Дзякуючы спэцапэрацыі украінскіх хакераў з «Кібэрхунты» і «Украінскага Кібэральянса» (UCA) ў рукі дасьледнікаў InformNapalm патрапіла ліставаньне аднаго з каардынатараў «рускаго міра» ва Усходняй Эўропе, грамадзяніна Беларусі, Аляксандра Усоўскага.
У першай частцы мы зрабілі агляд дампу паштовае скрыні alvarus@list.ru і прасачылі сувязь Усоўскага з расейскімі куратарамі. У гэтым артыкуле мы прааналізуем дамп Facebook-профілю Усоўскага і ягонае ліставаньне (відэа ўзлому ягонага акаўнта можна пагледзець тут).
Сам дамп ягонага ліставаньня ў Facebook можна спампаваць тут. Асобна мы выклалі відэа, якія нам перадалі хакеры для доказу ўзлому акаўнту і ў якіх адлюстраваныя кантакты Усоўскага з рознымі карыстальнікамі.
Ліставаньне з адным з арганізатараў прарасейскіх акцыяў у Польшчы – Jacek Mędrzycki:
Ліставаньне з польскім правым радыкалам, лідэрам OWP (Obóz Wielkiej Polski) Dawid Berezicki (+ частка 2):
Ліставаньне з польскім актывістам партыі “Samoobrona” Wojciech Wojtulewicz (+ відэа з Alan Galus):
На працягу апошніх некалькіх гадоў Усоўскі актыўна спрабаваў прасоўваць свае прарасейскія праэкты прадстаўнікам Расеі, зарэгістраваў некамэрцыйную арганізацыю ў Славаччыне й спрабаваў будаваць прарасейскае сеціва ва Усходняй Эўропе. Ня ўсе ягоныя пляны спраўдзіліся і сьлед зазначыць, што часта ён балянсаваў на мяжы фолу і адсутнасьці грошай і ўсімі спосабамі шукаў хоць нейкія магчымасьці зарабіць. Аднак, быў у ягонай “кар’еры” і зорны час.
Зорны час махінатара Усоўскага
Улетку 2014 году Усоўскі прапануе свае ідэі прадстаўнікам расейскага алігарха Малафеева, якога зьвязваюць з шматлікімі прарасейскімі рухамі і называюць афіцыйнай касай-прыкрыцьцём Крамля для правядзеньня падрыўных апэрацыяў ва Усходняй Эўропе і краінах СНД.
У жніўні 2014 году Усоўскі атрымлівае 100 тысячаў эўра на арганізацыю прарасейскіх мітынгаў для падтрымкі так званай “наваросіі” ва Усходняе Эўропе. Актыўныя акцыі адбываліся з жніўня па кастрычнік 2014 году. Пазьней справаздачу што да гэтых акцыяў Усоўскі дасылае ўсім патэнцыйным будучым партнэрам.
Грошы на арганізацыю акцыі выдаваў расейскі алігарх Канстантын Малафееў, які ў той час кураваў кірунак “Л/ДНР” у вонкавай палітыцы Расеі. Ніжэй скрышноты і выпісы зь ліставаньня Усоўскага з Малафеевым (тут і далей у арыгінале):
«Где у Малофеева офис? Там, где мы с Леной встречались, когда деньги получали? В Новинском пассаже?»
Цалкам мажліва, перадача грошай адбывалася ў офісе Малафеева «Новинский пасаж» у ліпені-жніўні 2014 году. Таксама ў ліставаньні згадваецца “адкат” за арганізацыю перамоваў з Малафеевым, за які арганізатар іхнае сустрэчы атрымаў 10 тысячаў эўра наяўнымі:
«Повторюсь — проект коммерческий. В августе 2014 человек, который помог мне получить грант на серию акций в Восточной Европе в поддержку Новороссии — получил лично от меня наличными деньгами десять тысяч евро. Ни разу не шучу….»
Актыўныя дзеяньні і антыўкраінскія акцыі ў Польшчы адбываліся ў жніўні-кастрычніку 2014 году. Усоўскі выйшаў на актывістаў правых рухаў з арганізацыі OWP (Obóz Wielkiej Polski), Samoobrona, Матэўша Піскорска і некаторых іншых актывістаў сярэдняга зьвяна.
