• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Шлях расейскіх наймітаў ад Экспаданбаса да кароўніка.

    on 2015-10-30 | 2 Comments | Актуальна | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў выявіла фатаздымкі, у якіх зафіксаванае скопішча расейскай вайсковай тэхнікі акупацыйных войскаў РФ у адным з найбуйнейшых цэнтраў выставаў Украіны – «Экспаданбас» у горадзе Данецку.

    Пра цэнтар выставаў «Экспаданбас»

    Штогод у цэнтры адбывалася да 20-30 разнастайных выставаў, у тым ліку міжнародных, на якіх усе ўдзельнікі мелі доступ да поўнага пералік паслугаў: юрыдычнае афармленьне кантрактаў, дамоваў, неабходных дакумэнтаў, транспартныя паслугі, паслугі мытнага брокеру і г.д.

    Цэнтар меў 32 000 м² плошчаў для выставаў, 18 000 м² зь якіх – зачыненыя (то бок фота-відэа здымка тут не адбывалася). Залі выставаў знаходзіліся на трох узроўнях. Павільён быў спраэктаваны такім чынам, што мелася магчымасьць адначасовага правядзеньня некалькіх розных выставаў.

    Вышыня заляў на першым паверсе – 4 мэтры, на другім – 11 мэтраў, на трэйцім – 3 мэтры. Залі першага і другога паверхаў былі разьлічаныя на агульную нагрузку на падлогу да 3 т/м², а трэйцяга – 1 т/м².
    Нагадаем, што 17-18 кастрычніка 2013 году ў гэтым цэнтры выставаў быў праведзены 6-ы Міжнародны інвэстыцыйны саміт (DIIS) – найбуйнейшы ў краіне бізнэс-форум, прысьвечаны пытаньням энэргаэфэктыўнага і экалягічна чыстага ажыцьцяўленьня бізнэсу ва Украіне, менавіта: «зялёнай» эканоміцы, энэргаэфэктыўнасьці гарадзкое гаспадаркі і розных галінаў прамысловасьці, альтэрнатыўнай і аднаўляльнай энэргіі, экалягічным інвэстыцыям, дзе прысутнічалі першыя асобы краіны.



    На фота (арыгінал), якое было апублікаванае 21 сакавіка 2015 году, мы можам пабачыць вайсковыя тэнтаваныя грузавікі і боепрыпасы.



    15 жніўня 2015 году ў твітэры былі апублікаваныя спадарожнікавыя фатаздымкі, на якіх можна пабачыць разнастайную вайсковую тэхніку акупацыйных войскаў Расеі ля муроў будынку.

    2015-10-28_163455 2015-10-28_163427

    На апошніх фатаздымках у сэрвісе “Яндэкс.Мапы” ля цэнтру «Экспаданбас» зафіксаваныя сьляды ад гусэнічнай тэхнікі. Гэтыя сьляды, якія відаць нават з спадарожніка, сьведчаць пра вялікую колькасьць цяжкой тэхнікі, якая там перасоўвалася. Асабліва выразна відаць мейсцы, дзе гусэнічная тэхніка паварочвалася.

    2015-10-28_201432-map
    Чэрвеньскія фатаздымкі з закрытых плошчаў гэтага цэнтру выставаў, дзе раней не адбывалася  фота-відэа здымка, ад Фаменкі Ігара, які да свайго ўдзелу ў вайне на Данбасе праходзіў службу ва ўнутраных войсках МУС РФ Паўночна-Каўказскае акругі ў Чачэніі, але сьпярша некалькі фатаздымкаў зь ягонае службы.






    2015-10-28_2141512015-10-28_214123У верасьні 2015 году, у расейскага найміта Каркішчанкі Артура Генадзевіча былі выяўленыя фатаздымкі з гэтага ж мейсца, але на тле іншага танку, на якім можна пабачыць маркаваньне негабарытных грузаў H2200, якое выкарыстоўваецца падчас транспартаваньня праз чыгунку  расейскай вайсковай тэхнікі і маркаваньне “100 у ромбе” Данецкага корпусу акупацыйных войскаў Расеі на Данбасе.

    Варта зазначыць, што адзін з фатаздымкаў быў зь геатэгам, які пазначаў раён скрыжаваньня пр.Міру і вул.Арцёма, гэта ўсяго за адзін кілямэтар ад цэнтру выставаў.




    Фота з гэтага мейсца расейскага найміта – Губкі Віктара Валянтынавіча.

    2015-10-27_155419-2

    Фота расейскага найміта – Юзбашвілі Сяргея, на тле танку з надпісам “За ўнучку Машаньку”.

    2015-10-28_094701-2

    І фота расейскага танка з рознымі расейскімі пазнакамі (H2200, ЦТ +)

    2015-10-28_094734

    І вось, некалькі дзён таму, расейскі найміт апублікаваў фатаздымкі, на якіх можна пабачыць танкі нейкай “сотай брыгады”, якія схаваныя ўжо ў разбураных кароўніках у н.п.Зялёнае каля Ілавайска.



    2015-10-27_173323



    2015-10-28_094237 2015-10-27_173245 2015-10-27_173215 2015-10-27_1645502015-10-27_1734532015-10-27_155513

    2015-10-28_094200
    Такім чынам, мы адсачылі “шлях” расейскіх наймітаў ад цэнтру выставаў дзяржаўнага маштабу да кароўніку.
    Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для InformNapalm.org

    Attribution International (CC BY 4.0)

     Пераклаў Дзяніс Івашын

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і на наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    2 Responses to “Шлях расейскіх наймітаў ад Экспаданбаса да кароўніка.”

    1. 2015-11-10

      Дэжавю з адводам цяжкога ўзбраеньня або колькі можна наступаць на граблі? - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Украіне”, як яны гэта зрабілі пасьля нашае нядаўняе публікацыі фатаздымкаў схаваных танкаў у разбураных кароўніках […]

    2. 2015-12-10

      Менск-2: як Расея не адводзіць сваю вайсковую тэхніку - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] расейскіх акупацыйных войскаў РФ схаваная ў хляве, кароўніку, у вытворчых памяшканьнях заводаў і прадпрыемстваў […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.