• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Пасьля “камандыровак” на Данбас у 8-й АМСБр ЗС РФ застаюцца 200-я й інваліды.

on 2015-09-13 | 3 Comments | Грамадзтва | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • en
  • bg

Патройны аклад, двухсотыя і калекі – па сьлядах украінскай камандзіроўкі 8-й АМСБр ЗС РФ.

Каманда InformNapalm.org працягвае серыю публікацый “Факты ўварваньня” пра ўдзел Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі ў вайне на Данбасе, якія заснаваныя на дадзеных, што атрыманыя у выніку OSINT-дасьледаваньняў. Новы матар’ял нашай каманды асьвятляе “камандзіроўкі” вайскоўцаў 8-й асобнай горнай матастралковай брыгады (в/ч 16544, мейсца дысьлякацыі Чачэнія, с. Барзой) Паўднёвай ваеннай акругі ЗС РФ і іншыя дэталі, звязаныя з вайной на Данбасе. Публікацыя падмацавана фотасьведчаньнямі, а таксама пісьмовымі паведамленьнямі расейскіх вайскоўцаў і іхных блізкіх.

Пра удзел падраздзяленняў 8-й горнай АМСБР у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны адзначалася й раней. У 2014 годзе, у пік летне-восеньскіх баёў на Данбасе, сярод расейскіх падраздзяленьняў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе, была выяўлена тактычная група дадзенага злучэньня з Чачэніі. Расейскія вайскоўцы “засьвяціліся” і пакінулі вельмі шмат сьлядоў ва Украіне, таму расейскае камандаваньне звярнулася да новай тактыцы выкарыстаньня сваіх войскаў на Данбасе. Замест тактычных групай з складу штатных падраздзяленьняў расейскія генералы пачалі раствараць сваіх падначаленых сярод незаконных зброеных фарміраваньняў “Наваросіі”. Але, як бы расейскі бок не намагаўся схаваць факты ўдзелу сваіх вайскоўцаў у вайне на Данбасе, праўду не ўтаіць. Нягледзячы на ​​тое, што расейскія ваенныя злачынцыбаяцца быць выкрытымі і апынуцца ў поле зроку ФСБ (можа дайсьці да крымінальнае адказнасьці і сур’ёзнага пакараньня), ўсяляк імкнуцца схаваць сваю прыналежнасьць да ЗС РФ: ствараюць новыя старонкі ў сацсетках, зьмяняюць імёны, рэдагуюць профілі , выдаляючы зь іх усё, што зьвязанае з службай у расейскай арміі – знайсьці іх, усё ж, ня гэтак складана. Тройка   “наварасійскіх” баявікоў, якіх мы прадстаўляем вашай увазе, у рэчаіснасьці – кантрактнікаў 8-й горнай брыгады, была апазнаная і ідэнтыфікаваная паводле шэрагу фактараў і ўзаемных кантактаў, у тым ліку паводле групавога фатаздымку на тле казармы з мейсца дысьлякацыі злучэньня ў сяле Барзой, у якім пазуюць нашыя фігуранты (характэрная рыса – аднапавярховыя казармы саўковага ўзору колішняга 291-га матастралковага палку з цагляным і блёкавым мурам).

582HjGEOGC4

 

borzoi 2 alber.nilarion borzoi 3 alber.nilarion wikimapia.org

1. Яраслаў Страпкоў (архіў на профіль;  архіў на фатальбом; архіў на сьпіс сяброў) – вайсковец-кантрактнік 8-й горнай АМСБР. У фатаальбоме Страпкова фіксуецца серыя фатаздымкаў з Данбаса, загружаных у ліпені-верасьні 2015 года, а таксама фатаздымкі з Чачэніі, якія выкладзеныя ў сакавіку 2014 – сакавіку 2015 года. Найбольш характэрная фатаздымкі на фоне вышэйзгаданай казармы, выкладзены 6 жніўня 2015, на якой апазнаныя яго калегі, “баявыя таварышы” па Данбасу – фігурант №2 Рустам Курмукоў і фігурант №3 Уладзімер Кіслякоў, у чыіх альбомах былі выяўленыя гэтыя ж фатаздымкі з с. Барзой, таксама выкладзеныя ў жніўні 2015 году, верагодна, падчас  знаходжаньня ў вайсковай частцы пасьля выкананьня баявога заданьня на Данбасе (Луганская вобл., Украіна).

