• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 8-й АМСБр Збройных сілаў РФ, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе

    on 2020-06-12 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • en
    • lt
    • bg
    • az
    • sv
    • no
    • dk

    Упершыню 8-я асобная мотастралковая брыгада (горная) 58-й агульнавайсковай арміі Збройных сілаў РФ патрапіла ў поле зроку валянтэраў-выведнікаў міжнароднае супольнасці InformNapalm яшчэ ў 2014 годзе. Было апублікаванае некалькі расьледаваньняў пра ўдзел вайскоўцаў гэтага падразьдзяленьня ў ваеннай аґрэсіі супроць Украіны. Гэтыя матар’ялы вы можаце вывучыць у нашай інтэрактыўнай базе дадзеных. Адное з гэтых расьледаваньняў сёлета было працягнутае. Удалося ідэнтыфікаваць вайскоўцаў ЗС РФ, якія былі зафіксаваныя ў супольных фатаздымках з раней выяўленымі фігурантамі расьледаваньняў.


    Увосень 2016 году OSINT-выведнік InformNapalm Іраклі Камахідзэ зьдзейсьніў чарговае расьледаваньне ўдзелу ў вайне на Данбасе 8-й АМСБр (г) (в/ч 16544, пункт сталай дысьлякацыі – сяло Барзой, Чачэнская Рэспубліка, РФ). У матар’яле апублікаванае групавое фота, у якім зафіксаваныя чатыры расейскія кадравыя вайскоўцы. Тады былі ідэнтыфікаваныя трое зь іх. Зараз удалося ідэнтыфікаваць чацьвертага вайскоўца з гэтага фота.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Нургаліеў Руслан (рас. – Нургалиев Руслан)

    Нарадзіўся 05.08.1993 г. у г. Тальяці Самарскае вобл., РФ. Жыве ў г. Дзімітраўград Ульянаўскае вобл., РФ. У 2013-2016 гг. праходзіў вайсковую службу паводле кантракту ў 8-й АМСБР (г) ЗС РФ. Удзельнік баявых дзеяньняў на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу.

     

     

     

     

     

    17 жніўня 2014 году Руслан Нургаліеў выклаў у сваім фотаальбоме акаўнту сацсеціва “VK” той жа групавы фатаздымак. У камэнтарох да фота ён паведаміў пра накіраваньне падразьдзяленьня ва Украіну (падаем у арыгінале): «Отправка на Украину…», «…все на Украину едем…».

    У фатаздымку ніжэй (скрын) можна пабачыць расейскіх вайскоўцаў, якія гатовыя да баявога выхаду на тэрыторыю Украіны. Практычна ўсе маюць нестатутны выгляд. На заднім тле леваруч зафіксаваны шматмэтавы транспартэр МТ-ЛБ ВМ/К. Праз павялічэньне фота на гэтым цягачы можна пабачыць розныя надпісы – ў 2014-2015 гг. расейцы досыць часта выкарыстоўвалі падобныя спосабы маскаваньня вайсковае тэхнікі сваёй рэґулярнае арміі на ўкраінскім Данбасе. Жаўнеры сфатаграфаваліся на тле САУ 2С1 “Гвазьдзіка”, на якой рукою напісаны нумар “432”. Гэты нумар быў нанесены на сапраўдны бартавы нумар самаходнае гаўбіцы. Гэты фатаздымак адлюстроўвае традыцыйны для расейскіх акупантаў вобраз «ополченцев-шахтеров» (рас.), якія, паводле сьведчаньняў расейскага боку на судзе ў Ґаазе, адшукалі тэхніку ў шахтах Данбасу.

    Нургаліеў у фота ў першым шэрагу другі праваруч. Таксама ў фатаздымку зафіксаваныя фіґуранты папярэдняга расьледаваньня: у першым шэрагу другі леваруч – Максім Канстанціноўскі, у цэнтры – Віктар Еўдакімаў

    Таксама ўдалося выявіць акаўнт сацсеціва Нургаліева, які ён стварыў, пазначыўшы замест свайго сапраўднага імя псэўданім “Dark angel”. На гэтай старонцы ён апублікаваў фота, у якім ён зафіксаваны зь белымі ідэнтыфікацыйными павязкамі, якія расейскія вайскоўцы выкарыстоўвалі ў баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны:

    Таксама ў фотаальбоме Нургаліева выяўлены фатаздымак шаўрону ўкраінскага дабраахвотнага 40-га батальёну тэрытарыяльнае абароны “Крыўбас”.

    І фота мэдалю Суворава, атрыманага за ўдзел у вайне супроць Украіны. Такія ж мэдалі атрымалі й таварышы Нургаліева ў вайсковай службе:

    • Акаўнты, фатаздымкі й архівы Р. Нургаліева

      https://vk.com/ruslan1393 (http://archive.is/dK6hl) http://archive.vn/mQkje http://archive.vn/9yGLt http://archive.vn/jEOkX http://archive.vn/OcIJq

      https://ok.ru/profile/563083267944 (http://archive.is/EGsxF) http://archive.is/s2V9j http://archive.vn/G18h4

      https://www.ok.ru/profile/567759097151 http://archive.ph/t04Pz http://archive.is/zw6Xo http://archive.ph/341lR

      https://www.ok.ru/profile/554140375661 http://archive.ph/8Twkn http://archive.ph/3nucy
      https://www.ok.ru/profile/566055948974 http://archive.is/Og8GO http://archive.ph/rs4fb http://archive.ph/XmmIH

    Праз вывучэньне кантактаў Нургаліева мы ідэнтыфікавалі яшчэ аднаго расейскага ваеннага злачынца з 8-й АМСБр (г) ЗС РФ.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Шаўцоў Мікалай Алегавіч (рас. – Шевцов Николай Олегович)

    Нарадзіўся 27.01.1993 г. у г. Шахты Растоўскае вобл., РФ. Праходзіў вайсковую службу паводле кантракту ў 8-й АМСБР (г) ЗС РФ. Удзельнік баявых дзеяньняў на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу.

     

     

     

     

     

     

    Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 136-й АМСБр 58-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ, гэта вынікае з фота пасьведчаньня да нагруднага знаку (пазначаны нумар вайсковай часткі – 63354) ды фатаздымку ля вайсковай тэхнікі гэтага падразьдзяленьня.

    Пасьля сканчэньня тэрміновае службы Шаўцоў падпісаў кантракт на службу ў 8-й АМСБр (г) ЗС РФ. Пра гэта сьведчаць ягоныя ўласныя камэнтары, сяброўскія кантакты й фатаздымак на тле вайсковай тэхнікі з тактычным знакам гэтага падразьдзяленьня – белае кола ўнутры квадрату (фота з эшалёнам вайсковае тэхнікі маецца і ў фотаальбоме Нургаліева).

    Апроч гэтага, у фотаальбоме Шаўцова былі таксама выяўленыя фатаздымкі зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі войскаў расейскага акупацыйнага кантынґенту. У гэтым фота Шаўцоў крайні праваруч. Характэрна, што белы павязкі расейскія вайскоўцы выкарыстоўвалі падчас выкананьня баявых задачаў і ў Крыме і на Данбасе.

    • Акаўнты, фатаздымкі й архівы М. Шаўцова

      https://ok.ru/profile/514220322633 (http://archive.is/Saeao) https://ok.ru/profile/560471923904 (http://archive.vn/KrRDo) https://vk.com/id260314153 (http://archive.vn/MjKZI) http://archive.vn/l4YrE http://archive.vn/GDtBa 

       


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: 136-я АМСБр58-я агульнавайсковая армія8-я АМСБрв/ч 16544ДанбасЗС РФрасейская ваенная агрэсіярасейскія вайскоўцы на Данбасе

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • На Данбасе загінуў беларускі добраахвотнік, актывіст “Плошчы-2006” Мікалай Ільлін

      2020-07-15 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.