• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    «Служылі два таварышы»: Апазнаныя артылерысты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне

    on 2016-09-16 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    У папярэднім матар’яле InformNapalm, прысьвечаным ідэнтыфікацыі расейскіх танкістаў, якія ўвосень 2014 году прайшлі праз «украінскую камандыроўку», былі раскрытыя 10 танкістаў 136-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 63354, Буйнакск, Дагестан) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. У публікацыі было падкрэсьленае, што калі раней асноўны акцэнт у OSINT-расьледаваньнях (выведка адкрытых крыніцаў) надаваўся выяўленьню й ідэнтыфікацыі падразьдзяленьняў, тыпу ўзбраеньня й геаграфіі падзеяў, то зараз надыйшоў час раскрыць асобы расейскіх вайсковых злачынцаў. У новым матар’яле гаворка пойдзе пра артылерыстаў гэтай жа брыгады, якія маюць дачыненьне да абстрэлу ўкраінскіх вёсак і гарадоў.

    Варта зазначыць, што як і ў выпадку з выяўленьнем танкістаў 136-й АМСБр, InformNapalm быў першым рэсурсам, які ў верасьні 2014 году ідэнтыфікаваў расейскія артылерыйскія падразьдзяленьні, прыцягнутыя вайсковым камандаваньнем РФ для вядзення подлай, неканвэнцыйнай вайны на Данбасе. Сярод іх пазначаная 291-я артылерыйская брыгада (якая фігуруе ўжо ў 12-ці эпізодах нашых расьледаваньняў). Таксама падразьдзяленьне гаўбічнага самаходнага дывізыёну 152-мм САУ «Акацыя» 136-й АМСБр з Дагестана, што падмацаванае сэрыяй фатаздымкаў, якія адлюстроўваюць баявыя будні «ўкраінскае камандыроўкі».

    sau-sn

    Гэтую тэму ўвосень 2015 году больш дэталёва раскрыў украінскі блёгер sled_vzayt, у выніку расьледаваньня былі названыя імёны шасьці артылерыстаў – вайсковых злачынцаў. Але Інтэрнэт усё яшчэ захоўвае вялізны масыў інфармацыі ў выглядзе фатаздымкаў і цынічных камэнтароў, якія сьведчаць пра ўдзел Расеі ў вайне на Данбасе.

    Яскравым прыкладам зьяўляюцца профілі сацсетак, на першы погляд прыстойных сямейнікаў, колішніх вайскоўцаў 136-й АМСБр Сяргея Шахаўцова з фотаальбомам «Украіна, жнівень 2014» і Ягора Вінклера з сэрыяй фота, зробленых падчас «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі». Сярод гэтых фатаздымкаў шмат ужо знаёмых фота зь лета-восені 2014 году, якія раней публікавалі OSINT-дасьледнікі, але ёсьць і новыя.

    Фігурант №1

    shexovcovІдэнтыфікацыйныя дадзеныя: Сяргей Шахаўцоў, 17.03.1990 г.н., родам зь вёскі Ізмалкава Ліпецкае вобласьці. У сацсетках: «ОК» (архіў профілю, кантактаў), «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Згодна з запісам на старонцы профілю, працуе ахоўнікам “ЧОП” у Маскве. Паводле іншых дадзеных працуе ў МНС Ліпецкае вобласьці (гл. подпіс да фота аварыі, таксама той жа фатаздымак ёсьць на ягонай старонцы). Тэрміновую вайсковую службу праходзіў ва УВ МУС РФ в/ч 3660. Падпісаў кантракт з МА РФ на службу ў 136-й АМСБр.

    mnogo

    Зь ягоных фатаздымкаў найбольш характэрнымі ёсьць наступныя:

    • фатаздымак С. Шахаўцова з двума таварышамі ў службе, якія «рэклямуюць» майку «Аэрапорт Луганск», з камэнтарамі. Фота было выкладзенае ў сьнежні 2014 году;

    lug-aerop-1

    • фатаздымкі 1, 2, 3, выкладзеныя 6 верасьня 2014 г., якія зафіксавалі маршрут руху калёны на Данбасе, у раёне н/п Навасьветлаўка Луганскае вобласьці Украіны.

    z3

    z1 z2

    Заўвага: Відэа й фота з гэтай жа геалякацыяй да гэтага часу знаходзіцца на старонцы ўдзельніка «данбаскага паходу» 136-й АМСБр Дзьмітрыя Кірылава. Копія відэа на youtube:

    • Сэрыя супольных фота – 1, 2, 3 буйнакскіх артылерыстаў з Данбаса, выкладзеных 6 верасьня 2016 г.

    grup

    grup2grup3

    Фігурант №2

    evgeni

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Ягор Вінклер. Меркавана, родам з Казахстана, мае падвойнае, казахскае і расейскае грамадзянства. Жыве разам зь нейкай Яўгеніяй Такмаковай. У сацсетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў 1, 2), facebook. У 136-й АМСБр служыў паводле кантракту, які скасаваў да заканчэньня тэрміну (гл. у камэнтарох).

     

    zzzz

    • фотасьведчаньні «прыгодаў» артылерыстаў 136-й АМСБр: Дагестан – Растоўская вобласьць – Данбас.

    ekipaj-sau

    na-prirode sxodka

    У выніку гэтага расьледаваньня ў «скарбонку» расейскіх вайсковых злачынцаў былі дададзеныя яшчэ два вайскоўцы 136-й АМСБр. Гэта восьмы «засьвет» 136-й АМСБр у кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак», глядзіце ранейшыя публікацыі нашае валянтэрскае супольнасьці:

    • Танкі Т-90 і САУ «Акацыя» 136-й АМСБр з Дагестана на мяжы з Украінай
    • Фотасэсіі расейскіх танкістаў 136-й МСБР з «камандыроўкі»
    • Расейскія танкі Т-90 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскае вобласьці – фотафакт
    • LifeNews “засьвяціў” 136-ю асобную мотастралковую брыгаду ў Дэбальцава
    • Відэа пра ўдзел 136-й асобнай мотастралковай брыгады РФ у вайне на Данбасе (глядзець з пераходам на youtube)
    • Па сьлядох «украінскай камандыроўкі» выведніка 136-й АМСБр
    • Фотапаляваньне: расейскія «Тыгры» выведроты 136-й АМСБр злоўленыя на Данбасе
    • Ідэнтыфікаваныя танкісты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне

    Працяг будзе…


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.