• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Хакеры і Данецкая чыгунка. InformNapalm зьдзейсьніў дэталёвы аналіз файлаў

on 2016-03-22 | 0 Comment | Аналітыка | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

 

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm зьдзейсьнілі паглыблены аналіз файлаў, перададзеных пасьля ўзлому электроннай скрыні Мінтранса «Л/ДНР» (Данецкая чыгунка) хакерамі групы «УКВ». Дадзеныя перадаў для аналізу хакер з пазыўным KiDap з супольнасьці “Украінскія Кібер Войскі” (УКВ). Падчас аналізу InformNapalm выявіў асаблівасьці паставак вугалю і іхныя маштабы, а таксама вызначыў шэраг цікавых дэталяў…

У момант адноснага зацішша на перадавой людзі пачынаюць надаваць больш увагі пытаньням карупцыі, кантрабанды, «дзяльбы» улады. Тут і рэзанансная экалягічная катастрофа з здабычай бурштыну ў заходняй Украіне, сталыя затрымкі памежнымі атрадамі і СБУ асобаў з грузамі, якія перавозяцца ў непадкантрольную «зону»: смартфонамі, тушкамі мяса, малочнымі прадуктамі. Яшчэ адной навіной сталася расфармаваньне, якое зазнала Данецкая чыгунка і вылучэньне асобных ейных структураў з цэнтрам кіраваньня ў г. Ліман Данецкае вобласьці з 01 сакавіка 2016 г. Наконт апошняга кіраўнік «Укрзалізниці» (УЗ) зьвярнуўся ў РНБА з просьбаю дазволіць захаваць чыгуначныя сувязі з акупаванай тэрыторыяй, абгрунтоўваючы гэта забесьпячэньнем нармальнай працы галінаў эканомікі. Кіраўніцтва чыгункі прасіла РНБА дазволіць філіі УЗ у Лімане ажыцьцяўляць супрацу з суб’ектамі гаспадараньня, якія зьдзяйсьняюць сваю дзейнасьць на тэрыторыі правядзення АТА ў адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам, плянуючы вылучэньне Данецкае і Луганскае дырэкцыі грузаперавозак. Напачатку сакавіка 2016 г. лабісты Рыната Ахметава і Віктара Нусенкінса: гендырэктар ПрАТ «Данецксталь – МЗ» Сяргей Зінчанка , выканаўчы дырэктар ТАА «ДТЭК Энэрга» Зьміцер Сахарук, гендырэктар ПАТ «Мэтінвэст-Шыпінг» Ірына Лямцава і гендырэктар ТАА «ЮМГ-Трэйдынг» Сяргей Мельнічэнка зьвярнуліся з асабістым лістом да прэзыдэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэм’ер-міністра Арсенія Яцэнюка, кіраўнікоў РНБА, СБУ і Міністэрства інфраструктуры з просьбаю не спыняць чыгуначныя перавозкі. У выніку расьледаваньня мы зразумелі занепакоенасьць ўкраінскіх мільянэраў. Пра гэта далей.

Журналісты, якія пэрыядычна бываюць на ўсходзе ўздымаюць пытаньні што да пабачаных вагонаў з вуглём, якія знаходзяцца на вузлавых станцыях непадалёк зоны АТА. Гэта не самотная “Газель” зь півам, але чыгуначныя саставы. Да таго ж чамусьці лічаць, што тэма эканамічных зносінаў зь непадкантрольнымі тэрыторыямі знаходзіцца пад забаронай, але для InformNapalm забароненых тэмаў не існуе.