Напрыканцы кастрычніка 2014 году Усоўскі едзе ў Маскву для перамоваў, датычных другога этапу антыўкраінскіх акцыяў і прасоўваньня ідэяў “рускага міра” ва Усходняй Эўропе, аднак яму нечакана адмаўляюць (увага! ніжэй у скрышоце маецца ненарматыўная лексыка):
«Саня, прикинь — я сейчас в Москве, и мне ОТКАЗАЛИ в финансировании Проекта! Ох**ть!»
«А я лох. Я почти все бабки в движняк вкинул, правда, машину себе купил, но это было оговорено условиями контракта. Теперь у меня в Польше, Чехии и Словакии работающий, как часы, пророссийский движ из идейных пассионариев, готовых хоть завтра на баррикады — и пустой бюджет…»
«Мне в августе дали на подготовительный этап сто тысяч евро. А теперь выясняется, что второго этапа — когда уже все готово, когда проведена адская работа и потрачены ТАКИЕ, бл*дь, бабки — НЕ БУДЕТ!»
«Бл*дь, надо было украсть тысяч восемьдесят, а на остаток нанять бомжей и изобразить митинги где-нибудь в Рембертове….»
Зь ягоных камэнтароў вынікае, што апроч 10 тысячаў эўра “адкату” частка грошай пайшла на набыцьцё машыны Усоўскаму (Geely Emgrand X7 за 20,5 тысячаў даляраў):
«Места проведения акций:
- Польша: Люблин, Жешув, Краков 2. Словакия: Кошице, Банска-Бистрица 3. Венгрия: Будапешт
По Польше: 1. В каждом из указанных городов в период с 20.08 по 10.09 – 2 митинга общей численностью до 100 человек, после каждого митинга – пресс-конференция организаторов и фуршет для приглашенных журналистов. Общие расходы 13.500 евро
По Словакии: В каждом из указанных городов в период с 20.08 по 25.08 по одному митингу общей численностью до 200 человек, после митинга – мероприятия, аналогичные польским. Общие расходы 6.000 евро.
По Венгрии. Здесь всё сложнее и проще одновременно: достаточно будет согласовать акцию с партией Jobbik. С нашей стороны – расходы на атрибутику и на питание демонстрантов. Общие расходы – 2.500 евро. Отдельно – митинг «Венгерской гвардии» за возвращение Унгвара, Мункача, Берегсаза исконному владельцу – но это в случае согласия Jobbik-а.
Прочие расходы: автомобиль Geely Emgrand X7 – 20.500 долларов США Съёмки фильма «Славянское сердце. Повесть о Рудольфе Яшике», включая аппаратуру, оплату командировочных и суточных для оператора – 5.400 долларов США.»
Згодна з далейшым ліставаньнем, пасьля першых Менскіх дамоўленасьцей праэкт “наваросія” перадалі ад Малафеева структурам Суркова і Усоўскі апынуўся ля разьбітага карыта. Людзі Суркова лічылі яго чалавекам Малафеева і ня хацелі мець зь ім дачыненьні, а Малафееў пераключыўся на Балканы, дзе Усоўскі ня меў сувязяў і з гэтае прычыны быў для яго непатрэбны.
Расейскі сьлед у акцыях пратэсту ля помнікаў УПА ў Польшчы
Асноўная частка сродкаў была выдаткаваная на арганізацыю мітынгаў супроць Парашэнкі і ўкраінскае арміі, за «наваросію» і «русскій міръ». Частка сродкаў таксама пайшла на барацьбу з помнікамі ваярам УПА ў Польшчы.
У барацьбе з украінскімі помнікамі больш актыўна ў прараўнаньні зь іншымі Усоўскаму дапамагаў актывіст «Samoobrona» – Wojciech Wacław Wojtulewicz:
«Напомни мне, где вы памятник «героям УПА» изувечили в 2014 году?»
У жніўні 2014 году ён актыўна кантактаваў з Усоўскім з нагоды акцыяў ля помнікаў ваярам УПА ва Усходняе Польшчы. У прыватнасці, размова вялася пра помнік у Хрушчовіцах. Зь ліставаньня вынікае, што «польскія нацыяналісты» вырашылі адпомсьціць «бандэраўцам» за зьнесены помнік Леніну ў Харкаве (помнік зьнеслі 28 жніўня 2014 г., а абмеркаваньне помніку ў Хрушчовіцах пачалося 30 жніўня 2014 г.).
«Разрушение памятника — это уголовное преступление, а мы не хотим терять людей из-за пустяков. »
пераклад з польскае:
«Вітаю! Мабыць, зварухнулася справа з руйнаваньнем помніка ў Грушчовіцах. Атрымаў падтрымку з боку Давіда Берэзіцкага, калі справа ўсё яшчэ актуальная, будзем дзейнічаць. Заплянаваў пэўныя дзеяньні. Як прыедзеш, то ўсё табе растлумачу!…
Узьніклі незалежныя ад мяне праблемы і таму справа адыйшла на другі плян! Цяпер мажліва вернецца і ўсё будзе зробленае легальна, а ня так, як у Харкаве!..
Дзе бандэраўцы зьнішчылі легальны помнік Леніна!..»
Выходзіць, польскія правыя – ня польскія нацыяналісты, але банальныя камуністы?
Характэрна тое, што падобныя «патрыятычныя» парывы польскіх правых аплочвае Крэмль. Каштарыс ня надта вялікі. На падобную акцыю з помнікам УПА і выездам на мітынг у Будапэшт з расейскага бюджэту было выдаткаванае ўсяго 2000 даляраў (або эўра), але ў арганізатараў адбыўся канфуз. Першапачаткова, 12 верасьня 2014 году, 2000 эўра былі пераведзеныя як прыватны перавод з «АСБ Беларусбанк» на рахунак «66 1249 1037 1111 0010 4745 0988» у банку PKO BP (мабыць, вялося пра рахунак дачкі Войцэха – Olena Varankovych?). Але грошы да атрымальніка не дайшлі, бо ў ліставаньні падалі няслушы нумар рахунку, правільны такі: «66 1240 1037 1111 00104745 0988».
Праблему давялося апэратыўна вырашаць і зрабіць яшчэ адзін перавод ужо праз Western Union, але гэтым разам Усоўскі змог даслаць толькі 2000 даляраў:
«Які ж я дурань! Памыліцца з лічбачкай, гэта не апісаць і ўявіць! Асабліва ў такіх важных пытаньнях! Я абсалютна разгублены. Буду думаць, як забраць замоўленыя рэчы і, магчыма, мне гэта атрымаецца. І яшчэ ж на гэтым тыдні абяцаюць добрае надвор’е, невядома, якое будзе потым.»
Нумар пераводу: MTCN 863-335-1307, атрымальнік – Wojcech Wojtulewicz, адпраўнік – Alialiaksandr Valerevich Usouski (Усоўскі адмыслова падаў свае імя «Alialiaksandr» менавіта так – каб заблытаць сьляды следзтву?).
«Если хватит денег — то давай и второй памятник разукрасим!»
У выніку на помніку зьявіліся надпісы з сымболікай польскай арганізацыі “Falanga”, але, згодна з ліставаньнем, ня выключанае, што помнік за грошы Крамля размалявалі чальцы OWP/Samoobrona.
Усоўскі патрабуе ад Войцэха відэасправаздачу для Масквы і 23 верасьня той выкладвае відэа на сэрвісе Youtube:
«Войтек, это уже не смешно. В Москве ждут отчёта о Хрушовицах и Будапеште, от этого зависит дальнейшее финансирование проекта. Эти видео на Ютубе ОЧЕНЬ ВАЖНЫ!»
У ліставаньні Усоўскага маюцца дадзеныя пра некалькі пераводаў з дапамогаю Western Union:
- 22-26 жніўня 2014 г., нумар пераводу MTCN: 382-827-9967 на суму 451 эўра, атрымальнік Veronika Moravcova (мэта – акцыі ў Славаччыне ў Банска-Быстрыцы);
- 8 верасьня 2014 г., нумар пераводу MTCN 655-738-3540 на суму 500 эўра для польскага журналіста David Hudziec (тут адпраўнік Sergey Vladimdrovich Moyseev), які паехаў працаваць у “ДНР” у якасьці журналіста;
- 26 жніўня 2014 г., нумар пераводу MTCN: 940-501-3113 на суму 130 даляраў для Wojciech Wojtulevicz за акцыю «Подарок для Порошенко» (выяўленае ў дампе электроннае пошты);
- 1 верасьня 2014 г., нумар пераводу MTCN: 706-489-3507 на суму 300 даляраў для Wojciech Wojtulevicz (выяўленае ў дампе электроннае пошты).
