Экспэрт Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч у жывым этэры 5 каналу сьвядома зрабіў клясычны інфармацыйны ўкід супраць супольнасьці InformNapalm (крыніца). Для шматмільённай аўдыторыі ўкраінскага тэлеканалу ён зрабіў заяву, што беларуская служба InformNapalm супрацоўнічае з журналістам Лёлікам Ушкіным.
Афіцыйна заяўляем, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці й зьяўляецца адкрытай хлусьнёю. Яна адмыслова падрыхтаваная загадзя й агучаная падчас жывога этэру.
Журналіст Лёлік Ушкін (сапраўднае імя – Алег Новікаў) не зьяўляецца экспэртам у сфэры нацыянальнай або інфармацыйнай бясьпекі, InformNapalm ня мог мець зь ім хоць нейкую супрацу. Лёлік Ушкін ёсьць міжнародным аглядальнікам беларускага выданьня «Новы Час», але нават у межах гэтага выданьня зь ім няма аніякай супрацы. Наколькі разумеем, быў зьдзейсьнены адпаведны пошук мажлівых кандыдатураў сярод усіх журналістаў выданьня. Гэта можна ўспрымаць і як ускосны працяг атакі на «Новы Час» – аднаго зь нешматлікіх незалежных друкаваных беларускамоўных выданьняў.
Таксама хочам зьвярнуць увагу сродкаў масавай інфармацыі, якія запрашаюць у свой этэр чалавека, які сьвядома й адкрыта распаўсюджвае хлусьню й дэзынфармацыю. Надаць належную ўвагу трэба і Украінскаму інстытуту будучыні, бо гэта непасрэдна падрывае давер да аднаго зь яго прадстаўнікоў экспэртнае супольнасьці. Адбываецца гэта ва ўмовах гібрыднае інфармацыйнае вайны, якая зьдзяйсьняецца супроць Украіны й Беларусі ня першы год.
Патрабуем, каб Ігар Тышкевіч зрабіў абвяржэньне сваёй хлусьні і папрасіў прабачэньня. Зрабіць гэта можна, напрыклад, на старонках выданьня «Обозреватель», дзе ён публікуецца.
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа