Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ужо неаднойчы дэманстравала факты маскарадаў, з пераапрананьнем і мімікрыяй расейскіх вайскоўцаў пад баявікоў так званай “наваросіі”. У выніку чарговай выведкі адкрытых крыніцаў, былі выяўленыя новыя сьведчаньні пераўвасабленьня цэлага падраздзяленьня 15-й Асобнай матастралковай брыгады з цынічнай назвай “Міратворчая” (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Волжскага раёну Самарскае вобл.) Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ, якая некалькі разоў фігуравала ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх” камандыровак.
Выкрыў усю групу таварышаў у службе, што ваявалі на Данбасе, вайсковец “Міратворчых сілаў” ЗС РФ Яўген Іваноў (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты), які праходзіць службу паводле кантракту ў складзе РМТЗ (рота матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня) 15-й АМСБр. Меркавана, зьяўляецца кіроўцам грузавіку “Урал-4320” (1, 2).
Паводле нашых дадзеных, вайскоўцаў 15-й АМСБр пачалі перакідваць на поўдзень Расеі з Урала напачатку 2014 году. Самарскія “міратворцы” пасьпелі паўдзельнічаць у апэрацыі ў захопе Крымскае паўвыспы напачатку вясны 2014 году. Далей іх перабазавалі ў памежныя з Украінай раёны Белгарадзкае вобласьці РФ на Харкаўскі напрамак. Празь некаторы час, калі праэкт “ХНР” з трэскам быў правалены і пачалося абвастрэньне баявых дзеяньняў на Данбасе, напрыканцы лета – напачатку восені 2014 году падразьдзяленьні 15-й брыгады ў тэрміновым парадку перакінулі ў памежныя з Украінай раёны ў Растоўскае вобласьці (адное зь мейсцаў базаваньня – Каменскі раён), скуль баявыя тактычныя групы “міратворцаў” высоўваліся на тэрыторыю Украіны для вырашэньня разнастайных баявых задачаў. Асабовы склад брыгады, які знаходзіцца ў “растоўска-украінскай” камандыроўцы, неаднаразова праходзіў ратацыю, зьмянялася й тэхніка. Паводле нашых дадзеных, пераўзбраеньне брыгады з старых бронетранспартэраў “БТР-80” на новыя “БТР-82А” зьдзяйсьнялася практычна ў палявых умовах, набліжаных да баявых. Замена і дастаўка новай тэхнікі ажыцьцяўлялася чыгуначным транспартам, а вось ратацыя асабовага складу – вайскова-транспартнымі лятакамі Іл-76МД на аэрадромы Мілерава, Растоў і Таганрог.
Яўген Іваноў выклаў фатаздымкі з “растоўска-украінскай” камандыроўкі ў свой альбом 26 чэрвеня 2015 году. Дакладную дату перакідваньня РМТЗ у Растоў і мейсцазнаходжаньне палявога лягеру ля хутару Акатноўка, Каменскага раёну Растоўскае вобласьці (за 8-10 км ад дзяржмяжы з Украінай) 15-й АМСБр атрымалася вызначыць дзякуючы ягонаму таварышу ў службе з мэдыцынскай роты Віталю Рэдзькіну (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)– верасень 2014 году (1, 2).
У наступных фатаздымках зафіксаваны палявы лягер 15-й АМСБр.
Меркавана, напрыканцы верасьня 2014 году, “міратворцы” атрымалі загад пра чарговую “камандыроўку” ва Украіну, была сфармаваная калёна, гатовая да высоўваньня (1, 2). Быў вызначаны нумарны знак “Урал”-а, кіроўцам якога, як мяркуецца, і зьяўляецца Яўген Іваноў – 1726АЕ 76. (індэкс рэгіёну “76” належыць машынам 15-й АМСБр, бо злучэньне ўваходзіць у склад ЦВА).
Падчас знаходжаньня ў рэжыме чаканьня да ўварваньня ва Украіну, падразьдзяленьне “міратворцаў” паступова пераўвасабляецца. Можна выразна пабачыць стандартную і раней адпрацаваную схему: з аўтамабільнай тэхнікі здымаюць нумарныя знакі, праз адсутнасьць лепшага варыянту з фарбай колеру хакі сінія ідэнтыфікацыйныя знакі “Міратворчых Сілаў” – “МС” зафарбоўваюць тым, што ёсьць у наяўнасьці (у большасьці выпадкаў гэтая фарба ярка-зялёнага колеру), у той жа час вайскоўцы пераапранаюцца ў нестатутную форму, тыпу “горка”, якую выкарыстоўваюць баявікі “наваросіі”, а таксама павязваюць белыя нарукаўныя ідэнтыфікацыйныя павязкі. Станіслаўскі адпачывае.
На фатаздымку ніжэй мы бачым тыповых “шахтароў”, якія хаваюць КШМ на базе “КамАЗ-43114” у пасадцы, як мяркуецца, ужо на тэрыторыі Украіны. Тут вам і нестатутная форма адзеньня, адсутныя ідэнтыфікацыйныя знакі ЗС РФ на форме і тэхніцы, не адпавядаючыя статуту джгуты на прыкладах аўтаматаў і зьвязаныя ізаляцыйнай стужкай магазыны да АК.
На апошніх фатаздымках зафіксаваная пагрузка тэхнікі на чыгуначныя плятформы (1, 2). “Міратворцы” вярнуліся з “камандыроўкі”, за што ўсе й адразу атрымалі мэдалькі “За воінскую доблесьць”.
Гэта ня першы факт фіксацыі “растоўска-украінскай” камандыроўкі 15-й АМСБр. “Баявы шлях” самарскіх “міратворцаў”, які адсочаны супольнасьцю InformNapalm, таксама можна прааналізаваць у спасылках:
– 15-я АМСБр “міратворчых сілаў” на мяжы з Украінай;
– Вяртаньне да вытокаў. Як расейскія войскі з байцоў “ДНР”/”ЛНР” зноў ператвараюцца на міратворцаў;
– Спачуваюць міратворцы з 15-й брыгады;
– Падразьдзяленьне 15-й самарскай “міратворчай” брыгады ў Мілераве;
– Расейскі кантрактнік 15-й АМСБр зафіксаваны ў Краснадоне
Фокусы з пераўвасабленьнем і пераапрананьнем падразьдзяленьняў ЗС РФ глядзіце паводле “тэгу”.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!
One Response to “Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад “шахтароў Данбаса””
2016-01-17
Самазванцы-«міратворцы»: растоўская камандыроўка далёкаўсходняй 70-й АМСБр - InformNapalm.org (Беларуская)[…] з «МС» на баявікоў «наваросіі» – гл. “Мімікрыя 15-й АМСБр ЗС РФ пад «шахтароў Данбаса”. Таксама праз “данбаскую” камандыроўку масава […]