• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вайскоўцы 108-га дэсантна-штурмавога палку ЗС РФ удзельнічалі ў акупацыі Крыму

    on 2019-03-28 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Данбас | Крым | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm вызначылі, што ў апэрацыі захопу Крыму ўдзельнічалі вайскоўцы 108-га дэсантна-штурмавога палку (ДШП, в/ч 42091, г. Наварасійск). Гэты полк уваходзіць у склад 7-й дэсантна-штурмавой дывізіі (ДШД). У пераліку Генэральнай вайсковай пракуратуры Украіны (ГВПУ) што да падразьдзяленьняў Збройных сілаў РФ, датычных да акупацыі Крыму, на гэты момант адсутнічае 108-ы дэсантны-штурмавы полк. Таму падаем сабраныя намі матар’ялы для вывучэньня й далейшага выкарыстаньня. Апроч гэтага, публікуем інфармацыю пра вайскоўца гэтага палку, які перайшоў на далейшую службу ў МНС РФ і прыцягваўся да паставак на акупаваную тэрыторыю Украіны так званых “пуцінскіх гумканвояў”.

    Гісторыя 108-га ДШП – летапіс ваенных злачынстваў

    У 1948 годзе полк удзельнічаў у баёх супроць “лясных братоў” – партызанскага супраціву ў краінах Балтыі, якія змагаліся супроць савецкай акупацыі, распачатай пасьля пакту Молатава-Рыбэнтропа. У 1956 году – ўдзел у аперацыі “Віхор” – вайсковае падаўленьне рэвалюцыі ў Вугоршчыне. У 1968 – задушэньне Пражскай вясны. Далей – інтэрвэнцыя ў Аўганістан, вайна ў 2008 годзе супроць Грузіі і з 2014 году – ваенная агрэсія супроць Украіны.

    Фотадоказы ўдзелу 108-га ДШП у акупацыі Крыму апублікаваў расейскі вайсковец, які праходзіў тэрміновую службу ў гэтым палку.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

    Кузьменка Дзяніс Валер’евіч (рас. Кузьменко Денис Валерьевич)

    Нарадзіўся 08.12.1994 г., г. Краснадар, РФ. Служыў у 108-м дэсантна-штурмавым палку 7-й ДШД ЗС РФ.

     

     

     

     

     

     

    У Сеціве выяўлены фатаздымак, у якім Дзяніс Кузьменка зафіксаваны ля дарожнага паказьніку з адрэсай бліжэйшай мэдычнай установы – “вул. 12 красавіка, 1”. На гэтай адрэсе знаходзіцца Керчанская гарадзкая больніца №2. Таксама ў фота можна пабачыць стэнд зь пералікам гісторыка-культурных помнікаў Крыму:

    У сваім фотаальбоме сацсеціва “VK” расейскі дэсантнік выклаў фота мэдалю за акупацыю Крыму й узнагароднага пасьведчаньня да яго:

    • Старонка сацсеціва, скрыншоты, фатаздымкі Дз. Кузьменкі

      Акаўнт з псэўданімам “Дионис Мальцев” (рас.) https://vk.com/id121040292 (http://archive.is/VR5lS)

    У выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT) выяўлены яшчэ адзін акупант з складу 108-га ДШП.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

    Даўжэнка  Мікалай Аляксандравіч (рас. Довженко Николай Александрович).

    Нарадзіўся 05.03.1995 г. у г. Каменск-Шахцінскі Растоўскае вобласьці, РФ. Жыве ў г. Растоў-на-Доне, РФ. Навучаўся ў Растоўскім-на-Доне аўтадарожным каледжы. Падчас службы ў 108-м ДШП удзельнічаў у апэрацыі захопу Крыму.

     

     

     

     

     

    Узнагароджаны мэдалём “За возвращение Крыма” (рас.).

    У фотаальбомах ягоных акаўнтаў сацсетак маюцца фота, зробленыя ў Крыме:

    У каментарох да наступнага фатаздымку, зробленага ў Сімфэропалі, Даўжэнка зьдзекліва заўважыў, што расейскія дэсантнікі “катаются по митингам” (рас.):

    Пасьля дэмабілізацыі М. Даўжэнка перайшоў на службу ў МНС РФ. Прымаў удзел у пастаўках так званых “пуцінскіх гумканвояў” на акупаваную тэрыторыю Украіны, пад прыкрыцьцём якіх зьдзяйсьнялася  перакідваньне расейскіх жаўнераў, зброі й вайсковай тэхнікі на Данбас. Захоўвае ў сваім  фотаальбоме фота, зробленае ля ўезду ва акупаваны Луганск на тле стэлы з назовам гораду і датай заснаваньня.

    Скрыншот:

    Арыгінальнае фота:

    Ня выключанае, што Мікалай Даўжэнка мог удзельнічаць у баявых дзеяньнях на Данбасе. Гэта маюць спраўдзіць сьледчыя Міжнароднага крымінальнага суду.

    • Старонка сацсеціва, скрыншоты, фатаздымкі М. Даўжэнкі

      https://ok.ru/profile/483141489935 (http://archive.is/OQpSh)
      http://archive.is/6wUOU
      http://archive.is/gENRu

      https://ok.ru/profile/483141489935 (http://archive.is/OQpSh)
      http://archive.is/6wUOU
      http://archive.is/gENRu

       

    Мэдалі за акупацыю Крыму вайскоўцам 108-га ДШП падпісваў камандыр палку гвардыі палкоўнік Мурат Байкулаў.

    У скрыншоце зь відэа Байкулаў знаходзіцца леваруч:

    Фота пасьведчаньня да мэдалю за акупацыю Крыму, падпісанага палкоўнікам М. Байкулым

    Мурат Назаравіч Байкулаў нарадзіўся 08.08.1976 г., скончыў Разанскую вышэйшую паветрана-дэсантную камандную вучэльню імя В. Маргелава ў 1997 годзе. Станам на ліпень 2010 году меў званьне падпалкоўніка і пасаду начальніка штабу 247-га дэсантна-штурмавога палку, в/ч 54801, пункт сталай дысьлякацыі – г. Стаўрапаль. Станам на студзень 2013 году меў тое ж званьне і пасаду. У ліпені 2013 году прызначаны на пасаду камандыра 108-га ДШП. Падчас падпісаньня ўзнагародных дакумантаў да мэдалёў за акупацыю Крыму ўжо меў званьне палкоўніка. Цалкам мажліва, атрымаў чарговае званьне за ўдзел у ваеннай агрэсіі супроць Украіны. На пасадзе камандыра 108-га ДШП служыў да 2015 году. Станам на красавік 2017 году меў званьне палкоўніка й пасаду начальніка штабу 7-й дэсантна-штурмавой дывізіі (ДШД). Станам на кастрычнік 2018 году выконваў абавязкі камандыра 7-й ДШД.

    Чытайце таксама: Падпалкоўнік 247-га палку ПДВ ЗС РФ камандуе тэрарыстамі «ЛНР» (аудыёперахоп).

    Зьвяртаемся да праваахоўных ворганаў Украіны: У пераліку Галоўнай вайсковай пракуратуры што да падразьдзяленьняў, датычных да акупацыі Крыму, адсутнічае 108-ы дэсантна-штурмавы полк. Камандыр 108-га ДШП станам на 2014 год палкоўнік Мурат Байкулаў пакуль не фігуруе ў сьпісе (1, 2, 3) вайсковых службовых асобаў каманднага складу Збройных сілаў і прадстаўнікоў улады РФ, якім ГВПУ паведамленае пра падазрэньне. Просім успрымаць нашае расьледаваньне як паведамленьне пра злачынства, зьдзейсьненае супроць Украіны, і арганізаваць правядзеньне ўсіх неабходных працэсуальных дзеяньняў.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 108-ы ДШП108-ы дэсантна-штурмавы полк7-я ДШДакупацыя Крымув/ч 42091гумканвоі на ДанбасМНС РФМурат Бакулаўпуцінскія гумканвоі

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    December 2023
    MTWTFSS
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.