• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Замарозіць «Русскую Весну» ў Беларусі: аналіз і неабходныя дзеяньні

    on 2017-02-28 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • by
    • ua
    • pl

    Стыхійны мітынг 26 лютага 2017 году ў Віцебску, да якога лідары апазыцыі практычна ня мелі аніякага дачыненьня, і на якім уся грамада выгуквала беларускія нацыянальныя лёзунгі “Жыве Беларусь” ёсьць праявай вялікага патэнцыялу Нацыянальнага Руху і нацыяльнага Адраджэньня, для якіх галоўнай перашкодаю ёсьць дзеяньні расейскай пятай калёны.

    Паводле папярэдняй інфармацыі ў прарасейскай правакацыі падчас мітынгу ў Віцебску ўдзельнічалі ад 5 да 8 чалавек. Маюцца зьвесткі пра іхную мажлівую датычнасьць да “казачых” парамілітарных фармаваньняў. Зьвяртае на сябе ўвагу, што для зьдзяйсьненьня правакацыяў прыцягваюцца асацыяльныя элемэнты, якія масава выкарыстоўваліся падчас падзеяў «Русской Весны» 2014 году на Поўдні і Усходзе Украіны сьпярша на прарасейскіх мітынгах, а пасьля ў захопе адміністратыўных установаў, у блякаваньні вайсковых частак і на блёк-пастах. Вывучаецца мажлівая датычнасьць да гэтага прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў Беларусі, якія непасрэдна працуюць з асацыяльным элемэнтам, маюць адпаведныя базы дадзеных.

    Група прарасейскіх правакатараў на мітынгу 26 лютага ў Віцебску | скрыншот відэа «Белсат»

    Група прарасейскіх правакатараў на мітынгу 26 лютага ў Віцебску | скрыншот відэа «Белсат»

    Віцебскі рэгіён, зьвязаны значнымі сацыяльна-эканамічнымі дачыненьнямі з Расейскай Фэдэрацыяй, празьмерна насычаны прарасейскімі арганізацыямі. На тэрыторыі вобласьці дзейнічалі й дзейнічаюць:

    • 7 так званых праваслаўных вайскова-патрыятычных клюбаў эпархіяў Маскоўскага патрыярхату;
    • “Казачы” аддзел (Паставы);
    • Праваслаўнае вайскова-патрыятычнае барысаглебскае братэрства (Талачын);
    • прадстаўніцтва байкерскага клюбу “Ночные волки” (Сянно);
    • вайсковы клюб «Спарта» (Сянно);
    • “казачы” клюб «Ворота Поозерья» (Віцебск);
    • вайскова-патрыятычны клюб «Школа выживания (Віцебск)»;
    • грамадзкае аб’яднаньне «Русский Дом» (Віцебск);
    • грамадзкае аб’яднаньне «Русское Общество» (Віцебск).

    Два апошнія ўваходзяць у рух расейскіх суайчыньнікаў. Непасрэдным фінансаваньнем і мажлівай каардынацыяй дзеяньняў арганізацыяў “русскаго міра” на Віцебшчыне, як і на тэрыторыі ўсяе Беларусі, займаецца амбасада Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі і прадстаўніцтва «Россотрудничества» ў РБ.

    Сьлед асабліва зазначыць, што некаторыя з пазначаных арганізацыяў зьдзяйсьняюць актыўнае вэрбаваньне навучэнцаў для сталых лягероў баявой падрыхтоўкі, арганізаваных пад кантролем аднаго зь лідэраў бандфармаваньня «ЛНР» «Русич» расейскага нэанацыста А.Мільчакова і прыватнай вайсковай кампаніі «E.N.O.T. Corp.», якая ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях ва Украіне і Сірыі. Апошнія вышкалы, у якіх удзельнічала група патэнцыйных будучых сэпаратыстаў зь Беларусі, яны арганізавалі зусім нядаўна – 18 лютага.

    Баявікі бандфармаваньня «Русич» на чале з А.Мільчаковым (стаіць чацьверты леваруч)

     

    (с) censor.net

    Праз адсутнасьць ранейшае значнае палітычнае актыўнасьці рэгіёну, што выклікана перадусім больш чымся двума дзесяцігодзьдзямі грамадзкага й палітычнага ўціску аўтарытарным рэжымам, дэградацыю ўсіх аналітычных інстытутах на тэрыторыі Беларусі, спэцслужбы РФ ня маюць выразнага і дакладнага ўяўленьня пра грамадзкія настроі на тэрыторыі нашай краіны. Ёсьць усе падставы казаць пра тое, што правакацыя прарасейскіх сілаў на стыхійным мітынгу 26 лютага ў Віцебску, ёсьць спробаю папярэднага зандажу ў адным зь беларускіх рэгіёнаў, які мае стратэгічнае значэньне для РФ. Вылазка адэптаў “русскаго міра” ў Менску 4 лютага і ў Магілеве 24 лютага таксама можа сьведчыць пра маніторынг рэакцыяў і настрояў беларускага грамадзтва. Паводле атрыманых дадзеных спэцслужбы РФ зараз, меркавана, зьдзяйсьняюць адпаведнае карэктаваньне й дапрацоўку сцэнару дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі.

