• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Тры камандыроўкі на Данбас з 18-й АМСБр РФ: Cherchez la femme

    on 2015-10-20 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Факты ўварваньня
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    У выніку чарговага OSINT-расьледаваньня міжнародная валянтэрская група InformNapalm падае новыя факты ўдзелу падразьдзяленьняў Збройных сілаў Расеі ў баявых дзеяньнях на Данбасе (з найбуйнейшай базай дадзеных расьледаваньняў можна азнаёміцца ​​ў табліцы ў спасылцы). У гэтым матар’яле сабраная інфармацыя што да “украінскай камандыроўкі” падразьдзяленьня 18-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 27777, мейсца дысьлякацыі – Чачэнія, Ханкала і Калінаўская) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, у прыватнасьці, сьведчаньні пра тры данбаскія камандыроўкі аднаго з вайскоўцаў названага вайсковага злучэньня, якое ўжо неаднойчы трапляла ў поле нашага зроку.

    Раман Леанідавіч Рэвэр, у сацыяльным сеціве “VK” зарэгістраваны як Раман Рэвэра (архіў профілю, архіў фотаальбому, архіў кантактаў), пазьней у Instagram – revejra (архіў), паводле запісаў і фатаздымаў, 18.04.1991 г.н., Паўночная Асэтыя, г.Уладзікаўказ. Праходзіў службу ва Унутраных войсках МУС РФ.

    Роман Ревера profile Роман Ревера profile indstagramVV

    Р.Рэвэр з 2014 году зьяўляецца вайскоўцам 18-й АМСБр, дысьлякаванай у Чачэніі. У 2014 годзе ён быў у складзе гаўбічнага самаходнага артылерыйскага дывіыіёну 2С3 “Акацыя”. З 2015 году – у складзе батальёну выведкі гэтай жа брыгады. Вядома, што вакансыяў у выведбата 18-й дастаткова: шматлікія кантрактнікі пасьля вяртаньня з Данбаса скасоўваюць дамовы, а забітых ва Украіне не вызнаюць за сваіх, як гэта было з Дзянісам Хусаінавым, якога мінулай датай сьпісалі як баявіка «ЛНР», пра што мы падрабязна распавядалі ў ліпеньскім матар’яле InformNapalm “11 сяброў Пуціна”: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе“.

    raz

    Першая камандыроўка Рамана Рэвэра адбылася ўлетку-ўвосень 2014 году, у пік абвастрэньня баявых дзеяньняў на Данбасе, калі расейская вайскоўшчына, зразумеўшы, што ўкраінскія сілавікі пераламалі сытуацыю, а марыянэткі Расеі пачалі здаваць свае пазыцыі, зьдзейсьніла акт наўпроставай агрэсыі: падразьдзяленьні ЗСУ, якія выйшлі на пазыцыі ўздоўж дзяржаўнае мяжы, зазналі артылерыйскі абстрэл з тэрыторыі Расеі, а на Данбас былі ўведзеныя шматлікія тактычныя групы ЗС РФ.

    71 67

    63

    sau akacia 623 krasni Roman rever

    sau akacia Roman rever -

    sau akacia Roman rever - -

    51

    Заўвага. Сярод вышэйпададзеных фатаздымкаў варта вылучыць фота, у якім зафіксаваная калёна САУ 2С3 “Акацыя” на маршы, у прыватнасьці з бартавым нумарам “623” (чырвоны). Нагадваем, што ў ліпеньскім матар’яле 2015 году “11 сяброў Пуціна”: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе” InformNapalm прадэманстраваў танкі 18-й АМСБр Т-72Б з чырвонымі бартавымі нумарамі. Чырвоныя трохзначныя бартавыя нумары на танках, а таксама САУ і іншай баявой тэхніцы да нядаўняга часу выкарыстоўваліся ў 18-й брыгадзе. Дзеля пацьверджаньня гэтага падаем фатаздымкі з расейскага блёгу «twower» з 14 кастрычніка 2011 году – там можна пабачыць багата фатаздымкаў тэхнікі гэтага вайсковага злучэньня з чырвонымі трохзначнымі нумарамі. Паводле нашых дадзеных, танкі Т-72Б і частка САУ 2С3 у працэсе пераўзбраеньня 18-й брыгады на Т-72 Б-3 і САУ 2С19 “Мста” былі перавезеныя на базы захоўваньня ў Краснадарскі край у 2014 годзе. З улікам вышэйпададзенага можна выказаць здагадку, што «зьнятыя з узбраеньня» абкатаныя танкі і САУ наўмысна і загадзя былі перакінутыя бліжэй да Украіны, каб пасьля іх можна было выкарыстоўваць на Данбасе.

    rasni

    Другая камандыроўка Рамана Рэвэра адбылася пасьля пяцімесяцовае паўзы, якая доўжылася з лістапада 2014 году па сакавік 2015 году. Мабыць, Рэвэру надакучылі строі і жыцьцё ў закрытым чачэнскім гарнізоне, да таго ж зьявіўся шанец атрымліваць патройны аклад у новым статусе выведніка-“дабраахвотніка” у пік чарговага абвастрэньня канфлікту на Данбасе пад Дэбальцава, калі расейскае вайсковае камандаваньне дзеля пералому сытуацыі задзейнічала тактычныя групы, перакінутыя з Растоўскай вобласьці РФ. У выніку другой камандыроўкі Р.Рэвэр на падставе загаду камандыра 18-й МСБр з 17 лютага 2015 году быў узнагароджаны суцяшальнай мэдалькай Маршала Жукава.

    pereriv

    2 komandir

    komandirovka Roman rever -

    komandirovka Roman rever - -

    komandirovka Roman rever - - -

    medal jukova Roman rever

    У траўні 2015 году Р.Рэвэр вярнуўся з Данбаса, пасьля чаго выправіўся ў адпачынак на мора і ў родны Уладзікаўказ. Пасьля адпачынку вярнуўся да гарнізоннага жыцьця ў 18-й АМСБр ў Чачэніі, якое доўжылася нядоўга, усяго каля двух месяцаў.

    26krim  vladik

    forma vs rf Roman rever - - forma vs rf Roman rever - forma vs rf Roman rever

    Трэйцяя камандыроўка Рамана Рэвэра пачалася ў жніўні 2015 году, калі чарговы зводны атрад 18-й брыгады высунуўся на Данбас і неўзабаве лёгкім рухам рукі з штатнага армейскага падразьдзяленьня ператварыўся на “апалчэньне наваросіі”. Апошнія фатаздымкі ў Instagram выкладзеныя з геатэгам “Красналуцкі гарадзкі аддзел МУС ЛНР” і “Горлаўская мэдвучэльня”.

    3 komandirovka

    43

    1
    Зь іншых цікавых фатаздымкаў і кантактаў расейскага кантрактніка 18-й АМСбр Р.Рэвэра варта вылучыць:

    • фота з пазашляхавіком Mitsubishi L200 з буйнакаліберным кулямётам “Уцёс”, які ў нашых матар’ялах фігураваў і раней, у тым ліку ў ліпеньскім матар’яле 2015 году “Як Павал Губараў засьвяціў 18-ю гв. АМСБр ЗС РФ“;

    djip gubareva

    • таксама варта адзначыць баявога таварыша Р.Рэвэра, асэтына Ацамаза Саўлохава, які часта фігуруе ў пазнаках на “Instagram” нашага фігуранту, у тым ліку на фота часоў другой данбаскай камандыроўкі і на фота з “джыпам Губарава”. А.Саўлохаву, у адрозненьне ад Рэвэра, не пашанцавала, бо ягоны апошні ваяж на Данбас зрабіў яго нікому непатрэбным калекай, пра што сьведчыць запіс на старонцы іншага асэтынскага тэрарыста і баявіка групоўкі “Суть времени” (рас.) Алана Маміева.

    azamat savloxov Надо помочь нашему брату, он сражался за свободу Новороссии! Максимальный перепост! Mamiev

    azamat savloxov profile deleteazamat savloxov profile delete instagram

    Рэзюмуючы гэтае расьледаваньне, хочам зазначыць, што ў Р.Рэвэра зьявілася пасыя ў Данецку, Ілона Сэндэр, што дадаткова пацьверджвае ягонае мейсцазнаходжаньне.

    Rodnoi moi - shmara iz Donecka

    Роман Ревера profile - Copy iona shender shmara

    Даведка: 18-я АМСБр сфармаваная напрыканцы 2008 году ў выніку рэфармаваньня ЗС РФ і праграмы пераходу на новыя стандарты з падразьдзяленьняў колішняй 42-й матастралковай дывізыі, якая дысьлякавалася ў Чачэніі, у н.п. Ханкале і Калінаўскай. Гэтае вайсковае злучэньне зьяўляецца адным з найбольш баяздольных у складзе сухапутных войскаў ЗС РФ. Брыгада цалкам пераабсталяваная і пераўзброеная на новыя і мадэрнізаваныя адзінкі тэхнікі і ўзбраеньня. У 18-й брыгадзе таксама ёсць т.зв. нацыянальны батальён, укамплектаваны вайскоўцамі з Паўночнага Каўказа, збольшага – колішнімі баявікамі, якія трапілі пад амністыю і пазьней служылі ў падразьдзяленьнях Кадырава і Ямадаева. Падразьдзяленьні брыгады (дывізыі) удзельнічалі ў расейскай агрэсыі супроць Грузыі ў жніўні 2008 году. 18-я АМСБр, у тым ліку ейны «чачэнскі батальён», неаднойчы фігуравалі ў кантэксьце «украінскіх камандыровак», у тым ліку ў матар’ялах InformNapalm.org, гл. спасылкі:

     – Нацыянальныя батальёны з складу Паўднёвае вайсковае акругі ў баявых дзеяньнях ва Украіне

    – Пра расейскі сьлед і “ГРАД” зь яснага неба…

    – Танкі 18-й асобнай матастралковай брыгады з Чачэніі ва Украіне

    – Як Павал Губараў “засьвяціў” 18-ю гв. АМСБр ЗС РФ

    – “11 сяброў Пуціна”: “сэлфі”-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе
    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтары матар’ялу Victory Krm і Іраклі Камахідзэ.

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтараў і наш праэкт абавязковая.

    Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.