• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Сірыя і Украіна. Ключавыя асаблівасьці “гібрыднае” вайны Крамлю

    on 2015-10-28 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    • kr
    • ar

    Рэвалюцыя ў Сірыі 2011 году і рэвалюцыя ва Украіне 2014 году былі ськіраваныя супроць рэжымаў пуцінскіх марыянэтак – Асада і Януковіча. Сірыйцы і ўкраінцы імкнуліся заняць пачэснае мейсца ў сям’і цывілізаваных народаў, адныя сярод краінаў арабскае і ісламскае цывілізацыі, другія ў сям’і эўрапейскіх народаў, зь якіх яны напрацягу шматлікіх гадоў былі гвалтоўна вырваныя. Але ў Маскве не жадалі вызнаваць права народаў Сірыі і Украіны на самавызначэньне. Настальгуючыя па савецкай імпэрыі карлікі, спрабавалі любым коштам утрымаць Сірыю і Украіну пад сваім кантролем. Спачатку супроць сірыйскага, але потым і супроць украінскага народаў была распачатая таемная вайна, якая дагэтуль ня мела прыкладаў  паводле свайго вераломства і подласьці.

    Усе мэтоды і прыёмы тайнае вайны спачатку былі апрабаваныя ў Сірыі.

    З пачаткам рэвалюцыі рэжым Пуціна пачаў зьдзяйсьняць дапамогу рэжыму Асада ажно да ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Сірыі. Ён ня толькі пачаў дасылаць Асаду зброю і боепрыпасы, але і распачаў дасылаць вайскоўцаў і наймітаў. Ва ўсіх штабах сірыйскае арміі

    85% of Russian air strikes targeted where #ISIL isn't even present; #Russia is fighting Assad's civil war - not ISIL

    сядзелі расейскія афіцэры, якія рэальна кіравалі баявымі дзеяньнямі. Сірыйцы сутыкнуліся зь  нябачанымі раней бруднымі прыёмамі і мэтодамі вайны, заснаванымі на парушэньні міжнародных нормаў і правілаў вядзеньня вайны, а таксама на парушэньні правілаў вайны ў ісламе. Войскі Асада пад кіраўніцтвам расейцаў, фармаваньні шабіха і найміты выкарыстоўвалі ў якасьці жывога шчыта мірнае насельніцтва. Апорныя пункты арганізоўваліся ў школах, мячэтах, густанаселеных раёнах, мейсцах масавага збору людзей. Мэтанакіравана зьдзяйсьняліся масаваныя абстрэлы і бамбаваньні жылых кварталаў гарадоў. Найбольш яскрава гэта выявілася ў гарадох Хомс, Дэраа на поўдні Сірыі, прадмесьцях Дамаска, асабліва ў Гуце. Потым да бамбаваньня і артабстрэлаў далучыліся абстрэлы балістычнымі ракетамі СКАД. Кожная ракета несла каля тоны выбухоўкі. Праз адустнасьць эфэктыўных сыстэмаў навядзеньня ракет, іх наводзілі, збольшага, на буйныя населеныя пункты. Барбарскі характар ​​бамбаваньня і абстрэлаў пацьверджаны праз  міжнародныя арганізацыі.

    PutinУ абстрэлах мірнага насельніцтва асадаўская прапаганда абвінавачвала выключна паўстанцаў. Зараз узгадайце дзеяньні расейскіх войскаў і наймітаў ва Украіне і як яны падаюцца ў расейскіх СМІ. Для ажыцьцяўленьня інфармацыйнае вайны ў Сірыю у 2011 годзе прыбыў вялізны дэсант расейскіх прапагандыстаў. Там яны і адпрацоўвалі свае мэтоды хлусьні і дэзынфармацыі, якія выкарыстоўваліся пазьней супроць Украіны.

    Усе злачынствы рэжыму Асада прыпісваліся паўстанцам. Аднаго разу па Дамаску і ягоных прадмесмьцях пракацілася хваля тэрактаў. У мейсцах масавага збору людзей выбухалі замінаваныя аўтамабілі, гінулі дзясяткі людзей. Расейскія і праасадаўскія СМІ абвінавачвалі паўстанцаў. Але неўзабаве высьвятлілася, што іх зьдзяйсьнялі асадаўскія спэцслужбы. Пра некаторыя тэракты асадаўская тэлевізыя пасьпявала паведаміць раней, чымся яны адбываліся рэальна, а ў іншых выпадках журналісты былі ўжо на мейсцы выбухаў праз лічаныя хвіліны. Як гэта ўсё падобна на тыя падзеі, якія адбываюцца на акупаваных тэрыторыях Украіны!

    Афіцыйна Расейская Фэдэрацыя пачала выкарыстоўваць сваю армію ў Сірыі толькі зараз, аднак рэальна яна там была з 2011 году. Бамбаваньні Сірыі ажыцьцяўлялі ў тым ліку і расейскія пілёты – на лятаках сірыйскіх ВПС. Цяперашняе ж адкрытае ўмяшальніцтва, на мой погляд, прадыктаванае наступнымі матывамі:

    1. Пасьля фіяска ва Украіне Пуціну зараз дужа патрэбная маленькая пераможная вайна з мэтаю ўтрыманьня рэйтынгу.
    2. Не дазволіць зрынуць аганізуючы рэжым Асада.
    3. Выклікаць новую хвалю ўцекачоў зь Сірыі і накіраваць іх у краіны ЭЗ. З гэтай мэтаю Крэмль пачаў пазбаўляцца ад сірыйскіх уцекачоў, якія ўжо жывуць у Расеі.

    Усе прыёмы і мэтоды так званае схаванае, гібрыднае вайны былі выпрабаваныя ў Сірыі і ўжо потым выкарыстаныя супроць Украіны. Не выключана, што цяперашняе адкрытае ўмяшальніцтва ў сірыйскі канфлікт – гэта ўсяго толькі рэпэтыцыя паўнамаштабнае вайны з Украінай. І нам трэба да гэтага рыхтавацца.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Сяргей Рэпін

    Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая. 

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.