Ярослав Стряпков profЯрослав Стряпков 1Ярослав Стряпков 3 kazЯрослав Стряпков 4 kazЯрослав Стряпков 4-1 kazЯрослав Стряпков 5Ярослав Стряпков 6Ярослав Стряпков 7Ярослав Стряпков 8

2. Рустам Курмукоў (архіў на профіль; архіў на фатаальбом; архіў на сьпіс сяброў) – вайсковец-кантрактнік 8-й горнай АМСБР. Профіль й фатаальбом Курмукова, як відаць, былі “падчышчаныя”: у альбоме прысутнічаюць фатаздімкі зь ягонага “наварасейскага” жыцьця з калегамі з 8-й горнай і новымі баявымі таварышамі з НЗФ “Наваросіі”. Але тут жа можна знайсьці жнівеньскі фатаздымак на тле казармы з Чачэніі, таксама фота, у якім фігуруе ягоная вайсковая ўліковая спэцыяльнасьць з вайсковага білету ВУС ​​100 915 А (100 – код ВУС  стралкі, 915 – код пасады – стралок,  А – сухапутныя войскі  ЗС РФ).

Рустам Курмуков profРустам Курмуков 1Рустам Курмуков 2Рустам Курмуков 3Рустам Курмуков 4Рустам Курмуков 5Рустам Курмуков 6Рустам Курмуков 7Рустам Курмуков 8Рустам Курмуков 9Рустам Курмуков 10Рустам Курмуков 11Рустам Курмуков 12Рустам Курмуков 13Рустам Курмуков 14

 

3. Уладзімер Кіслякоў (архіў на профіль; архіў на фатаальбом; архіў на сьпіс сяброў) – вайсковец-кантрактнік 8-й горнай АМСБР. У альбоме профілю Кіслякова прысутнічаюць ўсяго некалькі фатаздымкаў у амплуа баявіка “Наваросіі”, а таксама жнівеньскія слайды на тле казармы з Чачэніі.

Владимир Кисляков profВладимир Кисляков 1Владимир Кисляков 2Владимир Кисляков 3Владимир Кисляков 4

Сярод кантактаў нашых фігурантаў ёсьць і іншыя вайскоўцы ЗС РФ, якія хаваюцца пад маскамі баявікоў-“добраахвотнікаў”. Зьдзяйсьняюцца захады што да іхнага выяўленьня і ідэнтыфікацыі.

пазначанага вышэй прадстаўляем шэраг скрыншотаў з старонкі групы БАРЗОЙ 291 Полк, 8 Брыгада в/ч 44822 і 16544 з сацсеціва “Укантакце”:

– Ужо на першай жа старонцы групы на сьцяне ў паведамленьні ад 16 жніўня 2015 можна пабачыць пост, у якім выказваюцца спачуваньні па забітаму на вайне вайскоўцу, нейкаму Руслану – “Дзьмітры Сумянкоў – Смуткуем разам з вамі хлопцы. Няхай будзе праклятая вайна”.

vk.com 8omsbr

Ня меньш зьмястоўныя і іншыя ўкладкі гэтай групы.

– У разьдзеле “Абмеркавання” ў тэме “тэлефон в/ч 16544” зафіксаваная перапіска сваякоў расейскіх вайскоўцаў 8-й брыгады за жнівень-лістапад 2014 году, згодна зь якой брыгада да таго часу выконвала баявое заданьне, падчас якога забілі брата Макса Чаптыкова.

ubili 2

– У разьдзеле “Абмеркавання” ў тэме “Мужыкі, раскажыце калі ласка як тут служба ідзе? У чым плюсы а ў чым мінусы:)” ёсьць цікавае паведамленьне ад былога кандыдата на кантракт з гэтай жа вайсковай часткі, Аляксандра Таўстапяценкі, ад 18 чэрвеня 2015 года (пунктуацыя была выпраўленая): “Хлопец 2 кантракту адслужыў, зараз звальняецца з адпачынкам, кінулі за мінулы год, а схадзіць ня “варык” быў, былі на Украіне, вось так. Служба скончылася, усё – на**й, ні кому не патрэбны. Я прыехаў, служыць хацеў, пагледзеў на гэтае бл**зтва, жаданьне зьнікла, ужо тыдзень звальняюць .Адносіны скоцкія. Умовы 0 балаў. Кормяць – так сабе, і гэта ў брыгадзе. У ваенкамаце сказалі, выдатна хлопцы служаць, але за два тыдні ніводзін  вайсковец разам з афіцэрамі  не сказаў, што яго задавальняе служба. Затое незадаволеныя ўсе. Мясцовыя ня служаць, так мне сказалі ў ваенкамаце. 50% – казахі, калмыкі, 30% – каўказцы, 20% максымум – расейцы, якія ходзяць у нарады, збольшага,  да таго ж, адны і тыя ж хлопцы, астатнім вера не дазваляе.  Вось, у прынцыпе, і ўсё. Ну на палігоне хлопцы кажуць, што наагул – дупа, да таго ж яны там з паўгоду знаходзяцца і аніякіх даплатаў камандыровачных”.

