• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Абвастрэньне на Данбасе: расейскія акупацыйныя войскі перакідваюць праз жылыя раёны цяжкую артылерыю

    on 2020-01-29 | 0 Comment | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Цягам апошніх тыдняў адбываецца значнае абвастрэньне ваеннай сытуацыі на Данбасе. Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm на падставе выведкі й аналізу адкрытых крыніц інфармацыі вызначылі, што абстрэлы 24 студзеня 2020 году былі сплянаваныя расейскімі акупацыйнымі войскамі й рыхтавалася некалькіх дзён. Баявікі перакідваюць вялікакалібэрныя артылерыйскія сыстэмы ў тым ліку праз жылыя раёны акупаваных населеных пунктаў на Данбасе.

    У справаздачы Спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ з 24 студзеня пазначанае, што назіральнікі зафіксавалі перасоўваньне 3 адзінак 120-мм самаходных артылерыйскіх гарматаў 2С9 «Нона-С», якіх перадысьлякоўвалі на захад у жылым масыве Кіеўскага раёну Данецка.
    звіт СММ ОБСЄ
     

    У выніку аналізу дадзеных зь іншых крыніцаў вызначанае, што ўжо на наступны дзень гэтыя артылерыйскія гарматы былі застасаваныя для абстрэлаў пазыцыяў ЗСУ.

    Паводле камэнтароў мясцовых жыхароў Данецка ў сацыяльных сетках з 24 студзеня, гэтыя гарматы ня толькі перасоўвалі, але зь іх дапамогаю зьдзяйсьнялі актыўныя артылерыйскія абстрэлы. Расейскія акупацыйныя войскі абстралялі з артылерыі пазыцыі Збройных сілаў Украіны ў тым ліку і з 120-мм 2С9 «Нона-С». Інфармацыйны рэсурс obozrevatel.com апублікаваў скрыншоты гэтых камэнтароў.

    Загострення на Донбасі

    Інфармацыя з зводу прэс-цэнтра ААС

    Гэтыя дадзеныя адпавядаюць і інфармацыі, пададзенай у зводзе прэс-цэнтру Апэрацыі аб’яднаных сілаў (ААС) 25 студзеня 2020 г. Сьлед зазначыць пра цікавыя дэталі, якія супадаюць з папярэдняю справаздачаю СММ АБСЭ пра перасоўваньне артылерыі баявікоў.

    “24 студзеня збройныя фармаваньні Расейскае Фэдэрацыі 12 разоў парушылі рэжым спыненьня вагню. Супраціўнік абстраляў нашыя пазыцыі з забароненых паводле Менскіх дамоўленасьцей артылерыйскіх сыстэмаў калібру 122 мм, мінамётаў 120 мм і 82 мм…”

     –… двойчы ў раёне населенага пункту Опытнае – з 120-мм мінамёту супраціўнік выпусьціў 14 мінаў.

     –“… побач з Арэхавым – з артылерыйскіх сыстэмаў калібру 122-мм – 9 знарадаў”.

    Варта таксама асабліва зазначыць, што прэс-цэнтар ААС цягам апошняга часу ўжо неаднойчы падаваў інфармацыю пра абстрэлы з атрылерыйскіх сыстэмаў “побач з Арэхавым”. Гэты населены пункт месьціцца ўсяго за 3 км ад мейсца разьвядзеньня сілаў у н.п. Залатое.

    Чытайце таксама: Агляд InformNapalm: прагназаванае абвастрэньне на Данбасе ў зонах адвядзеньня

    Зараз павернемся да справаздачы СММ АБСЭ, у якой маніторынгавая місія пазначыла перасоўваньне 3 гаўбіцаў Д-30 паблізу н.п. Перавальск Луганскае вобласьці (пры гэтым у справаздачы не пададзенае, што гэтыя гаўбіцы маюць калібар 122 мм, гэта важная дэталь, бо паводле зводу прэс-цэнтра ААС, менавіта з артылерыйскіх сыстэмаў 122-га калібру быў зьдзейсьнены абстрэл н.п. Арэхавае (побач з Залатым).

    Выснова

    У выніку аналізу справаздачаў СММ АБСЭ, у якіх пададзеныя зьвесткі з 22 і 23 студзеня, і спалучэньня іх з дадзенымі адкрытых крыніцаў валянтэры InformNapalm вызначылі, што расейскія акупацыйныя войскі загадзя перакідваюць цяжкія артылерыйскія сыстэмы дзеля эскаляцыі напружанасьці й абстрэлу пазыцыяў ЗСУ на Данбасе. Гэтыя правакацыйныя абстрэлы яны зьдзейсьнілі 24 студзеня, у тым ліку і побач з зонамі адвядзеньня ўкраінскіх войскаў непадалёк населенага пункту Залатое. Ня выключанае, што гэтая атака з боку расейскага акупацыйнага кантынгенту былі таксама прымеркаваныя да 5-й гадавіны абстрэлу Марыюпаля, якім кіравалі расейскія афіцэры 24 студзеня 2015 году, некаторым зь якіх паводле загаду кіраўніка РФ Уладзімера Пуціна былі нададзеныя новыя званьні, у тым ліку генэральскія.

    Чытайце таксама: Гадавіна абстрэлу Марыюпаля: хто кіраваў тэрактам і што пра іх  вядома


    Матар’ял падрыхтаваў Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: 2С9 «Нона-С»SMM OSCEААСАпэрацыя аб'яднаных сілаўАрэхаваеД-30ЗалатоеОпытнаепарушэньне рэжыму спыненьня вагнюПеравальскпрэс-цэнтаррасейскія акупацыйныя войскіСММ АБСЭ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

      2021-02-26 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

      2020-11-30 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.