
Першага разу, за мінулыя паўгоду, саджуся пісаць аналітычны агляд дзеяньняў на франтах АТА. Зараз зрабіць гэта вельмі складана, таму што ў інфармацыі, якая паступае ад інсайда, шмат блытаніны. Думаў падрыхтаваць мапу, але наконт слушнай канфігурацыі лініі судакрананьня інфармацыяй не валодае нават Гэнэральны Штаб. Тое ці іншае падразьдзяленьне, з абодвух бакоў, займаюць населеныя пункты і пануючыя вышыні, якія потым пакідаюць. Пачалася масавая асіміляцыя баявікоў і спроба выезду на вызваленую тэрыторыю, таму ўжо невядома, якія пункты можна лічыць падкантрольнымі украінскім уладам, а якія – толькі выглядаюць на такія. Таму быў абраны найбольш аптымальны варыянт: выкарыстоўвалася мапа, лінія разьмежаваньня на якой адпавядае стану рэчаў на чэрвень 2015 году, калі была апублікаваная астатні звод.
Што мы маем на сёньня. Пасьля сэрыі тэрактаў у краінах Эўропы, якія прэзыдэнт РФ пастараўся сьпісаць на дзеяньні ІДІЛ, зьявілася верагоднасьць аднаўленьня баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны.
Сьпярша разгледзім тыя напрамкі, дзе інсайдэры міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm даюць найбольшую колькасьць інфармацыі.
Данецк. У Данецку зафіксаванае прыбыцьцё да 600 чалавек асабовага складу каўказкіх падразьдзяленьняў. Апроч гэтага, адбылося зьмяненьне ў кіраўніцтве брыгады “Восток” (рас.), дзе на зьмену мясцовым баявікам прыйшлі адпускнікі з РФ. Паводле інфармацыі, якая патрабуе дадатковай праверкі, у раёне шахты «Лідзіеўка» разгорнуты дывізыён РСЗВ «Ураган». Інсайдэры назіраюць перасоўваньне тэхнікі і асабовага складу па вул.Пятроўскага ў напрамку населенага пункта Мар’інка. Такім чынам, можна зрабіць здагадку, што на заходніх ускрайках Данецку йдзе назапашваньне сілаў для ўдару па Мар’інцы і Краснагораўцы. Што гэта дае баявікам? Выхад да населенага пункту Курахава і кантроль над Курахаўскай ТЭЦ, як рычаг ціску на Р.Ахметава. Дадатковым доказам падрыхтоўкі баявікоў да магчымага наступу на заходнім напрамку зьяўляецца заход у Данецк вялікае колькасьці камандна-штабных машынаў і апаратных РЭБ. Яшчэ адна групоўка фармуецца ў раёне Данецкага аэрапорту. Паводле інфармацыі ад інсайдэра: «4 апаратных + кшм + урал з асабістым складам па вул.Унівэрсытэцкай у бок Аэрапорта». Цалкам мажліва, такія сілы назапашваюцца не для штурму Пяскоў, але для пачатку наступу з мэтай захапіць населены пункт Аўдзееўка. Але перад гэтым, тэрарысты паспрабуюць выціснуць сілы АТА з шахты «Бутаўская». У пацьверджаньне да гэтых словаў можна дадаць наступную інфармацыю: «40 фураў у бок Данецка праз Макееўскае кальцо. Не гуманітарны. + 2 УРАЛАа зь людзьмі. УСЕ з РАС. нумарамі»,« З Харцызска ў Макееўку толькі што заехала нейкая гусенічная тэхніка (але ня танкі). Едзе вельмі павольна ў бок цэнтру гораду». 14 лістапада таксама выяўленая качэўная спэцтэхніка акупацыйных войскаў РФ.
Такім чынам, у Данецку створаныя 2 ударныя групоўкі. І мы ўжо можам назіраць пачатак праверкі абароны сілавікоў на трываласьць. Гэтак, у ноч зь пятніцы на суботу і з суботы на нядзелю, у раёнах, якія пазначаныя, як асноўныя напрамкі ўдараў, было вельмі шумна.
Другім пунктам, на якім мы акцэнтуем увагу, будзе – Горлаўка, якую два дні таму наведалі Гіві, Матарола і адзін з расейскіх гэнэралаў. Пры гэтым гучэлі запэўніваньні, што неўзабаве Арцёмаўск вернецца пад кантроль ДНР. Хвалявацца пакуль ня варта, але мяне бянтэжыць факт разгортваньня на ўсход ад населенага пункту Горлаўка (раён н.п. Булавінскае) брыгаднае артылерыйскае групы і вялікае колькасьці асабовага складу з тэхнікай. Праўда, у тым раёне тэрарысты маюць адзін з навучальных цэнтраў, што можа сьведчыць проста пра падрыхтоўку чарговых вышкалаў, але ў той жа час, гэта можа сьведчыць і пра магчымы наступ з глыбіні. Пры гэтым, варта ўлічыць, што пазначаныя палявыя камандыры і куратар акцэнтавалі ўвагу на Калінінскім раёне Горлаўкі, які разам з пасёлкам Гольмаўскі ёсьць пагрозай для сілавікоў, якія занялі абарону ў населеным пункце Зайцава. Апроч гэтага, 14.11.2015 г. было зафіксаванае перасоўваньне танкаў, БТР і БМП у напрамку н.п. Зайцава. Такім чынам, ствараецца ўражаньне пра магчымасьць сустрэчных удараў з мэтай атачэньня сілавікоў, якія займаюць абарону ў Зайцаве, атрыманьня кантролю над трасай Т0513 з далейшым высоўваньнем у напрамку населенага пункта Арцёмаўск. І менавіта ў той момант, калі падразьдзяленьні сілаў АТА будуць спрабаваць спыніць прасоўваньне супраціўніку ў пазначаным напрамку і будзе зьдзейсьнены ўдар з глыбіні, з боку Булавінскага. Мэтай удару будзе прыбраць выступ у раёне населенага пункту Міронаўскі, завалодаць ім, атрымаць кантроль над трасай М03 і выйсьці да Арцёмаўска з поўдня.
Страціўшы надзею ўзяць населены пункт Дзяржынск з боку Горлаўкі, баявікі пачалі нарошчваць сілы ў раёне Шырокай балкі (У раёне Шырокай балкі як мінімум 5 БМП зайшлі на гэтым тыдні.) І ў напрамку на Верхнетарэцкае (у пятніцу яны ўжо паспрабавалі прамацаць блёкпост у Верхнетарэцкім). Захоп населенага пункту Верхнетарэцкае, забясьпечвае баявікам выхад да Аўдзееўкі з поўначы і стварае кацёл вакол гораду. Варта таксама памятаць пра праблемныя пытаньні з заводам у самым населеным пункце Аўдзееўка, адказы на якія не атрыманыя дагэтуль.
У выпадку нападу на Аўдзееўку, тэрарысты атрымліваюць кантроль над трасай Н20, што дае магчымасьць разьвіць наступ у бок Канстантынаўкі.
У гэтым матар’яле разгледжаныя толькі тыя раёны, пра якія было дастаткова інфармацыі для больш-менш якаснага аналізу. У далейшым мы паспрабуем зьдзейсьніць удакладненьне інфармацыі, а таксама прааналізаваць сытуацыю і на іншых вучастках фронту.
Аналіз падрыхтаваў: вайсковы аналітык міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm Арцём Васіленка.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа