
У раёне правядзеньня Апэрацыі Аб’яднаных Сілаў (ААС) наўпроставым трапленьнем быў зьнішчаны БМП расейска-акупацыйных войскаў. Відэафіксацыю моманту зьнішчэньня варожай вайсковай тэхнікі, зробленую з дапамогаю БпЛА, выклаў у сваім канале сэрвісу YouTube вайсковы аглядальнік Дзьмітры Пуцята.
Празь некалькі сэкундаў пасьля трапленьня адбылася дэтанацыя боекамплекту БМП. Інфармацыя пра колькасьць ліквідаванай жывой сілы супраціўніку пакуль не надыходзіла.
З дапамогаю геапазыцыянаваньня зафіксаванай мясцовасьці ў відэа выяўленыя дакладныя каардынаты мейсца баявога інцыдэнту – 47°41’55.0″N 37°40’52.5″E. Яно знаходзіцца за 1,5 км ад лініі разьмежаваньня і за 2 км на поўдзень ад акупаванага гораду Дакучаеўск Данецкае вобл (16 км на поўдзень ад Данецку).
Адзінка браняванай вайсковай тэхнікі 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (Данецк) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ зьнішчаная меркавана з дапамогаю процітанкавага кіраванага комплексу.
Чытайце таксама: База дадзеных і відэаграфіка найноўшага ўзбраеньня ЗС РФ на Данбасе.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа