• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    За што афіцэр 53-й ЗРБр ЗС РФ атрымаў Георгіеўскі Крыж IV ступені: за рэйс MH17 або за ўкраінскія Су-25 і Ан-26?

    on 2016-01-08 | 1 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня OSINT-расьледаваньняў што да ўдзелу расейскіх вайскоўцаў у вайне на Данбасе зафіксавала цікавыя зьмены ў сацыяльным профілі афіцэру 53-й зэнітна-ракетнай брыгады ЗС РФ старэйшага лейтэнанта Канстантына Мішкіна. Гэтыя дадзеныя могуць дапамагчы ў расьледаваньні катастрофы рэйса MH17 ў раёне гораду Тарэз, акупаванага аб’яднанымі расейска-сэпаратысцкімі сіламі (АРСС) і стануць чарговым пунктам у допытах вайсковых злачынцаў ЗС РФ на маючым адбыцца міжнародным трыбунале.

    Першасныя дадзеныя:

    старэйшы лейтэнант Канстантын Мішкін, 13 чэрвеня 1988 г.н., мейсца жыхарства – горад Курск (Курская вобласьць, РФ).

    Selection_034

    Канстантын мае (меў) аўтамабіль з рэгістрацыйным нумарам М886РТ46 (46 – код рэгіёну Курская вобласьць).
    Selection_038Вайсковыя знакі адрозьненьня на каўнеры вайскоўца сьведчаць пра тое, што службу ён праходзіў у зэнітна-ракетных войсках. Паводле мейсца пражываньня і роду войскаў, ён меўся служыць у 53-й зэнітна-ракетнай брыгадзе ЗС РФ, якая таксама фігуруе ў справаздачах сьледчай групы ў справе пра зьнішчэньне MH17.

    У 2006 годзе Канстантын Мішкін паступіў у вайсковы ВНУ, скончыў яго ў 2011 годзе.

    Selection_039Selection_040

    У ягоных фатаздымках ў сацыяльным сеціве мы выявілі ўзнагароду – Георгіеўскі Крыж 4-й ступені. Гэта досыць значная вайсковая ўзнагарода Расейскай Фэдэрацыі, узнагароджваньне якой магчыма толькі пасьлядоўна – ад ніжэйшай ступені да вышэйшай.

    Характэрна, што на выпускных фатаздымках ўзнагароды няма. Але яна зьяўляецца ўжо на вясельных фатаздымках. Вясельле афіцэра адбылася 10 кастрычніка 2015 году. Відавочна, што ўзнагарода была атрыманая ў прамежку з 2011 па 2015 год.

    Selection_035Selection_036

    Даведка пра ўзнагароджваньне Георгіеўскім Крыжам:

    Георгіеўскім крыжам узнагароджваюць жаўнераў, матросаў, сяржантаў i старшынаў, прапаршчыкаў i мiчманаў, малодшых афіцэраў за:

    – подзьвігі і адзнакі ў баёх у абароне Айчыны падчас нападу вонкавага супраціўніка, якія ёсьць  узорам адвагі, самаадданасьці і ваярскага майстэрства.

    – подзьвігі і адзнакі ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншых дзяржаваў падчас падтрымкі або аднаўленьня міжнароднага міру і бясьпекі, якія ёсьць узорамі адвагі, самаадданасьці і ваярскага майстэрства.

    Узнагароджваньне зьдзяйсьняецца толькі пасьлядоўна, ад ніжэйшай ступені да вышэйшай.

    Тут паўстае пытаньне: за якія подзьвігі і адзнакі ў абароне айчыны або падчас баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў мог быць узнагароджаны афіцэр 53-й ЗРБр ЗС РФ з 2011 па 2015 год? За зьнішчаны ўкраінскі вайсковы лятак ці за зьбіты Boeing 777 рэйса MH17?

    • Спасылкі на архівы з фатаздымкамі і старонкай у сацсеціве аб'екту дасьледаваньня

      https://archive.is/FHtlw
      https://archive.is/PwDjK
      https://archive.is/3ZpFP
      https://archive.is/LEIlk
      https://archive.is/F8Gdv
      https://archive.is/THhmw
      https://archive.is/sIyR7

    Заўвага рэдакцыі:

    Гэтае расьледаваньне раней было апублікаванае на асабістай старонцы ў фэйсбук OSINT-экспэрта Міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm Міхаіла Кузьняцова яшчэ 5 студзеня 2016 году з мэтай праверкі рэакцыі контрвыведкі расейскага боку. Нягледзячы на ​​тое, што матар’ялу не была нададзеная шырокая агалоска, празь некалькі гадзінаў мы назіралі за дзеяньнямі ў апэратыўнай зачыстцы і выдаленьні профілю гэтага вайскоўца з сацыяльнага сеціва, а затым ягонае аднаўленьне ўжо з падчышчанымі фота. Фатаздымкі з ўзнагародамі былі выдаленыя, што можа быць ускосным пацьверджаньнем гіпотэзы пра ўдзел гэтага вайскоўца ў спэцыяльнай апэрацыі на Данбасе.