Upravlenie_DZ

Дзякуючы дадзеным Мінтранса «ДНР», якія выявілі ўкраінскія кібэрвойскі, мы хацелі б расказаць пра характар, аб’ёмы і асноўныя накірункі перавозкі грузаў, якія, як было выяўленае, ідуць няспынным патокам з непадкантрольных тэрыторыяў. Зазначым, што Данецкая чыгунка, зарэгістраваная ў Данецку на вул. Арцёма, 68, адначасова працуе паводле “днраўскіх” законаў, уваходзячы ў структуру ейнага Мінтранса і паводле ўкраінскіх, стала падаючы справаздачы і даведкі паводле формы для дзяржаўнай фіскальнай службы. Дый праграмнае забесьпячэньне, цалкам магчыма, тое ж, пра што сьведчыць інфармацыя з штодзённых файлаў, атрыманыя з узламанае электроннае пошты, з дапамогаю якой мы стварылі зводную табліцу і прааналізавалі перавозкі за люты 2016 году. Сярод вялізанае колькасьці лістоў, справаздачаў, праэктаў законаў, якія можна пабачыць у электроннай пошце Мінтранса «ДНР», маецца і красамоўная схема з структурай чыгункі з далікатна пазначанымі чыгуначнымі станцыямі ва Украіне, «ДНР» і «ЛНР».

12422369_1571229876522817_2105591171_o

Каб уявіць увесь маштаб, міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падае магчымасьць азнаёміцца ​​з зводнай табліцай. Табліца за люты 2016 г. складаецца з паказьнікаў чыгуначных паставак з дэталізацыяй у днях перавозак між станцыямі. Дзякуючы схеме Мінтранса «ДНР» мы зрабілі падзел перавозкі грузаў унутры непадкантрольнай тэрыторыі (жоўты колер), з станцыяў “адтуль” ва Украіну (блакітны колер), на экспарт (зялёны колер), асобна вылучылі экспарт у Расею (ружовы колер). Мы таксама зьдзівіліся, але экспарт ёсьць, у тым ліку і ў краіны ЭЗ.

Агулам за люты 2016 году Украіна прыняла з акупаванае тэрыторыі так званае “ДНР” – 26 422 вагоны, «ЛНР» – 15 350 вагонаў.

Першае пытаньне, на якое мы адкажам, колькі ж вугалю было завезенае ва Украіну ў лютым 2016 г. і якая геаграфія паставак. Агулам было вывезенае з непадкантрольных тэрыторыяў 12 355 вагонаў вугалю, улічваючы, што адзін вагон вугалю ў сярэднім гэта 60 тонаў, атрымліваем прыблізна 741 300 т. Найбуйнейшымі пакупнікамі, як і заяўлялі, зьяўляюцца ЦЭС:

– Луганская ЦЭС «ДТЭК Усходэнэрга» г. Шчасьце – 2 203 вагоны або 132 180 т;

– Зміеўская ЦЭС, якая знаходзіцца за 55 км ад Харкава – 1 285 вагонаў ці 77 100 т;

– ПАТ «Данбасэнэрга», Славянская ЦЭС, г. Мікалаеўка – 969 вагонаў або 58 140 т;

– ПАТ «ДТЭК Дняпроэнэрга» – 4 452 вагоны або 267 120 т;

– ПАТ «Цэнтарэнэрга», «Трыпольская ЦЭС», Кіеўская вобласьць, Украінка – 350 вагонаў або 21 000 т;

– ТАА «Краматорскцеплаэнэрга» – 399 вагонаў або 23 940 т;

– ТАА «Фірма «ТЭХНОВА» (Чарнігаўская ЦЭЦ) – 195 вагонаў або 11 700 т;

– ТАА ДВ “Нафтаздабыўная кампанія”, якая наўпрост зьвязаная зь Юрам Байко, набыла для Эсхараўскай ЦЭЦ – 2 542 вагона або 32 420 т вугалю

970225_1116860168366371_4000646170122281978_n
Фота Раман Бачкала

Апроч ЦЭС, зь непадкантрольнай тэрыторыі йшоў каксаваны вугаль – 441 вагон і 485 вагонаў вугальнага канцэнтрату на Аўдзееўскі каксахім, антрацыт на ММК Ільіча ў Марыюпаль – 360 вагонаў.

Акрамя вугальнай прадукцыі на непадкантрольнай тэрыторый набывалі тавар наступныя пакупнікі:

  • ПАТ «Арселормітал Крывы Рог», набыла кокс у прадпрыемстваў украінскага мільянэра Нусенкінса В.Л.: ПАТ «ЯКХЗ» – 916 вагонаў, ПрАТ “Данецксталь – МЗ” – 25 вагонаў, ПрАТ «Макееўкакокс» – 48 вагонаў;
  • ПАТ «Запарожсталь», набыла 30 вагонаў пылу калашніковай у ПрАТ «Данецксталь» і 533 вагоны вапняку для флюсаваньня ў структурнай адзінцы Мэтінвэст ПрАТ «Камсамольскае рудакіраваньне»;
  • ПАТ «ММК імя Ільіча», набыла 2 894 вагоны вапняку для флюсаваньня у ПрАТ «Камсамольскае рудакіраваньне»;
  • ПАТ «Укртрансгаз», набыла 624 вагоны чыгуну ў ПрАТ «Данецксталь»;
  • Філіі мэталатрэйдэра ТАА «Мэтінвэст-СМЦ», закупляюць мэталапракат з акупаванае тэрыторыі;
  • Мэталатрэйдэр карпарацыі ІСД АТ «УГМК», набыў у Алчэўскага мэткамбіната 101 вагон ліставое сталі;
  • АМК ПАТ «Дняпроўскі МЭТКАМБІНАТ», набыла 1 829 вагонаў даменнага коксу, 61 вагон коксавага гарэшку, 26 вагонаў сталі

У лютым 2016 г. экспарт «акупацыйнага» вугалю праз тэрыторыю Украіны не ажыцьцяўляўся, журналісты намякалі на адваротнае ў сакавіку 2016 г., падаючы фатаздымкі вагонаў з маркаваньнем “РЖД” у Лімане. Аднак экспарт прадукцыі мэткамбінатаў зьдзяйсьняўся і на мяжы з Украінай, пра што сьведчаць замежныя станцыі прызначэння грузаў, станцыі ў портах.

11825891_1116859608366427_2258480236971059196_n
Фота Раман Бачкала

Гэтак зь Енакіеўскага мэтзавода ў Бярдзянскі порт было адпраўленае 755 вагонаў сталёвых нарыхтовак, у порт Ізмаіл – 111 вагонаў, у порт Мікалаеў катанкі сталёвай – 297 вагонаў, у Адэскі марскі порт – 309 вагонаў, на мяжу з Польшчаю (станцыя Ізоў, Мастыска) – 135 вагонаў, мэталапракату ў Беларусь (станцыя Калядзічы) – 19 вагонаў, у Расею – 83 вагоны. ПрАТ “Макееўкокс” паставіў у Расею сыравіну для каксахімічнае вытворчасьці – 51 вагон.

Значна шырэй геаграфія экспартных паставак з «ЛНР.» Пальму першынства там упэўнена трымае Алчэўскі мэткамбінат, 927 вагонаў сталёвых нарыхтовак, якія былі адпраўленыя на мяжу з Вугоршчынаю (станцыя Бацева). Апроч гэтага, ёсьць дадзеныя пра 30 вагонаў ліставых штрыпсаў на апошнюю перад Румыніяй станцыю Вадул-Сырэт, 161 вагон сьлябаў на мяжу з Польшчаю (станцыя Мастыска), 39 вагонаў у Беларусь, 33 вагоны ў порт Ізмаіл. 61 вагон каменнавугальных смолаў АМК быў выпраўленыя з канчатковым пунктам прызначэньня ў Ліепаю і Мангалі Латвійскай чыгункі і нават 3 вагоны сталёвых штрыпсаў паставілі ў Эстонію (станцыя Юлемістэ). 391 вагон ліставой сталі АМК выправіў на экспарт праз Адэскі порт, 216 вагонаў нарыхтовак і смолаў на мяжу ва Ужгарад і Чоп. У Расею былі адпраўленыя ўсяго толькі 49 вагонаў сталёвых штрыпсаў.