Апроч перадачы грошай для арганізацыі антыўкраінскіх акцыяў, Усоўскі дапамагае нават тэхнічна, напрыклад сам набывае мэгафон для мітынгу.
Таксама ў ліставаньні маецца інфармацыя пра перавоз валюты празь мяжу. Ня ўсе пераводы йдуць наўпрост у Польшчу. Лідэр OWP Dawid Berezicki знаходзіцца ў Нарвэгіі, куды яму, мажліва, дасылаюць грошы на акцыі і дапамогу актывістам у Польшчы:
«Да это понятно… Но хотя бы пару тысяч в Норвегию отправить — чтобы им нанять толковых адвокатов»
«Откуда? Они ведь реально за идею сражаются… Я ведь деньги на акции не в Польшу переводил, а в Норвегию :-)»
Мабыць, пасьля актыўных акцыяў з прарасейскімі лёзунгамі за чальцоў OWP узяліся польскія праваахоўнікі. Можам іх павіншаваць – мы знайшлі для іх расейскі сьлед.
Усоўскі і польскія выбары
Зазначым, што польскія праваахоўнікі нездарма зьвярнулі ўвагу на гэтую актыўнасьць, бо канчатковая мэта Усоўскага была палітычнай – стварэньне прарасейскай фракцыі ў Сэйме і прарасейскія дэпутаты на ўсіх узроўнях.
У прыватнасьці, для другога этапу фінансаваньня на восень 2014 году, які так і ня быў ухвалены ў Крамлі празь нялад паміж Сурковым і Малафеевым, меркаваліся наступныя выдаткі на мясцовыя выбары:
«На подготовку второго этапа Проекта прошу выделить следующие средства:
- На предвыборную кампанию Яцека Менджыцкого (OWP, баллотируется в мазовецкий воеводский сеймик) — 2.500 евро:
- На предвыборную кампанию Владимира Рынковского (ZS, баллотируется в мазовецкий воеводский сеймик) — 2.500 евро:
- На предвыборную кампанию Войцеха Войтулевича (Samooborona, баллотируется в мазовецкий воеводский сеймик) — 2.500 евро. Вышеуказанные люди работают ТОЛЬКО со мной, в Москву за финансированием не обращались и предполагаются учредителями нашей будущей партии:
- На организационную работу OWP по подготовке учредительной конференции партии «Надежда для Польши» — 2.500 евро:
- На помощь Матеушу Пискорскому в становлении его новой структуры — 2.500 евро (опционально):
- На поддержку усилий Ладислава Кашуки в деле создания пророссийской оппозиционной структуры в Чехии — 3.000 евро:
- На акции партии WZDOR — 3.000 евро (опционально):
- Командировочные расходы — 1.200 евро (командировка предполагается с 18 по 29 октября с.г.).
Итого 19.700 евро в том случае, если будет принято решение привлечь на свою сторону Матеуша Пискорского и поддержать WZDOR, или 14.200 евро в том случае, если будет принято решение отказать в помощи Матеушу Пискорскому и партии WZDOR.
В случае отказа Пискорскому, но положительному решению вопроса о содействии WZDOR-у — 17.200 евро».
Пан Вайтулевіч цьвяроза ацэньвае свае шанцы на выбарах, аднак не здаецца, бо гэта толькі пачатак палітычнае кар’еры і неўзабаве будуць выбары ў Сэйм, а з грашыма Крамля можна шмат што зьдзейсьніць:
Аднак бяз грошай Крамля Вайтулевіч, які йшоў паводле сьпісаў Samoobrona ў 4-й акрузе, набраў усяго 47 галасоў. Нягуста.
Іншы кандыдат – Jacek Robert Mędrzycki балятаваўся ў 7-й акрузе ад KW ZWIĄZKU SŁOWIAŃSKIEGO і атрымаў 166 галасоў. Сябруе ў Facebook з Вайтулевічам, не хавае свае панславянскія погляды.
Трэйцім пракрамлёўскім кандыдатам, мабыць, мусіў стаць Włodzimierz Rynkowski з руху Związek Słowiański.
І хаця праплаты ад Крамлю на мясцовыя выбары не было, але 500 эўра ўсё ж былі перададзеныя каардынатару Давіду Берэзіцкаму:
«- Мои тоже…. Последние 500 евро я послал Березицкому на выборы…
– Вельмі добра, бо нашыя сродкі заканчваюцца!»
