• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Вайсковыя злачынцы 15-й «міратворчай» брыгады. Зь нявыдадзенага.

on 2016-03-09 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі | Партал | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • en
  • bg

15-я «міратворчая» брыгада з Самары, мабыць, самае «знакамітае» вайсковае злучэньне ЗС РФ, якое асацыюецца з захопам Крыма і пачатковым этапам расейскае агрэсіі на ўсходзе Украіны. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm неаднойчы падавала пераканаўчыя доказы ўдзелу самарскіх «міратворцаў» у вайне на Данбасе. Але архівы InformNapalm захоўваюць дзясяткі іншых сьведчаньняў вайсковых злачынстваў «міратворцаў», якія раней не публікаваліся.

Прайшло амаль два гады з таго моманту, як расейскае вайскова-палітычнае кіраўніцтва пачало неабвешчаную вайну супроць Украіны. Правакацыйныя дзеяньні «фасадных» сэпаратыстаў «наваросіі» былі забясьпечаныя ня толькі дывэрсійна-выведвальнымі падразьдзяленьнямі спэцыяльнага прызначэння ГРУ і ССА, але і адной з самых магутных ударных груповак войскаў ЗС РФ, разгорнутай на расейска-ўкраінскай мяжы. Пасьля подлага «бліцкрыгу» у Крыме Расея адразу ж пачала канцэнтраваць войскі ў памежных з Украінаю раёнах – Растоўскай, Варонежскай, Белгарадзкай абласьцей. Да канца вясны 2014 году ўжо была сабраная магутная групоўка батальённа- і ротна-тактычных групаў з складу сухапутных злучэньняў чатырох вайсковых акругаў (ПВА, ЗВА, ЦВА, УВА), Паветрана-дэсантных войскаў, таксама берагавых войскаў флёту (брыгады марской пяхоты і іншых берагавых злучэньняў ВМФ). Найбольшая колькасьць баявых тактычных групаў была сканцэнтраваная ў памежных з украінскім Данбасам раёнах Растоўскае вобласьці, скуль падчас пачатковага этапу схаванага ўварваньня зьдзяйсьняліся абстрэлы тэрыторыі Украіны. Прыцягненьне расейскіх войскаў да баявых дзеяньняў на Данбасе ажыцьцяўлялася пэрманэнтна з мэтаю вырашэньня канкрэтных баявых задачаў у тых ці іншых напрамках і для пералому сытуацыі на карысьць сэпаратыстаў. Расейскія тактычныя групы дзейнічалі раптоўна, паводле прынцыпу «набег – адыход»: пасьля выкананьня баявой задачы на ​​Данбасе і ажыццяўленьня пералому сытуацыі на карысьць сэпаратыстаў яны адразу ж адводзіліся за “парэбрык”.

У авангардзе расейскіх сілаў уварваньня знаходзіліся батальённа-тактычныя групы 15-й асобнай мотастралковай брыгады з цынічным назовам «Міратворчая» (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Волжскага раёну Самарскае вобл.) Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ, укамплектаваныя вайскоўцамі-кантрактнікамі, якія маюць найбольшы досьвед у баявой падрыхтоўцы. Пасьля крымскіх падзеяў, увесну 2014 году самарскіх «міратворцаў» нацэлілі на Харкаўскі напрамак і перакінулі ў Белгарарадзкую і Варонежскую вобласьці. «Міратворцы» на працягу двух месяцаў чакалі загаду для ўварваньня ва Украіну, нагодай да чаго мелася стаць зьяўленне новага асяродку сэпаратызму ў форме так званае “Харкаўскае Народнае Рэспублікі”. Праз тое, што праэкт “ХНР” гучна праваліўся, а ўвесь цяжар вайсковага супрацьстаяньня ўзяў на сябе Данбас, напачатку лета 2014 году самарскіх «міратворцаў» перакінулі ў базавы лягер растоўскае групоўкі, разгорнуты ля самай мяжы з Украінаю, у Каменскім раёне Растоўскае вобласьці, што забясьпечвала іхнае апэратыўнае выкарыстаньне як на Луганскім, гэтак і на Данецкам напрамку.

ghsgj

Пасьля сэрыі гучных выкрыцьцяў, датычных удзелу самарскіх «міратворцаў» у вайне на Данбасе, расейскае вайсковае камандаваньне і спэцслужбы зьдзейсьнілі масавую зачыстку крыніцаў уцечкі інфармацыі ў сацыяльных сетках, дзе доблесныя “міратворцы” пакінулі шмат сьлядоў удзелу ў вайсковай авантуры ва Украіне. Большасьць старонак расейскіх вайсковых злачынцаў выдаленыя, шмталікія старонкі зачышчаныя й перайменаваныя, але архівы InformNapalm захоўваюць дзясяткі сьведчаньняў удзелу «МС» у вайне на Данбасе, якія мы падаем у гэтым матар’яле.

  • Павал Сакалоў – вайсковец-кантрактнік 15-й АМСБР «міратворчай», нарадзіўся 25 ліпеня 1988 году, родам з Самарскае вобл. Паспрабаваў зачысьціць сьляды свайго ўдзелу ў вайне на Данбасе і выдаліў кампрамэтуючыя фатаздымкі. Зараз выкарыстоўвае псэўданім Вася Марозаў (архіў профілю Паўла Сакалова, архіў профілю наваяўленага Васі Марозава, архіў кантактаў).

2 pr

Нягледзячы на ​​тое, што новы профіль «Марозава» падае яго як прыстойнага сем’яніна, нашыя архівы захоўваюць сэрыю здымкаў, якія сьведчаць пра ягоны ўдзел у баявых дзеяньнях супроць Украіны ўлетку – ўвосень 2014 году. Яны выкладзеныя ў фотаальбоме вайскоўца ўвосень 2014 – увесну 2015 году, сярод іх ёсьць фатаздымкі з забітым, цалкам мажліва, ва Украіне таварышам у службе Фарыкам (пасьля былі выдаленыя).

23

2873

55 60 74

78 zemly puxom

  • Мікалай Туманаў – вайсковец-кантрактнік 15-й АМСБР «міратворчай», нарадзіўся 18 лютага 1984 году, родам з г. Сярова. Часткова адрэдагаваў свой фотаальбом (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

Інфармацыя пра вайсковага злачынца М. Туманава таксама маецца ў базе дадзеных “Чысьцец” цэнтра «Міратворац».

2 pr

Фотаальбом М. Туманава ўсё яшчэ захоўвае сьведчаньні ягонай «украінскай камандыроўкі 2014 году», у тым ліку фатаздымкі ўзнагароджаньня мэдалём “За вяртаньне Крыма» і сэрыю здымкаў з геалякацыяй у Краснадонскім раёне Украіны. З новых дадаткаў у фотаальбоме расейскага вайсковага злачынца варта зазначыць шакавальны здымак з загінулымі абаронцамі Украіны на тле  нацыянальнага ўкраінскага сьцяга.

49

354036

25

31 341 soxr - Copy

  • Дзяніс Шыгапаў – вайсковец-кантрактнік 15-й АМСБР «міратворчай», нарадзіўся 17 сьнежня 1983 году, родам з г. Ёшкар-Ала (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

prof

Фотаальбом Д. Шыгапава таксама захоўвае сьведчаньні ягонай «украінскай камандыроўкі 2014 году», у тым ліку здымкі зь зьнішчанымі танкамі з зоны баявых дзеяньняў.

8

964

12

  • Уладзімер Стрэльнікаў – вайсковец-кантрактнік 15-й АМСБР «міратворчай», нарадзіўся 3 сьнежня 1991 году, родам з г. Самара (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

prof

Нягледзячы на ​​тое, што фотаальбом У. Стрэльнікава малаінфарматыўны, ён усё ж мае сьведчаньні пра ягоную «ўкраінскую камандыроўку 2014 году» (першае фота з скажонай датай – пазначаны 2013 год).

1

3710

982

  • Ахмед з псэўданімам Татарын – вайсковец-кантрактнік 15-й АМСБР «міратворчай», нарадзіўся 17 лістапада 1989 году, родам з г. Азнакаева (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013 годзе на 4-й расейскай акупацыйнай вайсковай базе ў рэгіёне Самачабло (так званая “Паўднёвая Асэтыя”), Грузія. Далей служыў паводле кантракту у самарскай «міратворчай» брыгадзе.

prof

Фотаальбом Татарына мае сэрыю цікавых здымкаў, якія сьведчаць пра ягоную «ўкраінскую камандыроўку 2014 году», у тым ліку мэдаль «За вяртаньне Крыма», фота зь геатэгам у Варонежскай вобласьці за травень 2014 году й фота з наступным перакідваньнем у чэрвені гэтага ж году ў Растоўскую вобласьць. Найболей характэрныя фатаздымкі з ператварэньнем «міратворцаў» на баявікоў «наваросіі» у чэрвені 2014 году (гэтае ж фота, што мае і першы фігурант Сакалоў). Таксама ў ягоным альбоме ёсьць здымак прывалу «міратворцаў», выкладзены ў сакавіку 2015 году і зь геатэгам нібыта Луганска. Меркавана, гэтае фота ранейшага пэрыяду з фальшывым геапазначэньнем, бо расейскія вайскоўцы ў ім не апранутыя як баявікі НЗФ, у абліччы якіх яны звычайна ўрываюцца на тэрыторыю Украіны.

2324

5 za Krim 15 26

4 lugansk Ukraina 10 marta

У архівах InformNapalm захоўваецца шмат сьведчанняў датычнасьці ЗС РФ да вайны на Данбасе. Шматлікія старонкі расейскіх інтэрвэнтаў і фотасьведчаньні заархіваваныя, некаторыя профілі акупантаў знаходзяцца пад асаблівым кантролем і неапублікаваныя – дзеля нашых інтарэсаў. Прыйдзе час, калі будуць названыя ўсе расейскія вайсковыя злачынцы, якія будуць адказваць за выкананьне злачынных загадаў і за ўдзел у неабвешчанай вайне. Ну а зараз чытач можа стаць сьведкам пярэпалаху, выкліканых гэтым OSINT-расьледаваньнем, у выніку якога расейскія спэцслужбы тэрмінова пачнуць зачышчаць сьляды злачынстваў сваіх вайскоўцаў у інтэрнэце.

Нагадваем, што гэта ня першы факт фіксацыі “растоўска-ўкраінскіх камандыровак» 15-й АМСБр. “Баявы шлях” самарскіх “міратворцаў”, адсочаны супольнасьцю InformNapalm, згаданы як мінімум у сямі публікацыях:

  • 15-я АМСБр “Міратворчых сілаў” на мяжы з Украінаю
  • Вяртаньне да вытокаў. Як расейскія войскі з байцоў “ДНР/ЛНР” зноў ператвараюцца на міратворцаў
  • Вяртаньне да вытокаў-2. Чарговае сьведчаньне пераўвасабленьня расейскіх вайскоўцаў з баявікоў “ДНР/ЛНР” на “міратворцаў”
  • Спачуваюць “міратворцы” з 15-й брыгады
  • Падразьдзяленьне 15-й самарскай “міратворчай” брыгады ў Мілерава
  • Расейскі кантрактнік 15-й АМСБр зафіксаваны ў Краснадоне
  • Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад «шахтароў Данбаса»

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.


Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 42626 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

May 2022
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.