Кіраўніцтва мэткамбінатаў прадбачліва перарэгістраваліся на тэрыторыі Украіны, каб экспартныя пастаўкі наагул былі магчымыя. Гэтак АМК быў перапрапісаны ў Севераданецку, а ЕМЗ у Марыюпалі. Усе падаткі, цалкам мажліва, выплочваюцца Украіне, мэханізм жа разьлікаў з псэўдакіраўнікамі так званых “рэспублікаў” невядомы.

11
З усіх парамэтраў вынікае, што даход ад рэалізацыі мэталапрадукцыі «ДНР/ЛНР» атрымлівае дзякуючы Украіне. Што б не казалі іхныя самазваныя кіраўнікі пра залежнасьць Украіны, ніводны міжнародны кантракт, ніводная адгрузка ў порт не абыходзіцца без удзелу ўкраінскага боку. Дый паказьнікі экспарту ў Расею невялікія.

Павернемся да Данецкай чыгункі. Пасьля ейнага расфармаваньня 05.03.2016 г. так званы міністар транспарту «ДНР» Сямён Кузьменка заявіў пра вывад Данецкай чыгункі з прававога полю Украіны.

Mintrans

«Нагадваю, з пачатку сакавіка месяца былі цалкам перааформленыя ўсе дамовы з грузаадпраўнікамі на Чырвоны Ліман, то бок Данецк выключылі з гэтай дзейнасьці. Адбываецца закрыцьцё рахункаў Данецкай чыгункі ў прававым полі Украіны, – растлумачыў Кузьменка. – Усе захады Украіна зьдзяйсьняла аднабаковым чынам без узгадненьня з намі, адпаведна яны самі вызначылі далейшы лёс дарогі». Так званы кіраўнік Мінтранса «ДНР» дадаў, што для ўкраінскай эканомікі нэгатыўныя наступствы поўнага пераходу чыгункі ў прававое поле «ДНР» будуць значна больш істотнымі. Гэта пагоршыць працу ўкраінскае прамысловасьці.

У сакавіку працаўнікі Данецкай чыгункі на непадкантрольнай тэрыторыі гэтак і не атрымалі заработнай платы. У сацыяльных сетках людзі ня маюць аптымізму, бо да гэтага Украіна стабільна плаціла заробак і ў добрых аб’ёмах. Што будзе далей невядома, адныя разлічваюць на гуманітарку, іншыя, наадварот, лічаць, што асабіста Ахметаў дамовіцца, бо яму невыгодна гэтае становішча, што пацьверджанае нашымі лічбамі адгрузак зь ЕМЗ.

Zarplata1
Такім чынам, мы паспрабавалі растлумачыць сёньняшнюю сытуацыю з чыгуначнымі грузавымі перавозкамі зь непадкантрольнай Украіне тэрыторыі. Як будзе далей, складана прадбачыць. Але з усіх дадзеных вынікае, што перамовы будуць адбывацца на самым высокім узроўні. Хтосьці будзе лічыць супрацу з прадпрыемствамі «ДНР/ЛНР» дапамаганьнем тэрарызму, хтосьці ўбачыць страты праз разрыў стасункаў, але ўсе грузаперавозкі – гэта вызнаньне Украінаю псэўдарэспублік і разрыў стасункаў нарэшце ставіць усе кропкі над «і». Напэўна трэба задумацца каму йдуць украінскія грошы і нарэшце пачаць паступовую мадэрнізацыю ЦЭС для выкарыстаньня іншых марак вугалю.

Матар’ял падрыхтавала валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Victory Krm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Tags: донецкая железная дорогаугольхакеры

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Памочнік дэпутату Дзярждумы РФ фінансуе інфармацыйныя рэсурсы тэрарыстаў

    2016-07-04 - 0 Comment
  • 9 узломаў 9 траўня: украінскія хакеры пасьпяхова зьдзейсьнілі апэрацыю #OpMay9 (ВІДЭА)

    2016-05-11 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50551 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.