У ліпені 2015 году Усоўскі абмяркоўвае з польскім журналістам у Данецку Dawid Hudziec ягоную магчымую кандыдатуру на выбарах у Сэйм:
«Давид, я был на прошлой неделе в Москве. Меня спросили, можно ли провести в Сейм десять человек наших — чтобы сделать пророссийскую фракцию. Я сказал, что возможно. Во вторник будет решаться вопрос по выделению на выборы денег. Если их выделят — то ты нужен, как кандидат. Тебя знают в ПОльше, но гораздо важнее — тебя знает Лавров.»
Характэрна, што польскага выбарца нават не запыталі – галоўнае, што кандыдата ведае міністар замежных спраў РФ Лаўроў.
Тэма выбараў, магчымых кандыдатаў, стасункаў з прадстаўнікамі розных партыяў – чырвонай лініяй праходзіць у ліставаньні Усоўскага.
Заўвага: аналітыкі InformNapalm не зьяўляюцца адмыслоўцамі ва ўнутрыпольскіх палітычных пытаньнях і многія прозьвішчы ці партыйныя закулісныя сувязі нам невядомыя, таму мы б хацелі зьвярнуць увагу польскіх журналістаў на ліставаньне Усоўскага з наступнымі пэрсонамі: Wojciech Wacław Wojtulewicz, Dawid Berezicki, Dawid Hudziec, Mateusz Piskorski, Andrey Romanchuk, Katarzyna Cywilska, Alan Galus і іншыя.
Скажам, досыць цікава дасьледаваць кантакты Усоўскага з польскім палітыкам Матэўшам Піскорскім (Mateusz Piskorski), якія пачаліся, як толькі ва Усоўскага зьявіліся грошы і якія доўжылася ажно да арышту Піскорскага польскімі спэцслужбамі за сувязі з Расеяй.
Сяброўства зь ім пачалося з перадачы 1000 эўра на арганізацыю мітынгаў для скасаваньня рэжыму санкцыяў супроць Расеі:
«Матеуш, доброе утро! Что-то пан Wojtulewicz не отвечает — ни на вопросы здесь, в ФейсБуке, ни на телефонные звонки. Я ему выслал на флаги и баннеры и прочие расходы 1.000 долларов, хотелось бы знать, получил ли он эти деньги…»
«Хочешь посмеяться? Я позавчера отправил Матеушу Пискорскому окончательную версию проекта по круглому столу, вчера мы её обсуждали и вносили правки (технические — кого приглашать, кого нет, где проводить, как пиарить, и прочее). А сегодня Пискорского приняли! :-)»
Усоўскі і Піскорскі вельмі часта дамаўляюцца пра сустрэчы ў Маскве, іхныя стасункі працягваюцца да арышту апошняга 18 сакавіка 2016 году.
Таксама зазначым, што пляны й фінансаваньне не абмяжоўваюцца толькі Польшчаю. Вось абмеркаваньне выдаткаваньня 3000 эўра для дапамогі на выбарах у Чэхіі для дэпутата-камуніста Ladislav Kasuka (Komunistické strany Čech a Moravy, KSČM):
«Я внес в общий бюджет 3.000 евро для тебя на выборы — но, боюсь, когда я их получу — выборы уже закончатся :-(»
І гэтак далей…
Спроба вярнуцца да Малафеева
Напрацягу 2015 і 2016 гадоў Усоўскі распрацоўвае ўсё новыя і новыя пляны дзеля вяртаньня на польскі «рынак». Ён закідвае сваімі ідэямі людзей з расейскага МЗС, дэпутатаў Затуліна, Шаргунова, Слуцкага і іншых.
Паралельна ён абмяркоўвае з сваімі польскімі сябрамі то завоз польскіх яблыкаў праз славацкую фірму для абыходу эўрапейскіх санкцыяў, то проста шукае старыя спосабы заробку ў Малафеева, які цалкам пераключыўся на праэкты на Балканах. Каб неяк прыцягнуць увагу Малафеева да польскага рынку, ён на сяброўскіх яму сайтах выстаўляе інтэрвію алігарха, перадрукаванае з «Газеты.ру», імітуючы цікавасьць да пэрсоны апальнага алігарха ў польскім грамадзтве (прыклад).
