• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расейскія сілы ўварваньня ля мяжы зь Беларусьсю і Украінай

    on 2016-04-20 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Сьвет Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас маніторынгу памежных з Украінаю раёнаў Расейскай Фэдэрацыі выявіла актыўнае разгортваньне новай вайсковай інфраструктуры ля самай мяжы з Украінай адразу ў некалькіх раёнах. У зьвязку з гэтым мы пачынаем цыкл публікацыяў што да раскрыцьця інфармацыі пра новыя вайсковыя аб’екты, якія могуць стаць пляцдармам у выпадку далейшай эскаляцыі агрэсыўных дзеяньняў з боку РФ. У першай частцы нашага цыклу гаворка пойдзе пра будаўніцтва базаў у горадзе Клінцы (Бранская вобласьць, РФ). Апэратыўнае будаўніцтва вайсковых аб’ектаў зьдзяйсьняецца ў мясьцінах, што знаходзяцца на аднолькавай адлегласьці (ля 45 км) ад мяжы РФ зь Беларусьсю (Гомельская вобл.) і Украінай (Чарнігаўская вобл.)  у зоне з падвышаным узроўнем радыяцыі праз аварыю на ЧАЭС.

    1

    Паводле паведамленьняў рэгіянальных СМІ Бранскае вобласьці, будуюцца два новыя вайсковыя аб’екты непадалёк мяжы зь  Беларусьсю і Украінай. Гэтак, у мясцовай газэце г. Клінцы «Ваше дело» (рас.) у матар’яле з 14 красавіка 2016 г. з гучным назовам «Рашэньне прынятае» вядзецца пра тое, што 25 сакавіка адбыліся публічныя слуханьні што да сьцьвярджэньня праэктаў плянаваньня вайсковых аб’ектаў у горадзе. Вядома, што адзін зь іх будзе знаходзіцца на вуліцы Паркавай, у раёне стадыёну «Труд», а другі ў Займішчы, на завулку Калініна, непадалёк жылой забудовы.

    13054471_243548642662984_1357854959_o

    Рашэньне пра будаўніцтва прымалася падчас візыту прадстаўнікоў міністэрства абароны РФ у лютым 2016 году. Мэтай іхнага прыезду сталася дамоўленасьць пра будаўніцтва на тэрыторыі другога паводле велічыні гораду Бранскае вобласьці двух вайсковых аб’ектаў. Яшчэ ў той час на мясцовых форумах пачалі абмяркоўваць мажлівае аднаўленьне закінутых трох вайсковых гарадкоў в/ч 10876, перададзеных ў 2012 годзе муніцыпалітэту Клінцоў.

    Паведамляецца, што зь 1 красавіка 2016 г. пачалася падрыхтоўка тэрыторыі да пабудовы казармаў, службовага жыльля, а таксама іншай інфраструктуры – спарткомплексаў з басэйнамі, крамаў і г.д. На верасень 2016 г. заплянаванае прыбыцьцё вайскоўцаў.

    На гэтым фоне, у сваіх «пабліках» сацсеціва “VK” вайскоўцы 28-й мотастралковай брыгады (в/ч 61423, мейсца сталай дысьлякацыі Екатэрынбург, Цэнтральная вайсковая акруга ЗС РФ) пачалі актыўна цікавіцца станам закінутай вайсковай часткі і пэрспэктывамі арэнды жыльля ў Клінцах.

    Klincu 1

    Klincu 4

    Klincu 3

     

    Klincu 5

    З аналізу камэнтароў пад пастамі вынікае, што першыя эшалёны зь Екатэрынбурга маюць прыйсьці ўжо ў сярэдзіне траўня 2016 году. Цалкам мажліва, што ўлетку вайскоўцы 28-й брыгады будуць жыць у палявых умовах у намётах, пакуль ня будзе збудаваны модульны лягер тыпу АПЛ-500, які выкарыстоўвае МА РФ для хуткага разгортваньня вайсковых падразьдзяленьняў. Падобнага кшталту модулі мы ўжо фіксавалі на тэрыторыі аэрадрому гораду Валуйкі, Белгарадзкай вобласьці РФ, дзе дысьлякуецца 23-я мотастралковая брыгада з Самары.

    Valuyki

    Лягер у Валуйках, Белгарадзкая вобласьць

    Вайсковыя часткі, што будуюць у Клінцах, будуць знаходзіцца, як і ў Валуйках, непадалёк чыгуначнай станцыі і паблізу мяжы зь Беларусьсю і Украінай. Цалкам мажліва, яны будуць уваходзіць у новую 20-й агульнавайсковую армію Заходняе вайсковае акругі Расеі.

    Такім чынам, можна канстатаваць, што Расея сьпешна арганізоўвае наступальную лінію ўздоўж мяжы зь Беларусьсю і Украінай, перакідваючы баяздольныя падразьдзяленьні з глыбіні краіны і паступова разьмяшчаючы іх ня толькі ў палявых лягерох растоўскае групоўкі сілаў уварваньня, але і ў іншых раёнах, якія мяжуюць з Гомельскай вобласьцю Беларусі і Чарнігаўскай і Харкаўскай абласьцямі Украіны.

    Новая вайсковая база ў Клінцах, якае будзе знаходзіцца ўсяго за 90 км ад Гомеля, мае патэнцыйную пагрозу для Беларусі. На ёй будуць дысьлякаваныя падразьдзяленьні 28-й мотастралковай брыгады зь Екатэрынбурга, якія атрымалі значны баявы досьвед у выніку расейскай вайсковай агрэсіі супроць Украіны і Сірыі. Падчас мажлівай рэалізацыі крымскага сцэнару ў Беларусі, вайскоўцы брыгады пад прыкрыцьцём так званае “самаабароны” будуць забясьпечваць ахову і кантроль адміністратыўных установаў і блякаваньне вайсковых частак на тэрыторыі Гомельскае вобласьці.

    09-1

    (с) columbian.com

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягне маніторынг разгортваньня новых расейскіх вайсковых аб’ектаў і патэнцыйных сілаў уварваньня ля мяжы зь Беларусьсю і Украінай. Сачыце за абнаўленьнямі.

    Чытайце таксама нашыя матар’ялы што да ўдзелу 28 АМСБр ЗС РФ у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны і Сірыі:

    • Сьведчаньні ўкраінскае «камандыроўкі» выведроты 28-й брыгады зь Екатэрынбурга.
    • Афіцэр рэактыўнага дывізыёну 28-й АМСБр атрымаў мэдаль за забойствы ўкраінцаў.
    • Вяртаньне ў Растоўскую вобласьць у склад групоўкі сілаў уварваньня 28-й асобнай мотастралковай брыгады зь Екатэрынбурга.
    • У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі.

    Матар’ял падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Victory Krm і Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

    Tags: 28-я АМСБрБранская вобласьцьзялёныя чалавечкіКлінцырасейская агрэсіярасейскі сілы ўварваньня

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.