• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Стан здароўя вязьня КДБ, украінскага журналіста Паўла Шаройкі, рэзка пагоршыўся

on 2018-09-08 | 0 Comment | Актуальна | Беларусь | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

Падаем інфармацыю каардынатара групы “Інфармацыйны Супраціў” Зьмітра Тымчука пра рэзкае пагаршэньне стану здароўя ўкраінскага журналіста, уласнага карэспандэнта “Украінскага Радыё”, Паўла Шаройкі, затрыманага 25 кастрычніка 2017 году супрацоўнікамі КДБ РБ.

Напрыканцы верасьня заплянаваны шэраг двухбаковых мерапрыемстваў на ўзроўні прэзыдэнта Украіны й кіраўніка Беларусі. Напярэдадні гэтай сустрэчы, кіраўнік беларускага МЗС неадназначна публічна намякнуў, што адным з камянёў спатыканьня ў двухбаковых зносінах застаецца арыштаваны ва Украіне за шпігунства на карысьць Расеі грамадзянін Беларусі Юры Палітыка. Пры гэтым, МЗС РБ зрабіў акцэнт на цяжкі фізічны стан арыштаванага… Як вядома, раней, для выратаваньня расейскага шпігуна, КДБ Рэспублікі Беларусь паводле наўпроставага загаду Вакульчыка рэалізавала правакацыю, у выніку якой украінскі журналіст у Менску Павал Шаройка быў фактычна захоплены ў якасьці закладніка.

Старшыня КДБ РБ Валер Вакульчык / sb.by

Між тым, паводле дадзеных групы Інфармацыйны Супраціў (ІС), з канца жніўня гэтага году рэзка пагоршыўся стан здароўя незаконна затрыманага й засуджанага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, якога ў гэты час утрымліваюць у засьценках СІЗА беларускага КДБ у Менску.

У прыватнасьці, у крыві Паўла рэзка падвысіўся ўзровень глюкозы, што можа стаць прычынаю зьяўлення цукровага дыябэту. Дзеля прадухіленьня зьяўлення падобнага захворваньня Шаройку неабходна прайсьці пільнае мэдычнае абсьледаваньне, зьдзяйсьненьне мэдычных пробаў “пад нагрузкай” і прызначэньне адпаведнай дыеты.

Скрыншот відэа моманту затрыманьня П.Шаройкі супрацоўнікамі КДБ

Таксама на скуры П.Шаройкі зафіксаваны чырвоны водрык, што можа быць сьледзтвам распаўсюджваньня ў СІЗА КДБ невядомага захворваньня (аналягічныя сымптомы, паводле нашых дадзеных, зафіксаваныя практычна ва ўсіх, каго ўтрымліваюць у гэтым СІЗА). Аднак мэдпрацаўнікі КДБ сьцьвярджаюць, што гэтыя сымптомы бясьпечныя, і аніякіх захадаў ня трэба зьдзяйсьняць.

Пры гэтым КДБ РБ усяляк блякуе доступ да П.Шаройкі дыпляматычных прадстаўнікоў Украіны ў Беларусі. А матар’ялы суду над Шаройкам з незразумелых прычынаў гэтак і застаюцца засакрэчанымі.

…Калі высокія дагаворныя бакі, на ўзроўні кіраўнікоў краінаў, разумеюць, што ў гэтай сытуацыі зьяўляюцца закладнікамі палітыкі Крамля, то зараз у іх ёсць вельмі добры шанец расьсекчы гэты Гардзееў вузел. Грамадзянін Беларусі Ю.Палітыка, які працаваў на РФ, для спецслужбаў Украіны ўжо адпрацаваны матар’ял, ён здаў усіх і ўсё, але каб яго не расстралялі адразу пасьля прыезду ў Беларусь ці не далі напарфуміцца “навічком”, ягоныя адвакаты зараз ва ўзмоцненым рэжыме спрабуюць зацягваць ухваленьне прысуду ва Украіне.

unian.net

Тут усім зразумелыя адрозненьні ўкраінскага правасудзьдзя ад крывасудзьдзя аўтарытарных рэжымаў Расеі й Беларусі. І калі час надыйшоў, то трэба прыймаць рашэньні ў тым ліку і ня вельмі сымэтрычныя. Зараз падобнае рашэньне што да несымэтрычнага абмену радыкальна ўзмоцніць пазыцыі абедзвюх краінаў перад Расеяй на фоне актывізацыі дэструктыўнага ўплыву Крамля на ўнутрыпалітычную сытуацыю, як ва Украіне, гэтак і Беларусі…


Пашырэньне й перадрук вітаюцца!

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: Валер ВакульчыкДмытро ТымчукжурналістІнфармацыйны СупраціўКДБПавал ШаройкаСБУЮры Палітыка

Recent Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment

Related Posts

  • «Белоруссия» ў Крыме: дасьледаваньне эканамічных парушэньняў

    2019-09-11 - 0 Comment
  • Дмытро Тымчук: Калі забыцца на Крым, будзе ня мір – будзе вайна

    2019-06-27 - 0 Comment
  • Баявік «ДНР» распавёў пра пастаўкі на Данбас апошніх адзінак вайсковай тэхнікі арміі РФ. Станцыя «Аўрыга»

    2019-06-26 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14305 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2021
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Dec    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.