Нават падчас працы з сваімі польскімі сувязямі Усоўскі спрабуе арганізаваць для Малафеева мітынг у Брусэлі, на якім польскія актывісты маюць спаліць пудзіла чарнагорскага прэм’ера Джуканавіча:
«Яцек, такой вопрос. Возможно, надо будет провести большую акцию протеста в Брюсселе. Против Джукановича. И против вступления Черногории в Евросоюз. Можно это будет организовать?»
Зь ліставаньня вынікае, што пасьля адхіленьня Малафеева ад Польшчы і праэкту “наваросія”, яго перакінулі на балканскі ідэалягічны фронт. Адная зь ягоных мэтаў – дэстабілізацыя сытуацыі ў Чарнагорыі.
«Денег могут дать только олигархи. Я сказал, что за 25 тысяч у нас будет акция на 200 человек, флаги, плакаты, мы спалим чучело Джукановича :-)»
«Денег вообще много не бывает. По акции в Брюсселе — если она будет: там нужны наши люди, которые будут держать марш. По 100 евро каждому + дорога, питание и проживание. Получится 12.000 евро где-то. Сербские эмигранты, человек 100 — по 50 евро. 5.000. Бельгийцы, если придет человек 30 — то хорошо. Ну и прочее — флаги, баннеры, плакаты, аренда звукоусиливающей аппаратуры. Так что 25 тысяч — как раз»
Абмяркаваньне каштарысу (каля 25 тысячаў эўра) і далейшых плянаў па Чарнагорыі пачалося ў сьнежні 2015 году. Усе гэтыя пляны дэстабілізацыі сытуацыі ў Чарнагорыі разпрацоўваліся амаль за год да няўдалага расейскага путчу, які скончыўся скандалам і падазрэньнямі афіцыйных расейскіх асобаў у дачыненьні да спробы перавароту. Таксама досыць цікавая роля польскіх правых, якія за расейскія грошы гатовыя былі ехаць на аўтобусах у Брусэль.
Мілітары-турызм на Данбас
Апроч эўрапейскага вектара для заробку грошай, Усоўскі шукаў партнэраў і для праэктаў на постсавецкай прасторы. У адным з дыялёгаў з чыноўнікам з “ДНР” (Уладзіслаў Брыг) мы выявілі, што яму прапаноўвалі арганізаваць туры мілітары-турызму на Данбас для 50 палякаў.
«Ну, поляки говорят, что есть человек 40-50, которые готовы заплатить за такой тур…
Ну, не просто в ДОнецке, а поближе к линии огня. Ну и пострелять там на полигоне, то, сё — в общем, милитари-тревел…
Мне тут поляки предложили одно дело. Есть в Польше турысты, желающие побывать в Донецке. Пискорский вроде эту тему с Кофманом вентилировал, но сейчас он сидит — и, по ходу, сидеть будет. А тема живая…»
Запыт на такі від дзейнасьці ўпершыню ўсплывае ў дыялёгу з Alan Galus, зь якім яны абмяркоўваюць магчымыя дэталі гэшэфту і фармат турыстычных групаў:
«– Прывітаньне, перакладнік зробіць пераклад нашай прапановы заўтра.
Лятакамі мы ня будзем карыстацца, набываем аўтобус. Гэта будзе таньней.
Групы будуць з 8-10 чалавек.
Хочам першых сьмельчакоў выправіць напачатку жніўня і верасьня.
Трэба яшчэ будзе зрабіць двухразовыя візы.
Што да коштаў, то будзем весьці перамовы. Маем уласны каштарыс. Ну і кошт мае быць адэкватным для польскіх турыстаў. Больш за 4500-5000 злотых ніхто ня будзе плаціць за тыдзень. Мы ствараем зараз турыстычнае бюро, будуць усе квітанцыі, дазволы і г.д. і юрыдычна ўсё забясьпечанае, каб не было аніякіх праблемаў.
— Потому что в случае украинского наступления его безопасность никто не сможет обеспечить. Вчера погибло более ста солдат и офицеров донецкой армии… Да, и ещё. По прибытии в Ростов турист должен подписать отказ от претензий к властям ДНР в случае своего ранения или смерти.»
Апошнія пляны Усоўскага
У першай частцы нашага аналізу ліставаньня Аляксандра Усоўскага мы ўжо зазначылі той факт, што ён зноў вярнуўся на польскі ідэалягічны фронт пасьля сустрэчы з дэпутатам Дзярждумы і дырэктарам Інстытута краінаў СНД Канстантынам Затуліным.
