• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

infographics
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Трубадур “русскаго міра” выступіць у гарадзенскім Драмтэатры

on 2018-03-27 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Галоўнае | Грамадзтва | Данбас | Навіны

У гарадзенскім Драматычным тэатры на сераду, 28 сакавіка, анансаваны канцэрт шчырага абаронцы й прапагандыста “русскаго міра”, прыхільніка акупацыі ўкраінскай тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыяй й памагатага баявікоў незаконных збройных фармаваньняў – Аляксея Нежаўца. Дзеля наданьня неабвержных доказаў, якія бясспрэчна сьведчаць пра ягоную ролю ў пашырэньні ідэяў дэструктыўнага “русскаго міра”, было вырашанае зьдзейсьніць выведку адкрытых крыніцаў, у выніку якой была сабраная дастатковая колькасьць факталягічнае інфармацыі. Гэты матар’ял мае істотнае грамадзкае значэньне ў сьвятле таго факту, што фігурант гэтага расьледаваньня зьдзяйсьняе ў Беларусі вельмі актыўную й безперашкодную канцэртную дзейнасьць.

Пачнем з біяграфічных зьвестак пра фігуранта гэтага расьледаваньня.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

Нежавец Аляксей Аляксандравіч.

Нарадзіўся 19 верасьня 1976 г. у Менску, БССР. У 1998 г. скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.

У базе дадзеных “Чысьцец” цэнтру “Міратворац” фігуруе як памагаты тэрарыстаў, удзельнік збору й перавозкі матар’яльнай дапамогі падразьдзяленьням 1-га акупацыйнага армейскага корпусу ЗС РФ (г. Данецк). Шматкроць незаконна перацінаў дзяржаўную мяжу Украіны й патрапляў на часова акупаваныя тэрыторыі.

Прафэсія: бард, выканаўца аўтарскае песьні. Прафэсійна займаўся бальнымі танцамі, усходнімі адзінаборствамі.

Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў акаўнту, кантактаў, фотаальбому), “FB” (архіў акаўнту, кантактаў, фотаальбому), “ОК” (архіў акаўнту, кантактаў, групаў, фотаальбому,).

Іншыя крыніцы: alesha-n.livejournal.com, nezhevets.na.by.

Кантакты: + 375 (29) 758-40-54 (МТС), +7 909 685-67-45 (РФ), +380 (95) 751-29-10 (МТС, Украіна);

e-mail: [email protected].

У Фэйсбуку ён мае досыць характэрную старонку:

Фігурант гэтага расьледаваньня стала ўдзельнічае ў разнастайных культурна-масавых мерапрыемствах на тэрыторыі акупаванага Крыма й Данбаса. Для падтрымкі маральна-баявога духу баявікоў выступае непасрэдна ў дысьлякацыі падразьдзяленьняў акупацыйных расейскіх войскаў і ў вайсковых шпіталях:

З баявікамі незаконнага збройнага фармаваньня “Інтэрбрыгада Пятнашка” (А.Нежавец у цэнтры)

З калегамі-прапагандыстамі ў дысьлякацыі падразьдзяленьня 1-га акупацыйнага армейскага корпусу ЗС РФ (Данецк)

Разам з баявіком незаконных збройных фармаваньняў

Падчас свайго апошняга візыту ў Данецк у лютым 2018 году наведаў вайсковы шпіталь 1-га акупацыйнага вайсковага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі Збройных Сілаў РФ. Характэрна, што зафіксаваны ў фатаздымку ніжэй баявік з параненай рукой, які стаіць леваруч Нежаўца, згодна зь ягоным шаўронам належыць да групоўкі “ISIS Hunters” – аднаго з элітных падразьдзяленьняў, што ваюе ў Сірыі на баку дыктара Башара Асада. Паводле выданьня “Фантанка”, гэтае фармаваньне ёсьць інфармацыйным прыкрыцьцём прыватнае вайсковае кампаніі “Вагнэр” кухара Пуціна Яўгена Прыгожына.

А.Нежавец стаіць пяты леваруч (у сьветлай кашулі)

Апроч падтрымкі маральна-баявога стану падразьдзяленьняў акупацыйнага вайсковага кантынгенту ЗС РФ Нежавец таксама ўдзельнічае ў прапагандысцкіх мерапрыемствах, якія арганізуюць у вышэйшых навучальных установах акупаваных тэрыторыяў, а таксама прымае ўдзел у рознага кшталту акцыях інфармацыйна-псыхалягічнага ўзьдзеяньня. У фота ніжэй ён зафіксаваны падчас наведваньня так званай Данецкай акадэміі ўнутраных справаў ДНР.

А вось ён у Горлаўскім інстытуце замежных моваў:

Для ўдзелу ў прапагандысцкіх кампаніях асабіста наведвае мейсцы зацятых баявых дзеяньняў расейскай арміі з падразьдзяленьнямі Збройных Сілаў Украіны:

Савур-Магіла, жнівень 2015 г.

Пра ягоную падставовую ролю ў прапагандзе “русскаго міра” сьведчаць наўпрост дзеячы акупацыйнае адміністрацыі. У відэа ніжэй шчырыя дыфірамбы Нежаўцу робіць асабіста намесьнік старшыні так званага Саюза пісьменьнікаў ДНР Уладзіслаў Русанаў:

Сьлед асабліва зазначыць, што Аляксея Нежаўца прымаюць у тэрарыстычным утварэньні “Л/ДНР” наагул на досыць высокім узроўні. Вось, напрыклад, у відэа ніжэй яго інтэрвіюе Мая Пірагова – дырэктарка так званага Дэпартамэнту дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Міністэрства інфармацыі ДНР. Нежавец шчыра сьведчыць функцыянэрцы тэрарыстычнага ўтварэньня, якое спрычынілася да дзясяткаў тысячаў сьмерцяў, што ён – абаронца “русскаго міру”, актыўны ўдзельнік інфармацыйнага супрацьдзеяньня. Таксама сьцьвярджае, што за гэтыя гады прайшоў вагнявую падрыхтоўку. Напрыканцы інтэрвію гэтая супрацоўніца структураў кіраваньня “ДНР” узнагароджвае Нежаўца дыплёмам за, цытую: “неоценимый вклад в прорыве информационной блокады ДНР”.

Апроч усяго пададзенага вышэй вызначанае, што Аляксей Нежавец распальвае рэлігійную варажнечу ў дачыненьні да хрысьціянскіх вернікаў і прапагандуе ў сацыяльных сетках нацысцкую сымболіку, што падпадае пад дзеяньні артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ.

З улікам усяго масыву прыведзенай доказавай інфармацыі сьлед неадкладна й тэрмінова спыніць канцэртную дзейнасьць гэтага актыўнага прапагандыста “русскаго міра” й памагатага расейскіх акупацыйных войскаў. Грамадзянская дэмакратычная супольнасьць мае з усёй адказнасьцю адрэагаваць на гэтыя адкрытыя праявы патураньня й спрыяньня працаўнікоў Міністэрства Культуры РБ адыёзным прапагандыстам расейскае імпэрскае ідэалёгіі й мажлівым заўтрашнім памагатым акупацыйных войскаў РФ, толькі ўжо на беларускай зямлі. Таксама ёсьць значная падстава для разьбіральніцтва з гэтай сытуацыяй і адпаведным сілавым структурам Беларусі. Прэрагатывай й вызначальным чыньнікам тут мае быць узмацненьне нацыянальнае бясьпекі нашае краіны.

UPD. Інфармацыя станам на 28 сакавіка 10:00:

канцэрт прапагандыста “русскаго міра” й памагатага расейскіх акупацыйных войскаў Алексея Нежаўца ў гарадзенскім Драматычным тэатры – скасаваны.

Гэта вельмі пазытыўная інфармацыя. Яна сьведчыць пра тое, што, цалкам мажліва, нягледзячы на афіцыйную вэрсію нагоды для скасаваньня канцэрту – адсутнасьць прададзеных квіткоў – на рашэньне паўплывала акурат і публікацыя расьледаваньня й цьвёрдая грамадзянская пазыцыя, тая самая, якая спрычынілася й да адмовы ад паказу 17 сакавіка на тэлеканале “АНТ” прапагандысцкага расейскага фільму “Крым”.

Аднак усе гэтыя інцыдэнты выяўляюць і дадатковы пласт праблемаў у сфэры нацыянальнае бясьпекі. Першасным тут ёсьць акурат ухваленьне рашэньня адказнымі асобамі што да дэманстрацыі прадуктаў расейскай прапаганды на агульнацыянальным узроўні й дазволу на канцэртную дзейнасьць прапагандыстам “русскаго міра”. Таксама было выяўленае, што да падтрымкі культурна-масавай дзейнасьці адэптаў “русскаго міра” маюць непасрэднае дачыненьне й дзяржаўныя прафсаюзы, якія пашыраюць пра яе інфармацыю на падкантрольных рэсурсах. Гэта сьведчыць пра наяўнасьць вялікае колькасьці патэнцыйных агентаў расейскага ўплыву на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіраваньня, а таксама ў сэктары ворганаў дзяржаўнае бясьпекі Беларусі.

Толькі кансалідаванай грамадзянскай пазыцыяй можна дамагчыся зьменаў. Трэба працягваць адсочваць і неадкладна рэагаваць на далейшыя спробы расейскіх прапагандыстаў выступаць у іншых гарадох Беларусі.

  • Кантакты дзяржаўных установаў для рэагаваньня

    Дырэктар гарадзенскага Драмтэатра – Гедзіч Ігар Мікалаевіч

    прыймальня: +375 152 72-34-28

    e-mail: [email protected]

    Аддзел ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага гарванканкама:

    начальнік аддзелу – Вайтуляніс Аляксандар Іванавіч, тэл. +375 (152) 72-04-23

    галоўныя спэцыялісты:

    Янкоўская Ксенія Фёдараўна, тэл. +375 (152) 72-04-21

    Круціна Тацьцяна Іванаўна, тэл. +375 (152) 74-11-94

    Біліда Тацьцяна Васілеўна, тэл. +375 (152) 74-11-94

    e-mail: [email protected]

    Галоўнае кіраваньне ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкама:

    начальніка галоўнага ўпраўленьня – Вярсоцкі Аляксандар Людвігавіч

    прыймальня : +375 (152) 72-24-84

    e-mail: [email protected]

    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

    міністар – Бондар Юры Паўлавіч, тэл. +375 (17) 203-75-74

    прыймальня – Андрэева Кацярына Уладзімераўна, тэл. +375 (17) 203-75-74

    першы намесьнік міністра – Дрыга Ірына Уладзімераўна, тэл. +375 (17) 203-55-34

    намесьнік міністра – Яцко Аляксандар Анатолевіч, тэл. +375 (17) 203-53-10

    Кіраваньне мастацтваў

    начальнік кіраваньня – Рахвалава Ірына Уладзімераўна, тэл. +375 (17) 203-56-85

    Аддзел прафэсійнага мастацтва

    начальнік аддзелу – Нецьветаева Марыя Валентынаўна, тэл. +375 (17) 203-74-12

    намесьнік начальніка аддзелу – Пархамовіч Тацьцяна Анатолеўна, тэл. +375 (17) 203-74-12

    Аддзел канцэртна-фэставых праэктаў

    начальнік аддзелу – Адамовіч Інна Мар’янаўна, тэл. +375 (17) 204-86-09

    e-mail: [email protected]


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

 

Tags: ISIS HuntersАлексей НежевецІнтэрбрыгада ПятнашкаМая ПіраговаНежавецрасейская прапагандарусский мир

Recent Posts

  • Рэвалюцыя годных, свабодных і ахвярных: анлайн-фотавыстава

    2019-02-22 - 0 Comment
  • Міхаіл Бабіч узнагародзіў начальніка Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Беларусі

    2019-02-21 - 0 Comment
  • Раскрыты ўдзел 68-й брыгады караблёў аховы воднага раёну Чарнаморскага флёту ў апэрацыі захопу Крыму

    2019-02-20 - 0 Comment

Related Posts

  • Томаc, дзяржаўная бясьпека Украіны й мажлівасьці для Беларусі (Частка І)

    2019-01-17 - 0 Comment
  • База дадзеных т/с удзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі Народнага мэмарыялу Курапаты

    2018-10-25 - 0 Comment
  • 30 сэкундаў жаху: чаму трэба байкатаваць World Cup 2018 (відэа)

    2018-06-14 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 11398 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Рэвалюцыя годных, свабодных і ахвярных: анлайн-фотавыстава

    2019-02-22 - 0 Comment
  • Міхаіл Бабіч узнагародзіў начальніка Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Беларусі

    2019-02-21 - 0 Comment
  • Раскрыты ўдзел 68-й брыгады караблёў аховы воднага раёну Чарнаморскага флёту ў апэрацыі захопу Крыму

    2019-02-20 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2019
M T W T F S S
« Jan    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне ДНР Данбас РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.