Сёння рана раніцай, 31.07.14 праз Сухадольск прайшла вялікая калона бронетэхнікі, каля 50-ці адзінак (гэта, не перабольшваючы). Як кажуць нашы мясцовыя крыніцы: “Такога яшчэ не было ні разу, праходзілі калоны і раней, але набагата меншай колькасцю”.
Мяркуючы пра гэты, можна ўжо казаць, што РФ без абвяшчэння вайны ўвяла свае войскі ў Украіну. У сваіх папярэдніх зводках мы папярэджвалі аб тэрміновай неабходнасці перакрываць мяжу Казыраўская раёна і прылеглых пасёлкаў. Гэта павінна праводзіцца не толькі ў раёне кпп.Ізварына, дзе могуць знаходзіцца прадстаўнікі АБСЕ, а і ў пасёлках Пархоменка, Папоўка і асабліва ў п. Паўночны.
Трэба не толькі адваяваць кантроль за трасай праз пас. Новасвятлоўка і Новааннаўка (перад Луганскам), але і надзейна замацавацца ў гэтым месцы. Просты блокпост ВСУ/НГ не дапаможа супраць такіх вялікіх калон. Гэта ўжо даўно не АТА, а неабвешчаная вайна.
Мясцовыя жыхары выказваюць здзіўленне і рэзка крытыкуюць сілавую верхавіну. Для большага разумення сітуацыі прывядзем простую мову аднаго з мясцовых жыхароў, каторы штодзённа назірае патокі тэхнікі з РФ:
Такое ўражанне, што верхавіны сілавікоў зацікаўлены ў зацяжной бойні, калі трэці месяц не імкнуцца перакрыць гэтую крыніцу (заўв. — Сухадольскі, Паўночны, Папоўка, Пархоменка) каждадзеннага праходу тэхнікі з Расеі! Гэта невычэрпны паток падмацавання тэрарыстам! Як дастукацца, дакрычацца да вярхоў?! Па тэлефонах, што размешчаны на іх сайтах не патэлефануеш — праслухоўваюцца. Людзі пішуць, папярэджваюць, а рэакцыі міністраў — “нуль” і прэзідэнту, верагодна, не дакладваюць аб такіх промахах, за сваё крэсла дрыжаць, а хлопцы гінуць! А потым зноў будуць здзіўляцца, адкуль праходзяць танкі, БТРы, град, акацыі і машыны са снарадамі і наймітамі?! …
Адразу падкрэслім, што гэта далёка не адзінае паведамленне аб праходжанні сёння тэхнікі менавіта ў 50 адзінак у дадзеным раёне. Больш за тое, ёсць інфармацыя, што дадзеная калона рыхтуецца да нападу на сілы АТА…
Разам пераможам! Слава Украіне і смерць ворагам!
Пераклад Кацярыны Катэнка
English: July 31, 2014: 50-unit Armored Convoy Entered Ukraine from Russia
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа