• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

519-ы дывізыён выведвальных караблёў ВМФ РФ удзельнічаў у акупацыі Крыму

on 2019-04-29 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm сабралі доказы непасрэднага ўдзелу асабовага складу 519-га асобнага дывізіёну выведвальных караблёў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны. Да гэтага часу ў базе дадзеных вайсковай пракуратуры Украіны што да падразьдзяленьняў ЗС РФ і караблёў ЧФ ВМФ РФ, якія маюць дачыненьне да захопу Крыму, зьвесткі пра 519-ы АДВК адсутнічалі.

Асабістыя дадзеныя расейскіх вайскоўцаў

Расейскі вайсковец Кашчэеў Канстантын Канстантынавіч (рас. – Кащеев Константин Константинович) у сваім акаўнце сацыяльнага сеціва “VK” апублікаваў фота мэдалю за акупацыю Крыму й ўзнагароднага пасьведчаньня да яго.

На падставе дадзеных з акаўнту расейскага ваеннага злачынца К. Кашчэева вызначанае, што ён нарадзіўся 27.12.1992 г. у Санкт-Пецярбургу, РФ. У 2013 годзе скончыў Нацыянальны дасьледніцкі ўнівэрсытэт Вышэйшай школы эканомікі.

Рэкрутаваны на вайсковую службу ўвосень 2013 году.

Асабовы нумар вайскоўца – ВЕ-300089. Служыў у марской выведцы – на сярэднім выведвальным караблі “Ліман“. Гэты карабель уваходзіў у склад 519-га асобнага дывізыёну выведвальных караблёў ЧФ ВМФ РФ, в/ч 53189, пункт сталай дысьлякацыі – г. Сэвастопаль, часова акупаваны Крым.

У фотаальбоме Кашчэева маецца фатаздымак, зроблены на борце караблю “Ліман”. Ніжэй падаем параўнальную ідэнтыфікацыю характэрных элемэнтаў караблю:

Дадатковае пацьверджаньне таго, што Кашчэеў служыў менавіта на “Лімане”, знойдзенае ў акаўнце ягонага таварыша ў службе Уладзіслава Муратава. На сваёй старонцы Муратаў ня толькі пазначыў нумар вайсковай часткі, але й пацьвердзіў, што мейсцам службы зьяўляецца сярэдні выведвальны карабель “Ліман”.

У фотаальбоме Муратава выяўленыя групавыя фатаздымкі з часу службы, у якіх апазнаны Кашчэеў (апошні праваруч):

У фота ніжэй Кашчэеў сядзіць на кукішках, другі леваруч:

  • Старонка сацсеціва, скрыншоты й фатаздымкі К. Кашчэева

    https://vk.com/kkkascheev (http://archive.is/QeqFT)
    http://archive.is/ykWdn
    http://archive.is/XmOt1

  • Старонка сацсеціва, скрыншоты й фатаздымкі У. Муратава

    https://vk.com/vladislove_muratov (http://archive.is/VQowW)

Скатавоз vs. карабель-выведнік РФ

У склад 519-га асобнага дывізіёну выведвальных караблёў уваходзяць сярэднія выведвальныя караблі (СВК) “Іван Хурс“, “Прыазоўе“, “Экватар“, “Кільдзін“.

У склад дывізіёну таксама ўваходзіў сярэдні выведвальны карабель “Ліман“. Але 27 красавіка 2017 году “Ліман” сутыкнуўся з скатавозам Yozarsif-H, які йшоў пад сьцягам Рэспублікі Тога (Афрыка), і затануў. Пасьля на ягонае мейсца ў дывізіён прыбыў карабель “Іван Хурс”.

Цікава, што за некалькі месяцаў да гібелі, у лютым 2017 году, СВК “Ліман” сачыў за вайскова-марскімі вышкаламі NATO “Марскі шчыт” (Sea Shield) у Чорным моры. У вышкалах удзельнічалі й Збройныя сілы Украіны.

На форумах і ў сацыяльных сетках можна знайсьці шмат дасьціпных камэнтароў з нагоды патапленьня расейскага караблю-выведніка скатавозам.

СВК “Ліман” быў абсталяваны сакрэтнай апаратурай, якую давялося зьнішчыць. Для расьледаваньня інцыдэнту была створана адмысловая камісія, якая разглядала прычыны сутыкненьня. У прыватнасьці, паводле адной з вэрсіяў, прычынай зьяўляюцца дзеяньні адказных асобаў на караблі, якія ня зьнізілі хуткасьць судна ва ўмовах кепскай бачнасьці. Выданьне “Думская” (рас.) з спасылкай на ўласныя крыніцы ва акупаваным Сэвастопалі паведаміла, што на момант інцыдэнту афіцэрскі склад, вахтавы афіцэр і камандыр “Ліману” былі ў стане алькагольнага ап’яненьня. На галоўным камандным пункце знаходзіліся толькі недасьведчаныя матросы. Радыёмэтрыст спрабаваў праінфармаваць камандаваньне пра набліжэньне скатавозу, аднак камандыры былі нагэтулькі п’яныя, што не адрэагавалі. Скатавоз пратараніў «Ліман» у борт. Вада хлынула ў машыннае аддзяленьне і карабель пачаў тануць. Расейскія маракі перабраліся на борт скатавозу, а “Ліман” пайшоў на дно.


Зьвяртаемся да праваахоўных органаў Украіны: У абвешчаным вайсковай пракуратурай Украіны пераліку падразьдзяленьняў ЗС РФ і караблёў ЧФ ВМФ РФ, якія маюць дачыненьне да захопу Крыму, адсутнічае 519-ы асобны дывізіён выведвальных караблёў і СВК “Ліман”. Руслан Ібрагімаў – капітан 2-га рангу з часовым выкананьнем абавязкаў камандыра в/ч 53189, які падпісваў узнагародныя пасьведчаньні да мэдалёў за акупацыю Крыма, – таксама пакуль не фігуруе ў сьпісе (1, 2, 3) вайсковых службовых асобаў каманднага складу Збройных сілаў і прадстаўнікоў улады РФ, якім Галоўнай вайсковай пракуратурай Украіны паведамленае пра падазрэньне. Просім лічыць нашае расьледаваньне як паведамленьне пра злачынства, здзейсьненае супроць Украіны, і зьдзейсьніць усе неабходныя працэсуальныя дзеяньні.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 519-ы АДВК519-ы асобны дівізыён выведвальных караблёўSea ShieldYozarsif-Hв/ч 53189ВМФ РФвыведвальны карабель "Ліман"Руслан ІбрагімаўЧарнаморскі флётЧФ

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” ЧФ РФ удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

    2020-04-27 - 0 Comment
  • Асабовы склад ВДК «Орск» удзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны. Пэрсанальныя дадзеныя, фота

    2020-02-28 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

October 2023
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.