• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    База дадзеных т/с удзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі Народнага мэмарыялу Курапаты

    on 2018-10-25 | 0 Comment | HUMINT | OSINT | Актуальна | Беларусь | Галоўнае | Курапаты | Навіны Print This Post Print This Post

    Варта абароны Курапатаў у межах выкананьня патрабаваньняў Прадстаўленьня Генэральнай пракуратуры РБ № 0703-05д-1745 з 17.11.2012 г., а таксама Прадпісаньня Міністэрства Культуры РБ № 11-02-02/018 з 30.10.2012 г. зьдзяйсьняе рэгістрацыю ўсіх транспартных сродкаў парушальнікаў, а менавіта: наведнікаў, пастаўнікоў, пэрсаналу й абслугі незаконна збудаванага рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу «Поедем Поедим» (колішні «Бульбашъ-холл») у ахоўнай зоне мэмарыялу Курапаты. На падставе атрыманай інфармацыі публікуем сфармаваную Базу дадзеных.

    Урочышча Курапаты – адное з цэнтральных мейсцау у Беларусі, дзе савецкія карныя ворганы НКВД зьдзяйсьнялі масавыя расстрэлы мясцовага насельніцтва. Паводле розных ацэнак колькасьць забітых тут можа сягаць ад 30 да 250 тысячаў чалавек. Гэта, без перабольшваньня – найвялікшае мэмарыялізаванае сьведчаньне генацыду беларускага народу і наяўны доказ аднаго з самых жахлівых злачынстваў таталітарных рэжымаў у гісторыі чалавецтва.

    11 кастрычніка 2018 г. падчас прэс-канфэрэнцыі ў офісе Сацыял-дэмакратычнай партыі Беларусі (Грамады) лідэра Варты абароны Курапатаў Паўла Севярынца й рэдактара беларускае службы InformNapalm, Дзяніса Івашына, прысьвечанай прэзэнтацыі створанай Базы дадзеных, было афіцыйна заяўленае пра намеры апублікаваць і надаць ёй статус адкрытага доступу. Апроч гэтага, было паведамленае, што актывісты Варты абароны пакідаюць за сабой права апублікаваць і пэрсанальныя дадзеныя ўдзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі Народнага мэмарыялу Курапаты.

    Прэс-канфэрэнцыя Варты абароны Курапатаў, 11 кастрычніка 2018 г.

    База дадзеных створаная на падставе фота- й відэафіксацыі ўдзельнікамі Варты абароны Курапатаў транспартных сродкаў усіх наведнікаў, пастаўнікоў, пэрсаналу й абслугі забаўляльняга комплексу “Поедем Поедим”. Маніторынг дзейнасьці рэстарацыі зьдзяйсьняецца ўжо цягам больш за 140 дзён – практычна з моманту адкрыцьця забаўляльнай установы й пачатку дзеяньня сёлетняй Варты абароны Курапатаў. Базу дадзеных распачынае запіс паводле фіксацыі, зробленай яшчэ 1 чэрвеня 2018 г. Рэгіструюцца аўтамабільныя нумары, маркі й мадэлі аўто, колер і тып кузаву. Апроч гэтага, у Базу патрапляюць усе аўтамашыны службаў таксі, якія зьдзяйсьняюць падвоз або забіраюць наведнікаў ці працаўнікоў комплексу.

    Уся атрыманая інфармацыя апрацоўваецца, вэрыфікуецца й аналізуецца. З дапамогаю выведкі крыніцаў адрытага доступу (OSINT) зьдзяйсьняецца выяўленьне й ідэнтыфікацыя, адпаведная інфармацыя зводзіцца ў закрытую частку Базы дадзеных. Разглядаецца мэтазгоднасьць публікацыі й пашырэньня закрытай інфармацыі для грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

    Усе наведнікі, усе пастаўнікі, абслуга й пэрсанал – заносяцца ў Базу дадзеных. Усе, хто сьвядома туды ідзе, а трэба зазначыць, што абаронцы надаюць людзям інфармацыйную падтрымку, тлумачаць, што гэта за мейсца, што тут адбываліся расстрэлы людзей, што тут расстрэльныя яміны. Людзі йдуць сьвядома, пасьля гэтага патрапляюць у Базу дадзеных. Трэба зазначыць, што досыць шмат людзей, калі чуе, што чалавек будзе зафіксаваны і патрапіць у гэтую Базу дадзеных, разварочваюцца і сыходзяць, – падкрэсьліў Дзяніс Івашын.

    На гэты момант у Базе зьведзеная інфармацыя пра звыш за 1100 фіксацыяў, фігуруць больш за 650 адзінак  аўтатранспартных сродкаў. Сярэдняя колькасьць наведваньня рэстарацыі складае – 9 машынаў кліентаў на дзень. База дазеных знаходзіцца ў рэжыме насычэньня зьвесткамі за папярэдні пэрыяд і актуалізацыі новай апэратыўнай інфармацыяй.

    Незаконна збудаваны у ахоўнай зоне Курапатаў рэстарацыйна-забаўляльны комплекс “Поедем Поедим” зьяўляецца ня толькі ключавым элемэнтам кампаніі дыскрэдытацыі й дэсакралізацыі Народнага мэмарыялу, але паступова ператвараецца на ўстанову клюбнага тыпу для актыўных носьбітаў і праваднікоў дэструктыўнай ідэалёгіі «русскаго міра».

    – Мы выяўляем тых людзей, якія з радасьцю будуць вітаць расейскую агрэсію, мы фіксуем дзясяткі людзей у майках з Пуціным альбо прыхільнікаў “русскаго міра”. Курапаты – гэта надзвычай важная, можа зараз нават ключавая кампанія, – зазначае Павал Севярынец.

    Чытайце таксама: Комплекс “Поедем Поедим” наведаў расейскі чарнасоценны прапагандыст і прыхільнік ваеннай агрэсіі РФ

    Кожны, хто сьведама або нясьведама карыстаецца паслугамі, зьдзяйсьняе пастаўку прадуктаў, працуе ці абслугоўвае незаконны забаўляльна-рэстарацыйны комплекс «Поедем Поедим», мае выразна й дакладна разумець, што ўдзельнічае ў арганізаванай кампаніі дыскрэдытацыі й дэсакралізацыі Народнага мэмарыялу Курапаты. Таксама мае ўсьведамляць, што выключна праз свае дзеяньні ён будзе падлягаць грамадзкай кампаніі астракізму. У выпадку, калі гэта прадстаўнік бізнэс-колаў, на ягоныя актывы будуць пашыраныя дзеяньні ўсеагульнага байкоту, што непазьбежна адаб’ецца на дзелавой рэпутацыі.

    Для азнаямленьня зь інфармацыяй у Базе дадзеных націсьніце на яе і выкарыстоўвайце скролінг мышы. Для пошуку неабходна задзейнічаць камбінацыю клявішаў ctlr+F.

    Уся інфармацыя, атрыманыя падчас фіксацыі, выяўленьня й ідэнтыфікацыі, патрапляе й застаецца ў Базе навечна. Ні для кога няма й ня будзе аніякіх выключэньняў. Кожны, хто жадае стаць кліентам гэтага забаўляльнага комплексу й удзельнікам кампаніі дыскрэдытацыі аднаго з самых вялікіх мэмарыялізаваных сьведчаньняў генацыду беларускага народу мае ўсьведамляць, што праз свае дзеяньні ён можа зганьбіць ня толькі ўласнае імя й рэпутацыю, але й імя сваіх родных і блізкіх, а таксама рэпутацыю сваіх дзелавых партнэраў.

    Актывісты Варты абароны Курапатаў заклікаюць патрыётаў Беларусі далучацца штодня з 12.00 да 24.00 і дапамагаць фіксаваць удзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі нацыянальнага нэкропалю й дамагацца закрыцьця рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу “Поедем Поедим” ля расстрэльных ямінаў ахвяраў НКВД, а таксама зьдзяйсьняць грамадзкі кантроль за спробамі зьнішчыць манумантальную кампазыцыю Народнага мэмарыялу.

    Зьвяртаемся з просьбаю да нашых чытачоў максымальна пашырыць гэты матар’ял у беларускай інфапрасторы!


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны адмыслова для беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: абарона Курапатаўбаза дадзеныхБульбашъ-холлВарта абароныДзяніс ІвашынКурапатыНародны мэмарыял КурапатыПавал СевярынецПоедем поедимрасейская пагрозарусский мир

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • Каронавірус на экспарт: ці дастаткова захадаў зьдзяйсьняе Менск для нераспаўсюду эпідэміі?

      2020-03-21 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.