• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” ЧФ РФ удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

on 2020-04-27 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • tr
  • en
  • bg
  • az
  • sv
  • no
  • dk
  • at

Вызначаны ўдзел у ваеннай агрэсіі супроць Украіны экіпажу расейскага малога ракетнага карабля (МРК) “Штыль”. Гэты карабель удзельнічаў у блякаваньні караблёў ВМС Украіны ў бухце Данузлаў. У спісе (1, 2) асобаў каманднага складу Збройных сілаў РФ, якім Генэральная пракуратура Украіны паведаміла пра падазрэньне, на гэты момант імя камандыра МРК “Штыль” адсутнічае. Таксама гэты МРК не пазначаны ў пераліку Вайсковай пракуратуры сярод караблёў, якія былі задзейнічаныя ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны. Мы заклікаем украінскія праваахоўныя ворганы распачаць у адносінах да расейскіх акупантаў усе належныя працэсуальныя дзеяньні ў адпаведнасьці з украінскім і міжнародным заканадаўствам ды надаць дадзеныя пра іх у Інтэрпол.

Прадмова

З моманту распаду СССР мінулі 28 гадоў. За гэты параўнальна кароткі час Расея як пераемніца Савецкага Саюзу распачала некалькі войнаў з суседнімі краінамі, якія вырваліся зь ейных “братэрскіх” кіпцюроў у 1991 годзе. Злачынныя рашэньні расейскага палітычнага кіраўніцтва выконваюць звычайныя грамадзяне РФ – тэрміноўцы, кантрактнікі, афіцэры Збройных сілаў, баявікі прыватных вайсковых кампаніяў і шматлікіх збройных фармаваньняў. За выкананьне злачынных загадаў ім надаюць вайсковыя званьні, узнагароды й прывілеі, якімі яны выхваляюцца ў сацыяльных сетках. Іх гераізуюць расейскія прапагандысты ў кантэксьце выхаваньня новых пакаленьняў для новых войнаў. Дзеля гэтага ў Расеі нават створаная так званая «Юнармия» – сучасная расейская адаптаваная вэрсія Гітлерюґэнду.

Дзякуючы публікацыям прапагандыстаў і наўпроставых выканаўцаў злачынстваў у адкрытых крыніцах, супольнасьць InformNapalm ужо сёмы год зьбірае доказавую базу для Міжнароднага крымінальнага суду. Сёньня мы публікуем інфармацыю пра малы ракетны карабель “Штыль” (праект 1234.1 “Овод-1” (рас.), бартавы нумар 620) з складу 166-га дывізыёну малых ракетных караблёў 41-й брыгады ракетных катэраў (в/ч 72165, пункт сталай дысьлякацыі – часова акупаваны Крым, Сэвастопаль) Чарнаморскага флёту ВМФ РФ.

Узнагароды й званьні за злачынствы

З 2013 году камандырам МРК “Штыль” зьяўляўся Уладзімер Валер’евіч Дзярбетаў (рас. – Владимир Валерьевич Дербетов), выхадзень з калмыцкага гораду Лагань, меў званьне капітан-лейтэнант.

Пасля ўдзелу ў спэцаперацыі захопу Крыму яму было датэрмінова нададзенае званьне капітана 3-га рангу й мэдаль Ушакова. Ён таксама ўзнагароджаны мэдалём “Адмірал Гаршкоў”, мае статус “ветэрану баявых дзеяньняў” і падзяку ад Пуціна.

У 2015-2017 гг. ён камандаваў  МРК “Зялёны Дол”, пад ягоным камандаваньнем карабель выконваў баявыя задачы ў Сірыі. Пасьля таго, як гэты МРК увайшоў у склад Балтыйскага флёту, Дзярбетаў быў прызначаны камандырам ракетнага карабля на паветранай подушцы (РКПП) “Самум”. Станам на травень 2018 году ён меў званьне капітана 2-га рангу.

У 2016 годзе Дзярбетаў як камандыр МРК “Зялёны Дол” быў занесены ў базу дадзеных Цэнтру “Міратворац”.

Выяўлены акаўнт У. Дзярбетава ў сацсетках: “VK” (архіў акаўнту).

Вызначаныя дадзеныя маракоў МРК “Штыль”

У расейскіх сацыяльных сетках мы выявілі маракоў, якія ўдзельнічалі ў спэцапэрацыі захопу Крыму ў складзе экіпажу МРК “Штыль”.

Міхееў Дзьмітры Аляксеевіч (рас. – Михеев Дмитрий Алексеевич)

Нарадзіўся 19.12.1994 г. у г. Зеленадольск, Татарстан, РФ. Праходзіў вайсковую службу на малым ракетным караблі “Штыль” ЧФ ВМФ РФ. Званьне – матрос. Удзельнік спэцапэрацыі ЗС РФ што да захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

Міхееў апублікаваў фота мэдаля за акупацыю Крыму й фатаздымак узнагароднага пасьведчаньня.

Таксама Міхееў выклаў на сваёй старонцы некалькі відэа, сфільмаваных падчас ягонай службы, якія могуць быць выкарыстаныя ў судзе й могуць быць карыснымі для ідэнтыфікацыі іншых маракоў-удзельнікаў ваеннае агрэсіі супроць Украіны (1, 2 і архіў на выпадак выдаленьня доказаў фігурантам расьледаваньня). У першым відэа зафіксаваныя маракі МРК “Штыль”, у другім – сустрэча Міхеева сваякамі пасьля ягонай дэмабілізацыі. У стопкадры з другога відэа можна добра пабачыць на кіцеле Міхеева шаўрон МРК “Штыль”.

  • Старонкі, фатаздымкі й архівы Дзьм. Міхеева

    https://vk.com/id156793567 (http://archive.vn/mBLHp) http://archive.vn/400jf http://archive.vn/t2SzT
    https://vk.com/iddmitriy_m (http://archive.is/lqCS5)
    https://vk.com/id555076169 (http://archive.vn/OT6NL) http://archive.vn/Y1ZQl http://archive.vn/vFegc

Дорас Дзьмітры (рас. – Дорас Дмитрий)

Нарадзіўся 14.04.1994 г. у г. Краснадар, РФ. Выяўлены ў сьпісе кантактаў Дзмітрыя Міхеева. Праходзіў вайсковую службу на малым ракетным караблі “Штыль” ЧФ ВМФ РФ. Удзельнік спэцапэрацыі ЗС РФ што да захопу ўкраінскага Крыму.

 

 

 

 

 

Наступны фатаздымак з фотаальбому Дораса на першы погляд неінфарматыўны, але ў ім зафіксаваныя характэрныя элемэнты МРК “Штыль”.

Ніжэй падаем параўнаньне гэтых элемэнтаў з фатаздымкамі карабля, што маюцца ў адкрытым доступе:

Фота Дораса з мэдалём за акупацыю Крыму:

  • Старонкі, фатаздымкі й архівы Дзьм. Дораса

    https://vk.com/id148737963 (http://archive.vn/mwC24) http://archive.vn/xor1Z http://archive.vn/Sn93u

    https://ok.ru/profile/561249080441 (http://archive.is/nM4gG) http://archive.vn/EaVnq

Ваенныя злачынствы маракоў МРК “Штыль”

У 2014 годзе экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” удзельнічаў у блякаваньні выхаду ў адкрытае мора ўкраінскім караблям у бухце возера Данузлаў. Сьлед зазначыць, што ўдзел у спэцапэрацыі захопу Крыму – ня першае ваеннае злачынства ЗС РФ, якое было ўчыненае з дапамогаю гэтага карабля. У 2008 годзе МРК “Штыль” уздельнічаў у вайне супроць Грузіі. З 2009 году ён зьдзяйсьняе баявую варту ля берагоў акупаванай Расеяй Абхазіі.

Дадатковая інфармацыя пра МРК “Штыль”

На Сэвастопальскім форуме выяўленыя цікавыя камэнтары, якія адлюстроўваюць сытуацыю ня толькі на МРК “Штыль”, але відавочна й ва ўсім расейскім флёце.

Расеец з Уралу ў 2016 годзе атрымаў накіраваньне на МРК “Штыль” і вырашыў спытаць удзельнікаў форуму пра асаблівасьці службы на Чарнаморскім флёце (падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі):

“Добрый день, уважаемые форумчане! Нужна ваша помощь. Пришло отношение на МРК “Штиль”. Сам я с Урала, 32 года, высшее образование, есть семья, дети. С детства мечтал служить на флоте, но жизнь все как-то направляла мимо. На данный момент, ситуация, там где я на данный момент проживаю, складывается крайне неприятная: упали зарплаты везде, грядут массовые увольнения, есть вероятность остаться без работы. А тут такой шанс выпал – и мечту свою осуществить, и жизнь как-то изменить, надеюсь в лучшую сторону. Однако, почитав данную ветку форума (и не только), все больше копится сомнений, а стоит ли? Ведь мечта мечтой, а семью кормить надо. Ведь переехать за 3000 км – это не шутки! Вопрос в следующем, чего ожидать с самого начала и какие дальнейшие перспективы?..”

Адказ:

“Жить негде. Никто не ждёт. Дадут койку на пароходе, потом поиск съёмного жилья для семьи. Потом с кораба никто отпускать не будет. Будут требовать обуться-одеться, но ничего не дадут, за свои купите. Потом ремонт заведования за свой счёт. Потом жена не выдержит и уедет к маме.”

Праэкт “Овод” (рас.) і “пісталет ля скроні”

Караблі праэкту “Овод” былі створаны ў 1960-я гады. З самага пачатку гэтыя судны хацелі ўключыць у клясу катэраў, але тагачасны камандуючы ВМФ СССР адмірал Сяргей Гаршкоў адмыслова зацьвердзіў для іх новую клясу – малы ракетны карабель. Падчас спуску на ваду першага карабля гэтае клясы Гаршкоў сказаў эпічную фразу: “Гэтыя МРК – пісталет ля скроні імпэрыялізму”.

Станам на 2019 год 12 малых ракетных караблёў праэкту “Овод” па-ранейшаму задзейнічаныя ў флёце, рэшта была выведзеная з эксплюатацыі, бо караблі ўжо састарэлі маральна й фізічна. Астатнія патрабуюць мадэрнізацыі. Пры гэтым вайскоўцы кажуць, што падчас мадэрнізацыі варта захаваць толькі корпус і надбудову, а таксама частку агульнакарабельных сыстэмаў.

“Штыль” – малы ракетны карабель праэкту 1234.1 “Овод”. Карабель спусьцілі на ваду ў 1978 годзе. Улетку 2019 году на форумах зьявіліся фота працэсу “распрананьня” МРК “Штыль”, то бок зь яго прыбіралі абсталяваньне перад утылізацыяй.

У лютым 2020 году МРК “Штыль” быў выключаны з складу Чарнаморскага флёту ВМФ РФ.

Чальцы экіпажаў, якія з дапамогаю гэтага карабля ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны й Грузіі, маюць быць прыцягнутыя да адказнасьці.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: 166-ы ДМРК166-ы дывізыён малых ракетных караблёў41-й брыгада ракетных катэраўАбхазіяакупацыя Крымуанэксіяв/ч 72165ГрузіяДанузлаўКрыммалы ракетны карабель "Штыль"МРКМРК "Зялёны Дол"праэкт "Овод"расейская ваенная агрэсіяРКПП “Самум”СэвастопальСяргей ГаршкоўУладзімер ДзярбетаўЧарнаморскі флётЧФ ВМФ РФ

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

    2020-10-02 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50279 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.