Франтавыя суткі прайшлі дастаткова дынамічна. Незаконныя ўзброеныя фарміравання, што каардынуюцца Расейскай Федэрацыяй, здзейснілі спробу атакі на ўкраінскія сілы каля вёскі Вясёлая Тарасаўка. Дадзенымі манеўрамі яны спрабавалі разблакаваць трасу М04 паміж гарадамі Алчэўск і Луганск. Гэтыя дзеянні ў сваю чаргу пацвярджаюць нашу версію аб павялічванні колькасці баявікоў паміж Бранка і Алчэўском з мэтай падрыхтоўкі контрудараў ў бок Дэбальцева.
Улічваючы напружаную абстаноўку ў раёне Вясёлай Гары і Шчасця, досыць вялікая верагоднасць, што Тарасаўка знаходзіцца пад кантролем баявікоў, але адназначнасці ў гэтым пытанні няма з-за высокай дынамікі супрацьстаянняў. Сітуацыя мяняецца пагадзінна.
Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што баявікі плануюць замацавацца на правым беразе Северскага Данца. Ўвасабленне гэтых планаў досыць рэальна, калі ўлічыць, што тэрарысты кантралююць Славянасербск, а кантроль над Вясёлай Гарой дазваляе таксама кантраляваць пераправу ў раёне Шчасця. Такім чынам баявікі імкнуцца забяспечыць сабе тылы ў раёне Луганска і тэарэтычна могуць пакінуць Станіцу Луганскую, якая знаходзіцца на левым беразе Северскага Данца. Усе гэтыя манеўры абумоўлены хутчэй не тактычнымі выдумкамі тэрарыстаў, а зручнымі ўмовамі мясцовасці, якія дазваляюць адрэзаць Луганск ад наступу з поўначы без вялікіх выдаткаў у тэхніцы і жывой сіле.
Зыходзячы з вышэйсказанага, у найбліжэйшай будучыні баявікамі хутчэй за ўсё будуць прадпрыняты спробы ўзяць пад кантроль пасёлак Жоўтае і Шчасце, каб канчаткова адрэзаць малотарасўскую і лутугінскую групоўкі ўкраінскіх сіл ад забеспячэння.
Учора трохі парадавала лутугінская групоўка ўкраінскіх сіл, якая пачала наступ на Маланікалаеўку і Іллірыю і, па пакуль неправеранай інфармацыі, здолела замацавацца ў названых населеных пунктах. Праўда пакуль не зразумелая логіка камандавання, пры ўмове што баявікі вырашаюць пытанне з Тарасаўка, гэта значыць — канчаткова спрабуюць пазбавіць забеспячэння дадзеную групу ўкраінскіх сіл. Але мяркуючы па тым, што некаторыя рэзервы былі перакінутыя ў раён Шчасця, то сілавікі таксама гэта разумеюць. Зыходзячы з вышэйсказанага, можна зрабіць выснову, што ў бліжэйшы час супрацьстаянне ў раёне Шчасце-Вясёлая Гара будзе працягвацца. Адзначым, што пра небяспекі схаваных сцежак ад Луганска ў бок Шчасця, якімі перамяшчаюцца баявікі, мы папярэджвалі яшчэ 2 тыдні таму. Верагодна, папярэджанні былі праігнараваныя, але цяпер менавіта такія шляхі зносін і дазволілі баявікам ўтойліва перагрупавацца і нанесці ўдары ў бок Вясёлай Горы.
Што датычыцца паўднёвага напрамку, тут ўкраінскія сілы шчыльна кантралююць трасу М04 ў раёне Новасветлаўкі і спрабуюць вярнуць кантроль над населенымі пунктамі Новасветлаўкі і Храшчавым. Вынік гэтага залежыць ад таго, ці зможам мы ўтрымаць калідор паміж Шчасце і Лутугіна. На нашых картах лутугінская групоўка ўжо даўно адзначана як тая, што знаходзіцца ў катле. Справа ў тым, што асноўных шляхоў забеспячэння там няма, для падвозу выкарыстоўваюцца палявыя дарогі, якія вельмі добра прастрэльваецца тэрарыстамі, а сілы АТА знаходзяцца ў ключавых населеных пунктах, адлегласць паміж якімі часам дасягае дзясяткаў кіламетраў. Гэта дазваляе прарасейскім баявікам свабодна перамяшчацца паміж Луганскам і Алчэску па палявых дарогах, наносячы кропкавыя ўдары па ўкраінскім сілавікам.
