• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Шлях 8-й АМСБр ЗС РФ: ад выправы на Данбас да ўзнагародаў за ваенныя злачынствы

    on 2015-12-28 | 0 Comment | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў, якія адлюстроўваюць “баявы шлях” расейскіх вайсковых злучэньняў, што прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе. Гэтая публікацыя напісаная паводле матываў «расейскіх народных казак» кіраўніка крамлёўскага злачыннага рэжыму Пуціна, які нядаўна заявіў: «Мы ніколі не казалі, што ў Данбасе няма людзей, якія займаюцца рашэньнем розных пытаньняў, у тым ліку, і ў вайсковай сфэры. Але там няма рэгулярных расейскіх войскаў».

    Усаджваемся ўтульна, каманда InformNapalm пакажа чарговы прыклад шулерскай гульні хлусьлівага палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Расеі на прыкладзе «ўкраінскай камандыроўкі» 8-й горнай брыгады ЗС РФ.

    Новы матар’ял падаем у незвычайным фармаце: у выглядзе прэзэнтацыі з прыкладам падразьдзяленьня, якое ўжо неаднойчы ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях ва Украіне – 8-й Асобнай матастралковай Брыгады (горная) в/ч 16544 з складу 58-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) РФ, якая дысьлякуецца ў пас.Барзой, Чачэнія (на мейсцы колішняга 291-й палку 42-й МСД). Усё пералічаныя ніжэй фігуранты зьяўляюцца вайскоўцамі гэтага злучэньня.

    Першы этап – падразьдзяленьне з вайсковай часткі 16544 разам з тэхнікай выпраўляецца ў памежную з Украінай вобласьць і разьмяшчаецца ў «палёх».

    Дзякуючы кантрактніку Аляксандру Субоціну (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) змаглі адсачыць пагрузку тэхнікі – МТ-ЛБ 8-й АМСБр з адметным тактычным знакам брыгады (квадрат з кропкаю) на чыгуначныя плятформы (архівы фота 1, 2).

    Pogruzka 1Pogruzka 2

     

     

     

     

     

     

    Аналягічныя фота мае і вайсковец, адкамандыраванай 8-й АМСБр, Барыс Ганін (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў). У альбоме фігуруе фота прывалу пуцінскіх «ветлівых» людзей.

    Pogruzka 3Polya 7
    Казаць пра прымус вайскоўцаў да “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі” не даводзіцца, бо самі ж кантрактнікі не супроць выканаць злачынныя загады свайго вярхоўнага галоўнакамандуючага. Пацьверджаньнем гэтаму ёсьць камэнтары да фота з “камандыроўкі” Андрэя Латуціна з той жа брыгады (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў).

    Neotkaz1Neotkaz 2

    Іншы вайсковец Аляксандар Аркуша (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) прадэманстраваў палявыя ўмовы жыцьця адкамандыраваных ў памежныя з Украінаю раёны Растоўскае вобласьці ў верасьні 2014 году. На фота (1, 2) назіраем стаянку тэхнікі пад Таганрогам, а таксама разьмяшчэньне групоўкі ў палявым лягеры непадалёк хутару Наваальхоўскага, Куйбышаўскага раёну Растоўскае вобласьці (1, 2, 3).

    Polya 1Polya 6Polya 2

    Polya 3Polya 4Polya 5

    Другі этап – ператварэньне расейскіх вайскоўцаў на «апалчэнцаў», а тэхнікі і ўзбраеньня на «трафеі». Зьнікаюць усе нашыўкі, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць прыналежнасьць байца да ЗС РФ, на тэхніцы зьяўляюцца творы «выяўленчага мастацтва», сьцягі. Гэтак, Алег Сышчук (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) у сваім фотаальбоме выклаў фота, у якім зафіксаваны МТ-ЛБ з расейскім імпэрскім сьцягам. Ёсьць таксама фота разам з яшчэ адным таварышам у службе-удзельнікам камандыроўкі Ігарам Рубцовым (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў), якое захаванае ў альбоме апошняга.

    Flag 1Slugba 3Flag 3

    Віктар Гарнастаеў (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) у альбоме з шматзначным назовам «Мая праца» выклаў фатаздымкі, у якіх зафіксаваная калёна тэхнікі ў маршы пад тымі ж сьцягамі (фота). На адным з фота на некаторых МТ-ЛБ можна пабачыць замаляваны зялёнаю фарбаю тактычны знак брыгады і саматужным спосабам нанесеныя новыя бартавыя нумары тэхнікі. Апроч МТ-ЛБ тактычныя знакі зафарбаваныя і на кабінах «КамАЗ»-аў (фота).

    MTLB 1

    Kamaz 1

    Flag 2
    Аналягічную калёну ў маршы назіраем і на фота, выкладзеным у профілі Аляксандра Якаўлева (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў, профіль у “Інстаграм”), які ў камэнтары зазначае, што ўдзельнічаў у «кукурузным канфлікце».

    Konflikt 1

    У афіцэра 8-й АМСБр Станіслава Бадрыева (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) у альбоме з назовам «Ёсць такая прафэсыя» назіраем МТ-ЛБ з намаляваным «ашчэрам». Таксама ёсьць фота прымеркі белай ідэнтыфікацыйнай павязкі адным з вайскоўцаў брыгады. На групавым фота зафіксаваныя ўжо знаёмыя нам Ігар Рубцоў і Алег Сышчук.

    Akula 1AllPovyazka 1

    Ня ўсе вайскоўцы «гаваркія», бо, усё ж, выведка. Але наяўнасьць групавога фатаздымку ўсё адно раскрыла карты што да яшчэ аднаго кантрактніка з складу сілаў уварваньня – Мікалая Лісагора (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў).

    GroupSlugba

    Тое ж фота з «зубастым» МТ-ЛБ і групавы фатаздымак мы фіксуем і ў альбоме Аляксея Самарава (спасылкі на архіў профілю, фотоальбому, сьпісу сяброў).

    Гэты ж МТ-ЛБ зафіксаваны і ў фотаальбоме яшчэ аднаго вайскоўца 8-й АМСБр Баіра Дагбаева, які мае 2 профілі ў сеціве “VK” і “OK”.

    Akula 2 Slugba 1

    Трэйці этап – «Добры дзень, Украіна, вось і прыйшлі твае «вызваліцелі»!». Падразьдзяленьне ЗС РФ урываецца ўглыб тэрыторыі Украіны, як сказаў Пуцін «для вырашэньня некаторых пытаньняў у вайсковай сфэры».

    Гэтак, вайсковец з складу выведроты 8-й АМСБр Аляксей Феафілактаў (архіў), які мае другі профіль зь імем Fil Legion (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) сфатаграфаваўся на імправізаваным блёкпосьце. Побач з надпісам “stop” асадкаю намаляванае штосьці  падобнае на «навароскі сьцяг», ззаду можна пабачыць ужо знаёмы нам МТ-ЛБ зь імпэрскім сьцягам, у рукох Феафілактаў трымае сучасную радыёстанцыю Р-187П1, прынятую ва ўзбраеньне РФ зусім нядаўна.

    Blockpost

    На фота тое ж МТ-ЛБ, але зь іншага ракурсу. На ім можна пабачыць Віктара Гарнастаева, на  пярэднім пляне таксама зафіксаваны Ігар Рубцоў.

    Slugba 2

    Аляксандар Аркуша, якога мы згадвалі на самым пачатку камандыроўкі 8-й АМСБр, дапамог зьдзейсьніць геалякацыю тэрыторыі Украіны, у якую ўварвалася гэтае падразьдзяленьне і вызначыць, што гэта мясцовасьць у раёне  Краснадона (фота 1, 2, 3, 4, 5). Пацьверджаньнем ёсьць ня толькі геатэгі на фатаздымках, але й ідэнтыфікацыя помніку ў Сухадольску, на тле якога зафіксаваныя вайскоўцы. Характэрна, што на фатаздымках фіксуюцца снайпэрскія вінтоўкі СВДС і ВСС «Вінтарэз», якія маюцца выключна ва ўзбраеньні РФ. Усё гэта сьведчыць пра тое, што 8-я АМСБр (горная) зьдзяйсьняла баявыя дзеяньні на тэрыторыі Украіны ў штатным складзе з выкарыстаньнем штатнага ўзбраеньня і тэхнікі.

    Krasnodon 1Krasnodon 2

    Krasnodon 4Krasnodon 3

    Лёха Лебедзеў (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) нават пасьпеў дайсьці, не… не «Да Кіева», а усяго толькі да Данецка і сфатаграфавацца на цэнтральнай плошчы гораду на тле помніку Леніну (архіў).

    Donetsk

    Дадзеныя профіляў вайскоўцаў 8-й АМСБр сьведчаць пра тое, што іхныя камандыроўкі ў складзе ўдарных тактычных групаў пачыналіся зь ліпеня 2014 году і цягнуліся да лютага-сакавіка 2015 году, да захопу Дэбальцаўскага пляцдарму, што таксама пацьверджанае ў нашых ранейшых публікацыях. Ад 8-й горнай брыгады дзейнічалі некалькі тактычных групаў, але з моманту падпісаньня менскіх дамоўленасьцяў, камандаваньне ЗС РФ пачало сваіх вайскоўцаў расьсейваць і раствараць дробнымі групамі сярод падразьдзяленьняў НЗФ «наваросіі». І гэта ня толькі для маскаваньня, а для перадачы досьведу “братам меншым”, а таксама для забесьпячэньня кантролю над бандфармаваньнямі.

    Zima 1Zima 2

    Чацьверты этап – ўзнагароджваньне. Ну і як жа ж без заахвочваньня за забойствы і спусташэньні, якія зьдзейсьнілі гэтыя ваенныя злачынцы ва Украіне. Тут ня ўсе любяць выхваляцца, бо некаторыя ваенныя задачы, якія ставіла камандаваньне МА РФ, непазьбежна прывядуць да міжнароднага трыбуналу за ваенныя злачынствы. Задачаю каманды InformNapalm ёсьць  наданьне доказаў і выяўленьне фактаў, каб нічога не заставалася беспакараным.

    Свае фатаздымкі з ўзнагародамі маюць Баір Дагбаеў (фота выкладзенае 4 красавіка 2015 г.) і  Аляксандр Якаўлеў (фота выкладзенае ў ягоным профілі “Інстаграм” 6 чэрвеня 2015 г.).

    Medal

    Medal 2

    Нагадваем, што 8-я АМСБР (горная) ужо неаднойчы фігуравала ў матар’ялах InformNapalm у кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак»:

    8-я горная матастралковая брыгада РФ ва Украіне, September 22, 2014

    Выведпадразьдзяленьне 8-й МСБР горнай на мяжы з Украінай, October 8, 2014

    “Show Must Go On”, або, “папярэднія пяшчоты”, October 30, 2014

    Мэдаль “За адвагу”, December 9, 2014

    8-я АМСБр ЗС РФ у складзе “народнай міліцыі” ЛНР, July 17, 2015

    Пасьля “камандыровак” на Данбас у 8-й АМСБр ЗС РФ застаюцца “200-я” і інваліды, September 11, 2015

    Расея канцэнтруе сьвежыя сілы для перакідваньня на Данбас, November 21, 2015

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня Victory Krm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.