    Правакацыя актывістаў «НОД» 4 лютага ў цэнтры Менска

    Насьцярожвае стварэньне напрацягу лютага 2017 году ў адным з сацыяльных сеціваў сэпаратысцкіх групаў “народных рэспублік” для кожнага рэгіёну Беларусі, найбольш актыўнай зь якіх зьяўляецца група, створаная акурат для Віцебска.

    Інфармацыйна-псыхалягічнае ўзьдзеяньне расейскіх СМІ падчас асьвятленьня пратэстных настрояў і акцыяў у Беларусі мае выразны апазыцыйны характар да рэжыму Лукашэнкі, якое сьведчыць пра магчымую рэалізацыю першай фазы сцэнару дэстабілізацыі, у якой ужо зараз можна вылучыць наступныя крытэры:

    – расейскія СМІ – адзін з мажлівых галоўных каталізатараў некантраляваных беларускай грамадзянскай супольнасьцю радыкальных дзеяньняў у нашай краіне;

    – у пратэстных акцыях удзельнічаюць таксама шчырыя прыхільнікі і выхадні з Расеі, якія вельмі нэгатыўна ставяцца да ўсяго беларускага;

    – зьвяртае на сябе ўвагу аналягічнае падзеям «Русской Весны» ва Украіне невыкананьне праваахоўнымі ворганамі сваіх наўпроставых абавязкаў аховы грамадзкага парадку падчас правядзеньня пратэстных акцыяў;

    – празь недастатковую падтрымку народнымі масамі ідэяў «русскаго міра» для перахопу ініцыятывы, будзе меркавана адбывацца як масавае вэрбаваньне прыхільнікаў Расеі сярод мясцовых маргінальных элемэнтаў, гэтак, цалкам мажліва, будуць задзейнічаныя шматлікія так званыя расейскія “турысты”, якіх спэцслужбы РФ масава выкарыстоўвалі падчас падзеяў «Русской Весны» на тэрыторыі Украіны, перадусім у Сымфэропалі, Харкаве, Луганску, Данецку і Адэсе.

    З усяго падазенага вышэй вынікае, што на гэты момант захоўваецца высокая верагоднасьць перахопу пратэстнае ініцыятывы прарасейскімі сіламі, пэўная колькасьць прыхільнікаў якіх прысутнічала на апошніх пратэстных акцыях у Менску, Гомлі і Віцебску. Праблему значна ўскладняе мажлівая наяўнасьць агентурнага сеціва і патэнцыйных агентаў уплыву Расейскай Фэдэрацыі ў сілавых структурах і сярод прадстаўнікоў мясцовай улады.

    Дзеля прадухіленьня гэтых дэструктыўных дзеяньняў і мінімізацыі мажлівасьці якіх-кольвек правакацыяў прарасейскіх сілаў падчас правядзеньня вулічных маніфэстацыяў грамадзкія актывісты й лідэры дэмакратычнай апазыцыі маюць:

    • ачольваць стыхійныя акцыі пратэсту;
    • пазьбягаць выкарыстаньня “жывога мікрафона”, як гэта было ў Гомлі 19 лютага, калі да прамовы дапускаліся ўсе ахвотныя;
    • зьдзяйсьняць тэрміновае ізаляваньне магчымых правакатараў з любой прарасейскай атрыбутыкай;
    • максымальна выкарыстоўваць беларускія нацыянальныя сымбалі;
    • загадзя арганізоўваць дружыны самаабароны.

    Толькі адказныя і рашучыя дзеяньні, самаарганізацыя, узаемадапамога здатныя запабегчы плянам Расеі ператварыць Беларусь на так званую “шэрую зону” і суцэльны вайсковы пляцдарм. Толькі адказнасьць, рашучасьць і салідарнасьць здатныя нэйтралізаваць варожыя дзеяньні, паспрыяць абуджэньню й сьцьвярджэньню беларускае Нацыі!

    Рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.


    Загалоўнае фота (с) columbian.com

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: неабходныя дзеяньнірасейская пагрозасэпаратызм

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • База дадзеных т/с удзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі Народнага мэмарыялу Курапаты

      2018-10-25 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.