У цэлым па Луганску. Ўкраінскіх сіл у горадзе няма. Так, там ёсць мабільныя групы, якія наносяць кропкавыя ўдары па аб’ектах тэрарыстаў, спрабуючы такім чынам пазбегнуць прымянення артылерыі па населеным пункце, але, што датычыцца асноўных сіл, то пакуль яны не змаглі зайсці ў горад. На момант падрыхтоўкі зводкі ўкраінскія сілы пачалі наступ на Станіцу Луганскую. Спадзяемся, што ў бліжэйшы час пачнецца зачыстка горада ад незаконных узброеных груп прарасейскіх тэрарыстаў і іх бандфарміраванняў.
Па дадзеных нашых крыніц мінулай ноччу была знішчана вялікая колькасць жывой сілы і тэхнікі тэрарыстаў у населеным пункце Снежнае, мы цяпер удакладняем гэтую інфармацыю, паколькі звестак аб наяўнасці сіл АТА ў дадзеным раёне ў нас няма, магчыма, тут мы маем справу з дыверсійнымі групамі ўкраінскіх сіл.
У выніку баёў пад Саўра-Магілай нашы войскі адышлі ад Мануйловки і Пятроўскага. Тэрарысты па сваіх каналах прапагандуюць, што выбілі ўкраінскія сілы з гэтых раёнаў, гэта не адпавядае рэчаіснасці, так як сілавікі адышлі самастойна, каб не паўтарылася гісторыя з паўднёвым катлом, чаго варта было чакаць у выпадку падзення Саўра-Магілы. Раён Саўра-Моилы пакуль кантралюецца сіламі АТА, але улічваючы наяўнасць баявікоў паўднёвей і ва Успенцы, хутчэй за ўсё, ўтрымліваць вышыню няма сэнсу, паколькі пры такіх раскладах як цяпер, яна ўжо нічога не вырашае. Акрамя таго, актыўнасць тэрарыстаў на паўднёвым накірунку (Старобешэва, Амвросіеўка) патрабуе прыняць меры па адсячэнне баявікоў ад Марыупаля.
У раёне населенага пункта Марыупаль пастаянна курсіруюць расейскія БПЛА, акрамя таго, наносяцца артудары ў раён Новаазоўск, дзе зараз знаходзіцца шмат бежанцаў з Данецка. Калі скласці пазл, то цяпер пра прарыў з Данецка ў бок РФ па маршруце, які мы давалі раней, гаворка не ідзе. Хутчэй за ўсё рыхтуецца зваротны ход з мэтай адрэзаць Амвросіеўку і ў далейшым працягнуць наступ на Марыупаль. Дзіўна, бо пасля незразумелай актыўнасці баявікоў у раёне Кумачево і Глінкі сілавікам варта было б зрабіць адпаведныя высновы.
Ілавайскага быў пакінуты. Адбілася наяўнасць у тэрарыстаў вялікіх рэзерваў расійскай тэхнікі, якія яны падцягнулі раней, чым ўкраінскія войскі. Акрамя таго, сілы АТА былі вымушаныя пакінуць і Вялікую Шышэўку, хутчэй за ўсё, рашэнне прыйшло па тых жа меркаваннях, па якіх былі пакінутыя і Мануйловка з Пятроўскім. І тут само сабой наспявае рашэнне, трэба рабіць укрэпрайон па лініі Успенка-Амвросіўвка-Старабешэва-Дакучаевск і зачысціць ўсё, што знаходзіцца ніжэй гэтай лініі, інакш прарыў з боку Новаазоўск і Кацерынавак (Расея) можа стаць рэальнасцю. А вось потым, як варыянт, можна наступаць уздоўж паўднёвай мяжы, паступова ствараючы ўмацаваныя раёны, каб не выйшла як зараз, і падціскаць пры гэтым трасу Н21 з Торез, снежная і г.д. Інакш мабільныя групы баевікоў могуць стварыць у тылах ўкраінскіх сіл шмат праблем.