    У выніку публікацыі, да валянтэраў InformNapalm зьвярнуліся супрацоўнікі журналісцкае групы Bellingcat з просьбаю выдаліць сабраныя намі дадзеныя, матывуючы свае патрабаваньні падрыхтоўкай ўласнай справаздачы што да MH17. Улічваючы, што інфармацыя пра доказ узнагароджваньня расейскага афіцэра засталася толькі ў нашых архівах і ФСБ РФ ужо зьдзейсьніла мерапрыемствы ў сьпешнай зачыстцы фатаздымкаў, выкладзеных у профілю сацыяльнага сеціва Канстантына Мішкіна, выдаляць дадзеныя і зачыняць публікацыю для грамадзкасьці ня мела аніякага сэнсу. Мы падалі сабраную інфармацыю для далейшага вывучэньня й распаўсюду ў сродках масавай інфармацыі з мэтай выяўленьня дадатковых фактаў вайсковых злачынстваў ЗС  РФ на Данбасе. Праз свае панічныя дзеяньні расейскія спэцслужбы далі дадатковыя факты для канстатацыі ў чарговы раз слушнае прымаўкі, што «на злодзею й шапка гарыць». Падпальваючы «шапкі» расейскіх вайскоўцаў InformNapalm вызнае прынцып нямінучасьці правасудзьдзя.

    Выканаўцаў і замоўцаў вайсковых злачынстваў трэба ведаць і любое ўкрывальніцтва іхных дзеяньняў у выглядзе затушаваньня іхных твараў і ананімізацыі іхных дадзеных у справаздачах на падставе «таямніцы сьледзтва» зьяўляецца толькі пашырэньнем поля для манэўру расейскаму боку. За час вайны на Данбасе загінулі тысячы людзей, у катастрофе рэйса MH17 загінулі яшчэ 298 чалавек. Дзеля ўсіх гэтых нявінаватых забітых людзяў трэба працягваць дзейнічаць апэратыўна, крок за крокам выяўляючы і ідэнтыфікуючы кожнага афіцэра, які мае дачыненьне да гэтых злачынстваў супроць чалавечнасьці. Правасудзьдзе – гэта ня пылны мех для непублічных крымінальных справаў, дзе заўсёды знойдуцца тыя, хто за пэўную суму захоча выкрэсьліць сябе з чорных сьпісаў. Правасудзьдзе – гэта публічная дэманстрацыя інфармацыі, даступнай сусьветнай супольнасьці, якая мае аб’яднаць свае намаганьні ў бескампраміснай барацьбе з агрэсарам і пакараньні вінаватых у злачынствых супроць усіх нормаў права і маралі.

    Чытайце таксама іншыя дасьледаваньні InformNapalm што да катастрофы рэйса MH17:

    • «Джокер» у справе пра цягач Volvo, які перавозіў «Бук» для MH17
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Tags: Boeing-777MH17

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • InformNapalm: дасягненьні й вынікі дзейнасьці за 2019 год

      2020-01-08 - 0 Comment
    • Камандыр падразьдзяленьня, якое зьбіла MH17, выдае граматы дзецям (ФОТА)

      2018-05-25 - 0 Comment
    • Міжнародная сьледчая група афіцыйна заявіла, што MH17 быў зьбіты з ЗРК “Бук” Збройных Сілаў РФ

      2018-05-24 - 0 Comment

    One Response to “За што афіцэр 53-й ЗРБр ЗС РФ атрымаў Георгіеўскі Крыж IV ступені: за рэйс MH17 або за ўкраінскія Су-25 і Ан-26?”

    1. 2016-01-09

      Спадчына продкаў: сын - камандыр 53-й ЗРБр ЗС РФ, які «зьбіў MH17», маці - былы супрацоўнік КДБ - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Чытайце таксама: “За што афіцэр 53-й ЗРБр ЗС РФ атрымаў Георгіеўскі Крыж IV …” […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.