 был были на Украине
– У разьдзеле “Абмеркаваньні” ў тэме “патрэбная інфармацыя” зафіксаваная перапіска з 24-26 жніўня 2015 году, паміж нейкім Андрухай Самойленкам, які жадае пайсьці на кантракт у 8-ю АМСБр і да нядаўняга часу кантрактнікам 8-й горнай, які быў камісаваны з-за стану здароўя Анатолем Осіпавым-“Бязрукавым”, які нам вядомы, як “Кавалер мэдалю “За Адвагу”” паводле публікацыі InformNapalm з сьнежня 2014 году.
Андруха Самойленка: “Падразьдзяленьне – яшчэ ня ведаю. Кажуць патройны аклад. Можаш даць свой тэл, хачу пагутарыць наконт службы?”; Анатоль Осіпаў: “Патройны аклад ёсьць, я зараз не ў брыгадзе, я камісаваўся тыдзень таму з-за інваліднасьці!”; Андруха Самойленка: “Баявыя дзеяньні ёсьць?”;

Анатоль Осіпаў: “Так, я без рукі адтуль вярнуўся!”;

Андруха Самойленка: “Пі***ец….пацаноў часта гублялі?”;

Анатоль Осіпаў: “Бывала”. Братуха, я нават ня ведаю, што табе параіць, але, калі шчыра, я табе раю служыць у Расеі, але не на Каўказе!”

 Анатолий Осипов 1Анатолий Осипов 2Анатолий Осипов 3
profile1 nagradnoi-list 18

PS: Напэўна, іронія лёсу, але ўступ да песні “Нас ня трэба шкадаваць…” зь відэароліку, які ёсьць на старонцы групы 8-й АМСБр добра адлюстроўвае лёс скалечанага ва Украіне Осіпава і ягоных забітых таварышаў у службе, якія выконвалі злачынныя загады вайсковага кіраўніцтва РФ. Іх ня трэба шкадаваць, бо яны нікога не шкадавалі. Вайскоўцам 8-й горнай давялося паваяваць, але зыходзячы з усяго вышэйпазначанага, радасьць перамогі яны так і не зазналі. На ўсіх расейскіх акупантаў ва Украіне ці Грузіі чакае такі ж самы лёс: ганебна загінуць або жыць інвалідам, нямаючы нават магчымасьці пахваліцца мэдалькаю, атрыманай на вайне, якой “няма”.

InformNapalm выказвае падзяку сябрам і калегам Цэнтра “Міратворац”

за наданьне  інфармацыі пра трох фігурантаў, якія пазначаныя у матар’яле.

Нагадваем, што 8-я горную АМСБр мы ўжо шмат разоў фіксавалі ў кантэксце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак”, гл. тэматычныя спасылкі:
– 8-я горная матастралковая брыгада РФ ва Украіне September 22, 2014
– Разьведпадразьдзяленьне 8-й горнай АМСБР на мяжы з Украінай October 8, 2014
– “Show Must Go On”, або “папярэднія ласкі” October 30, 2014
– Медаль “За атвагу” December 9, 2014

– 8-я АМСБр ЗС РФ у складзе “народной міліцыі” ЛНР  July 17, 2015

Аўтар матар’яла  Іраклі Камахідзэ 

(с) Інфарацыя падрыхтаваная адмыслова лля сайта InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялаў сайту актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Кацярыны Катэнка й Дзяніса Івашына

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment

3 Responses to “Пасьля “камандыровак” на Данбас у 8-й АМСБр ЗС РФ застаюцца 200-я й інваліды.”

  1. 2015-09-15

    “Панцыр С-1” і “Урал-43206” ва Украіне - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] […]

  2. 2015-09-25

    Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў ДНР - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] факт ёсьць фактам – які б расейскі кантрактнік з “патройным акладам” у баявых, адмовіўся б ад службы ў расейскай арміі […]

  3. 2015-11-23

    Расея канцэнтруе сьвежыя сілы для перакідваньня на Данбас - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14600 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2021
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.