Што датычыцца поўначы Данецка, то тут нашым сілам ўсё ж атрымалася вярнуць сабе страчаныя пазіцыі на поўдні Горлаўкі. Па прынцыпе: не даяце Ясінаватую — пойдзем на поўнач ў напрамку на Жданаўку. Пэўны поспех у гэтым накірунку, верагодна, усё ж такі дасягнуты. Так што гаворка пра якія-небудзь контрвыпадах тэрарыстаў з Горлаўкі ў бліжэйшы час пакуль не ідзе.
Ўкраінскія сілы паўторна пачалі рухацца ў бок Жданаўкі з паўночнага захаду, таксама пакуль паспяхова. Адзінае, што дрэнна: наяўнасць Міраноўскага вадасховішча, якое адразае групоўку АТА ў Дэбальцэва ад паўночнай групоўкі ў выпадку кантролю баявікамі Міраноўскага. І мяркуючы па тым, пра што яны трубяць на сваіх каналах, гэта можа стаць рэальнасцю.
Што датычыцца сённяшняга інцыдэнту з незаконным прарывам калоны аўтамабіляў, названыя Расеяй «гуманітарным канвоем», але фактычна прызнаным ўсёй сусветнай супольнасцю спробай правакацыі, якая парушае ўсе міжнародныя нормы права, то тут ёсць цікавы момант. Па афіцыйным крыніцам прайшла інфармацыя пра прарыў каля 145 адзінак тэхнікі па розных напрамках. Гэтую інфармацыю мы не будзем ставіць пад пытанне, але непасрэдна ў гарадах Чырвонадон і Маладагвардзейскай за мінулыя суткі было зафіксавана праходжанне толькі 10 белых расейскіх фур з боку Ізварын па накірунку ў Луганск, якія праз некаторы час вярнуліся назад у бок Ізварына. Разгадку такога манеўру можна прадставіць у такіх найбольш верагодных варыянтах:
- Белыя фуры паглыбіліся ў бок Луганска выключна для разгрузкі (ці наадварот загрузкі) вызначаных грузаў (тэхнікі, баявікоў, матэрыяльных сродкаў і г.д.)
- “Траянскі канвой” сутыкнуўся з небяспекай абстрэлу ў раёне Новасветлаўкі і вымушаны быў адысці назад для пошуку больш бяспечнага маршруту.
- Гэта такі манеўр, які затуляе перакідку тэхнікі і цяжкага ўзбраення па сумежных напрамках.
Расейскі бок працягвае выкарыстоўваць увесь арсенал крывадушнасці і цынічнага нахабства ў ходзе вядзення неаб’яўленай вайны супраць Украіны. Сусветная супольнасць пакуль не жадае прыняць жорсткія меры па спыненні расійскай агрэсіі: далей эканамічных санкцый і кропкавых удараў па эканоміцы справа, на жаль, не ідзе. Магчыма, Еўропа не цалкам ўсведамляе небяспеку папушчальніцтва гэтай праблемы, так як апетыты вялікага ўсходняга суседа надмерна растуць, і анэксіяй Крыма справа наўрад ці скончыцца. Затрымка ў пытаннях ваеннай дапамогі Украіне можа каштаваць вельмі дорага ў далейшым, бо дадзены канфлікт паказаў, што на палітычную арэну выходзяць ідэі рэваншызму і новых “крыжовых паходаў” пад шыльдай лозунгаў “за веру, цара і айчыну”. А прарасейскі ідэалагічны фанатызм, як і яго рэлігійны аспект, названы “дзікаправаславіем” (Маскоўскага патрыярхату) здольны ўтапіць у крыві ўсё набыцця і сэнсы цывілізаванага грамадства…
Пераклад Кацярыны Катэнка
- Русский: Террористическая война Российской Федерации против Украины. Восточный фронт. Сводка за 22 августа
- English: Terrorist War of the Russian Federation against Ukraine, Eastern Front: Summary for August 22, 2014
- Беларуская: Тэрарыстычная вайна Расейскай Федэрацыі супраць Украіны. Усходні фронт. Зводка за 22 жніўня
2 Responses to “Тэрарыстычная вайна Расейскай Федэрацыі супраць Украіны. Усходні фронт. Зводка за 22 жніўня”
2014-08-24
Террористическая война Российской Федерации против Украины. Восточный фронт. Сводка за 22 августа - Inform Napalm[…] […]
2015-12-24
Terrorist War of the Russian Federation against Ukraine, Eastern Front: Summary for August 22, 2014 - InformNapalm.org (English)[…] […]