Для арганізацыі новых акцыяў ён зноў выходзіць на свайго старога знаёмага – лідэра OWP Dawid Berezicki.
Усоўскі паноўна атрымаў фінансаваньне і выклікае Берэзіцкага на сустрэчу ў Горадню, і яны абмяркоўваюць спосаб перадачы грошай: «Ладно, ты подумай, куда тебе будет безопасно отправить — и напиши. Может быть, просто WU там никто не контролирует».
«- Mozet kakaja niebud kontrola mojevo scieta… Polski shas apasno posli Piskorskievo… Nie lugshe norveski prosto odpravish i napishosh informacju shto oddal dienieg na angliski»
«Лучше наличные. Это самый безопасный вариант. Мы ничего противозаконного делать не будем, но так будет лучше…
Я тебе отправлю 1.000 долларов, думаю, на поездку в Гродно этого хватит, а когда приедешь — передам тебе деньги для работы. А через две недели, когда все подготовите — встретимся в Кракове или ещё где-нибудь, там дальше будем решать…»
Для сябе зазначым, што гэтыя людзі выдатна разумеюць, чым займаюцца і за чые грошы. Ніхто зь іх ня хоча паўтарыць лёс затрыманага польскай выведкай за шпіянаж Піскорскага, таму яны ня хочуць “сьвяціць” пераводы грошай на сваім польскім рахунку. 1000 даляраў праз Western Union – выдаткі на праезд і знаходжаньне ў Горадні, у якой, меркавана, маюць быць атрыманыя ўказаньні на далейшыя дзеяньні і атрыманая гатоўка для далейшай працы. Усоўскі, мабыць, знайшоў чарговага спонсара й гатовы зноў пачаць актыўна працаваць у Польшчы.
Высновы
Аналіз ліставаньня Усоўскага адкрывае нам зусім іншы погляд на многія падзеі апошніх некалькіх гадоў. За антыўкраінскімі акцыямі пратэстаў у Польшчы і іншых краінах Усходняе Эўропы галоўным чынам стаіць Расея. Ад куплі банальнага мэгафону для мітынгу да паўлегальных акцыяў ля помнікаў ваярам УПА часта фігуруе банальны крамлёўскі агент накшталт Усоўскага.
Ня трэба зьдзіўляцца, што сума грошай на акцыі, якія перадаюць Усоўскаму, ня надта вялікая. Мы проста атрымалі доступ да ліставаньня толькі аднаго Усоўскага, які кароткатэрмінова, але вельмі актыўна працаваў над рэалізацыяй шэрагу праэктаў у камандзе Малафеева. Аднак расейцы з Польшчы нікуды не сышлі – проста Малафеева перакінулі рабіць пераварот у Чарнагорыі, а ў Польшчы пачаў дзейнічаць Суркоў і ягоныя людзі.
А яшчэ расейцы актыўна спрабуюць выйсьці на польскіх палітыкаў – ад спробы прасунуць сваіх кандыдатаў на мясцовых выбарах да арганізацыі рэспэктабельных круглых сталоў з удзелам палітыкаў больш сур’ёзнага ўзроўню. Расейцы арганізуюць кантакты сьпярша з звычайнымі маргіналамі з сувязямі і зьдзяйсьняюць свае далейшыя дзеяньні.
Прыклад Усоўскага й ягоных паплечнікаў – прыклад няўдалых палітычных інтрыганаў лякальнага маштабу, але ці можам мы быць упэўненыя, што апроч іх у Польшчы больш ніхто ня дзейнічае на грошы Расеі і ў інтарэсах Расеі?
Асобы, падобныя Усоўскаму, ёсць патэнцыйнай пагрозай і для нацыянальнай бяспекі Беларусі, бо непасрэдна на ейнай тэрыторыі адладжаны мэханізм фінансаваньня й каардынацыі дзеяньняў радыкальных прарасейскіх груповак, які расейскія спэцслужбы могуць задзейнічаць у любы момант для дэстабілізацыі сытуацыі. Апроч гэтага зьдзяйсьняецца адчувальны ўдар і па стасунках Беларусі з Польшчай і Украінай.
Disclaimer:
«Матар’ялы былі падазеныя хактывістамі “Украінскага Кібэральянса” на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьць за спосабы атрыманьня інфармацыі і ейнае паходжаньне».
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Кірыла Мяфодзіеў.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа