• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вайскоўцы 15-га атраду спэцыяльнага прызначэньня УВ РФ «Вяціч» ваююць на Данбасе за “ДНР”

    on 2015-11-27 | 1 Comment | Актуальна | Галоўнае | Данбас | Навіны

    «Данецкі сэпаратыст» з 15-га атраду спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў (АСпН УВ) МУС РФ «Вяціч».

    Працягваем раскрываць факты прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў ва Украіне. Гэтым разам быў ідэнтыфікаваны чарговы ўдзельнік «грамадзянскай вайны», тэрарыст «Арцём Купрыянаў» (архіў), У выніку зьдзейсьненага OSINT-расьледаваньня было выяўленае ягонае сапраўднае імя – Айтуган Юнусаў (архіў) і вызначанае, што ён зьяўляецца байцом расейскага спэцназу з 15-га АСпН УВ МУС РФ «Вяціч» (в/ч 6761, мейсца дысьлякацыі – г. Армавір, Краснадарскі край, Паўночнакаўказскае рэгіянальнае камандаваньне).

    Гэта так званы, “Армавірскі спэцназ” (адразу прыгадаўся 1999 г., Дагестан, бой ля вышыні «715,3»). Зазначым, што першага разу пра перакідваньне 15 АСпН ва Украіну паведаміла група «Інфармацыйны супраціў», прыблізна, у сьнежні 2014 году. Але дагэтуль не былі пададзеныя фота- ці відэафакты што да “украінскай камандыроўкі “вяцічаў”. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў і сацыяльных сетак выявіла шэраг пацьверджаньняў, на якіх грунтуецца нашае расьледаваньне.

    А.Юнусаў праходзіў тэрміновую службу ў 2011-2012 гг. У Сеціве захавалася ягонае «прызыўнае» фота з ваенкамату, зробленае ўвосень 2011 году (архіў).

    Selection_083

    Захаваліся і фатаздымкі ў форме жаўнера сухапутных войскаў ЗС РФ (архіў фота 1 і фота 2).

    Selection_085

    Selection_084

    Пачынаючы зь лютага 2013 і па студзень 2015 году ён выкладвае ў сваім профілі фатаздымкі ў форме байца ўнутраных войскаў (архіў). І яшчэ некаторыя фота гэтага двухгадовага пэрыяду (пазначаныя поўныя адрэсы архіўных спасылак):

    https://archive.is/EIItV, https://archive.is/VSCxX (з АС «Вал» у рукох), https://archive.is/Isvcz, https://archive.is/nFw8h, https://archive.is/Nxksp, https://archive.is/wnqon, https://archive.is/WEl44, https://archive.is/cRVNp.

    Selection_086 Selection_087 Selection_088 Selection_089 Selection_090 Selection_091 Selection_092 Selection_093 Selection_094

    Да таго ж, варта асабліва адцеміць «засьвечаны» вымпел Армавірскае 15 АСпН «Вяціч» (архіў), а таксама нашыўку «белы конь на чорным фоне», якая азначае прыналежнасьць да Паўночнакаўказскага рэгіянальнага камандаваньня УВ МУС РФ (архіў).

    Selection_095

    Selection_096

    15 АСпН зараз камплектуецца выключна на кантрактнай падставе, што да т.зв. «новага» кантракту для жаўнераў УВ РФ – ён заключаецца звычайна на 1 год (зрэдчас), 3, 5, 10 гадоў або бестэрмінова. Мяркуючы паводле храналёгіі фота, Юнусаў мае, як мінімум, кантракт на 3 гады. Схема т.зв. «першага» кантракту («1 год тэрміновая служба + 2 гады кантракт» і г.д.) тут не праходзіць – Юнусаў мае абсалютна розныя тыпы войскаў на тэрміновай і на кантрактнай службе.
    Паводле дзіўнага супадзеньня, у лютым 2015 году зьявіўся “ліпавы” «Арцём Купрыянаў» – менавіта ў якасьці ілжэ-апалчэнца “Мульціка” і з вышэйпазначаным агентурным імем расейскі спэцназавец Юнусаў пачаў ваяваць ва Украіне. Некаторыя фота з украінскага ваяжу «Мульціка» можна пабачыць тут: https://archive.is/IJrJZ, https://archive.is/HXpQx, https://archive.is/APmwq, https://archive.is/P14OQ, https://archive.is/LRqL4.

    Selection_097 Selection_098 Selection_100 Selection_099 Selection_101

     

    Збольшага, зразумела, дзе ён знаходзіцца. Асабліва вось паводле гэтага фатаздымку. («Дзень сьцяга» т.зв. “ДНР”).

    Selection_102

    Параўноўваючы абодва профілі, мы зьвярнулі ўвагу на наступныя дэталі:

    1. Юнусаў «засьвяціў» у сваім сапраўдным профілі адзінае «апалчэнскае» фота:

    Selection_103

    1. Паўсюдна проста дзіўнае вонкавае падабенства «Купрыянава» і Юнусава.
    2. Важная дэталь: любоў «Купрыянава» да матацыкляў спрычынілася да глупства: у “ліпавым” профілі ён выклаў фота з надпісам на саколцы «Матакрос Армавір». Армавір – гэта база «Вяцічаў».

     

    Selection_104

    1. І паноўна «зачэпка» на матацыклях – ідэнтычныя дзеючыя асобы і касьцюмы ў абодвух профілях: «Купрыянаў» (архіў) і Юнусаў (архіў).

    Selection_107Selection_105

    1. Кідаецца ў вочы відавочнае падабенства ягонага сябра (чалавек з барадой, праваруч): у профілі «Купрыянава» (архіў) і Юнусава (архіў).

    Selection_109 Selection_108

    Такім чынам, можна зрабіць выснову, што «Купрыянаў» і Юнусаў – гэта адзін і той жа чалавек. А інфармацыя пра спэцназ 15 АСпН ВУ РФ «Вяціч» папоўніць базы дадзеных фактаў расейскага дзяржаўна-гібрыднага тэрарызму ў адносінах да Украіны.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Nikolay Mahno

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Tags: акупацыйныя войскіДанбасДНРРасеятэрарыстыУВ МУС РФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • На Данбасе загінуў беларускі добраахвотнік, актывіст “Плошчы-2006” Мікалай Ільлін

      2020-07-15 - 0 Comment

    One Response to “Вайскоўцы 15-га атраду спэцыяльнага прызначэньня УВ РФ «Вяціч» ваююць на Данбасе за “ДНР””

    1. 2015-11-27

      Затрыманыя байцы "Армавірскага спэцназу" РФ могуць выконваць адмысловыя задачы ва Украіне - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] У зьвязку з гэтым міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьвяртае ўвагу на нядаўнія OSINT-расьледаваньні, ў якіх былі вызначаныя факты ўдзелу кадравых вайскоўцаў 15-га …. […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.