейска-тэрарыстычнымі войскамі аўтаматызаванай станцыі перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2» непасрэдна ля лініі разьмежаваньня ў раёне Стаханава 05 лістапада 2014 г. Там жа можна знайсьці фатаздымкі для параўнаньня.
Бонус
Супольнае фота абодвух фігурантаў гэтага матар’яла – баявікоў зь Беларусі – Сяргея Белашова й Канстантына Фафанава.
Хочам зьвярнуць увагу беларускай грамадзкасьці й прадстаўнікоў сілавых ведамстваў Беларусі на той факт, што гэтыя найміты й вайсковыя злачынцы абсалютна безперашкодна перасоўваюцца па тэрыторыі Беларусі і ўяляюць досыць вялікую небясьпеку, бо значнасьць чалавечага жыцьця для іх істотна зьніжаная. Праваахоўныя ворганы маюць у гэтай сытуацыі задзейнічаць усе неабходныя апэратыўна-вышукальныя захады дзеля затрыманьня злачынцаў і прыцягненьня іх да адказнасьці паводле законаў Рэспублікі Беларусь.
Матар’ял падрыхтавалі Відаль Сарокін & Victory Krm.
Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа