• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вайсковец 49-га кулямётна-артылерыйскага палку ЗС РФ зафіксаваны на Данбасе

    on 2015-12-30 | 1 Comment | Данбас | Навіны | Факты ўварваньня
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас ідэнтыфікацыі мейсцаў скопішча вайсковай тэхнікі акупацыйных войскаў Расейскай Фэдэрацыі выявіла фатаздымкі, якія сьведчаць пра тое, што Данецкі хрыстыянскі унівэрсытэт ператварыўся на расейскую вайсковую базу (пра гэта чытайце ў сумежным артыкуле).

    Падчас дасьледаваньня вялікае колькасьці профіляў расейскіх баявікоў і сувязяў паміж імі, быў выяўлены вайсковы злачынца – вайсковец ЗС РФ Юры Ісаеў. З-за вялікага аб’ёму інфармацыі ў папярэднім артыкуле, матар’ял пра Ісаева было вырашанае падаць у асобным артыкуле.

    Юры Ісаеў, 30.05.1992 г.н., родам з г.Волжска, што месьціцца непадалёк ад г.Казані.

    2015-12-29_172704

    Інфармацыя пра родны горад і слушнасьць прозьвішча (брат мае такое ж) пацьверджанае на старонцы ягонай маці, таксама Ісаеў сам пацьверджвае гэта праз камэнтар да фота “Я сэрцам і душою заўсёды за ЦСКА! а “Рубін” падтрымліваю – таму што тут жыву”. «Рубін» – расейскі футбольны клюб з гораду Казані.

    2015-12-29_183854 2015-12-29_165801

    У 2011-2012 гадох праходзіў тэрміновую службу.

    2015-12-29_180851  2015-12-29_180909

    На гэты момант Юры Ісаеў зьяўляецца вайскоўцам 49-га кулямётна-артылерыйскага палку (в/ч 71436) ЗС РФ.

    Фота з сваімі таварышамі ў службе, выкладзенае 6 сьнежня 2015 году, зробленае дзесьці ў палёх, часовае сховішча зробленае зь бярозаў. Нават камэнтар да фота «цябе там ня б’юць», пакінуты ў гэты ж дзень, кажа пра сьвежасьць фатаздымку.

    2015-12-29_180951

    На старонцы Ісаева быў выяўлены фатаздымак (макс. якасьць), зроблены на тле бярозаў і з шаўронам, які адпавядае 49-му кулямётна-артылерыйскаму палку ЗС РФ.

    20151120_103826-2

    Падчас дэталёвага вывучэньня фота і з дапамогай сайту http://regex.info у EXIF-дадзеных фота была выяўленая дакладная дата стварэньня фатаздымку – 20 лістапада 2015 году й мадэль камэры – Samsung SM-G920F.

    Samsung SM-G920F – гэта смартфон шостага пакаленьня лінейкі Galaxy S, анансаваны кампаніяй Samsung Electronics 1 сакавіка 2015 году, пачатак продажаў стартаваў 15 красавіка 2015 году. Гэты факт ёсьць сьведчаньнем таго, што фота зробленае менавіта ў 2015 годзе.

    2015-12-29_175459

    На жаль, дадзеныя пра геалякацыю ў файле адсутнічаюць і мы ня можам дакладна сказаць у якой мясцовасьці зробленае фота, ці то ва Украіне, ці то ў Расеі, або дзесьці ля ўкраінска-расейскай мяжы.

    Увесну-ўлетку 2015 году быў зафіксаваны ў раёне н.п. Безыменнае (Наваазоўскі раён) у так званай клясычнай форме «апалчэньня ДНР» (звычайная «Горка»).

    2015-12-29_175847  2015-12-29_180029

    2015-12-29_180118 2015-12-29_180339 2015-12-29_204317

    Супольнае фота Ісаева з тэрарыстам зь мянушкаю «Малы» на блёкпосьце ля ўезду ў Шырокіна, пра якое вядзецца ў папярэднім артыкуле «Данецкі хрыстыянскі унівэрсытэт стаўся расейскай вайсковай базай».

    2015-12-30_085407

    2015-12-29_180426Самае цікавае, што і так званыя мясцовыя «сэпаратысты», і расейскія найміты вельмі часта называюць сябе тэрарыстамі. А ўсе ведаюць, што робяць з тэрарыстамі ў Эўропе і ЗША, але толькі ва Украіне зь імі вядуць незразумелыя перамовы вось ужо другі год. Так, другі год доўжыцца Антытэрарыстычная Апэрацыя (АТА), якую ўжо афіцыйна трэба ўнесці ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самую працяглую АТА ў сьвеце.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў VidaL Sorokin

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Tags: Безыменнаев/ч 71436тэрарысты

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Вайскоўцы 15-га атраду спэцыяльнага прызначэньня УВ РФ «Вяціч» ваююць на Данбасе за “ДНР”

      2015-11-27 - 1 Comment
    • Дзе й калі быў згублены бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцыя на колах”?

      2015-09-30 - 2 Comments
    • Алчэўск: мейсца скопішча акупацыйных войскаў РФ

      2015-09-30 - 1 Comment

    One Response to “Вайсковец 49-га кулямётна-артылерыйскага палку ЗС РФ зафіксаваны на Данбасе”

    1. 2015-12-30

      Данецкі хрыстыянскі унівэрсытэт стаўся расейскай вайсковай базай - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] У сьпісе сяброў «Малога» выяўлены вайсковец 49-й кулямётна-артылерыйскага палку ЗС РФ Юры Ісаеў, які таксама паходзіць з Казані. Такое адчуваньне, што расейцы едуць ва Украіну “на вайсковыя заробкі” цэлымі гарадамі. Пра Ісаева чытайце ў сумежнай тэме. […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.