• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі

    on 2015-11-10 | 3 Comments | Актуальна | Навіны | Падзеі
    • ru
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасць InformNapalm зафіксавала чарговыя факты знаходжаньня расейскіх вайскоўцаў з 28-ай асобнай матастралковай брыгады (АМСБр) у Сірыі, якія ўдзельнічаюць у неафіцыйнай наземнай апэрацыі. Падчас OSINT-расьледаваньня былі ідэнтыфікаваныя жаўнеры зь Екатэрынбурга. Цікава тое, што вайскоўцы дзейнічаюць ня толькі ў ваколіцах роднае авіябазы пад Латакіяй, але і нават на ўсходзе ад яе – бліжэй да г.Хама.

    Першае дзеючая асоба – гэта жаўнер-кантрактнік Аляксей Сяргеевіч Волкаў, 18.07.1993 г.р. (архіў профілю: https://archive.is/5ROas). Выказваючы бурную радасьць з нагоды хуткага вяртаньня дадому на ратацыю, ён выклаў у сваім сацыяльным блёгу шмат цікавага:

    • Аляксей мае некалькі фота зь геатэгам у правінцыі Хама (Hama Governorate) у раёне н.п. Deir Shamil. Асаблівую ўвагу зьвяртае ня сябе газэта з арабскім тэкстам з выявай асобы «Вялікага Правадыра», спалучаная зь сірыйскім краявідам (https://archive.is/lc0gv). Таксама ёсьць яшчэ адное фота з правінцыі Хама зь ягоным таварышам у службе (https://archive.is/TlaWq).

    1.2 На момант падрыхтоўкі матар’ялу Аляксей працягваў выкладваць фота зь Сірыі, напрыклад:  https://archive.is/3K7Ht, https://archive.is/fB6uI, https://archive.is/WeJ9w,  https://archive.is/905LD (дакладнае мейсца ня вызначанае). Дзякуючы “новым” групавым фатаздымкам былі ідэнтыфікаваныя жаўнеры з гэтай кампаніі, пра іх гаворка пойдзе ніжэй.

    1.3 Што да пункту прывязкі да раёну базы «Хмеймім», то тутака маем самы цікавы момант – замежны пашпарт з асабістай інфармацыяй жаўнера (20 №0447899, выдадзены ў Свярдлоўскай вобл. і інш., https://archive.is/5pUcL), была “засьвечаная” вокладка спэцыяльнага службовага пашпарту (яго выдаюць таксама ваякам, якія праходзяць вайсковую службу за межамі РФ) (https://archive.is/AgxFA). Карацей, перафразоўваючы У.Маякоўскага: «… дастаю з шырокіх штанінаў дублікатам бясцэннага груза. Чытайце, зайздросьціце, я – грамадзянін Расейска-Сірыйскага Саюза…». Думаю, з дапамогаю дадзеных пашпарту жаўнера можна паспрабаваць знайсьці яго і нават узяць інтэрвію.

    11.123
    1.4 Пра камандыроўку яшчэ адная дэталь. Аляксей з таварышамі выляцеў у Сірыю прыблізна 3-4 кастрычніка 2015 году (група фота «Паляцелі»: https://archive.is/dstdX). І вось празь месяц, 9 лістапада 2015 году зьявілася наступная група фота з назовам: «Ноme)»: https://archive.is/QW7QG. Можна меркаваць, што, як мінімум некаторыя з гэтых байцоў будуць выпраўленыя зь Сірыі дадому ў РФ на пабыўку.

    1.5 Мяркуючы паводле старых фатаздымкаў, тэрміновую службу Волкаў праходзіў ва ўнутраных войсках у 2013-2014 гг. (https://archive.is/91K7w, https://archive.is/cwwxN, https://archive.is/85Orm). А вось ужо ў 2015 годзе ён выклаў свае фатаздымкі зь Екатэрынбургу ў форме арміі ЗС РФ (https://archive.is/3s3Y0, https://archive.is/J5HDO).

    45
    Напрыклад, на фота “сэлфі”, у люстэрку досыць добра відаць шаўрон з знакам Цэнтральнае вайсковае акругі (ЦВА) (https://archive.is/giqho). Вайсковая частка ўдакладняецца, але папярэдне – гэта в/ч 61423 (28-я АМСБр). Жаўнер “засьвяціў” вуліцы Чапаева, Шчарбакова, Сьцяпана Разіна (яны там шпацыравалі ці рабілі пакупкі перад выправай) – гэта недалёка ад 32-га вайсковага гарадку (28-я АМСБр).

    1. Другі жаўнер – гэта Вячаслаў Сяргеевіч Разін, 17.10.1991 г.н., таксама зь Екатэрынбурга (архіў профілю: https://archive.is/ftfpp), нарадзіўся ў г.Пермь. Тэрміновую службу праходзіў ва ўнутраных войсках (в/ч 7459), як мінімум з траўня-чэрвеня 2015 году – Вячаслаў служыць паводле кантракту – https://archive.is/vtskb, https://archive.is/6OUrt.

    6
    Зараз Разін у Сірыі – напрыклад, глядзіце ягонае фота буйным плянам адтуль у пясчанай форме «аўганцы» – https://archive.is/nzIEt. Дзякуючы ідэнтычным фатаздымкам атрымалася высьветліць, што Разін разам з Волкавым з аднаго «атраду». Напрыклад: https://archive.is/Qf5et альбо: https://archive.is/MPm72. Ён мае досыць цікавую інфармацыю пра тэхніку і вайсковы побыт.

    78
    2.1. Вельмі парадавала група фота што да ўзбраення і тэхнікі, на якіх расейскія байцы пазуюць на тле бронеаўтамабіляў «Тыгр» (ГАЗ-2330), вядома ж, без апазнавальных знакаў: https://archive.is/eGvmp, https://archive.is/PLlqi, https://archive.is/Xos2B.

    8
    2.2. Мясьцовасьць паўсюль з пагоркамі https://archive.is/NoIfN. Таксама мае важнае значэньне, што  байцы маюць нейкі блёкпост або сакрэт: https://archive.is/B2u0y – скрыні з патронамі, мяхі і г.д. Мы вызначалі каардынаты населенага пункту і пазыцыі расейскага “сакрэту”.

    9

    Selection_011Selection_014

    2.3. Таксама можна пабачыць, як бавяць індывідуальны вольны час у боксе: https://archive.is/LbfYD. Прынамсі, добра, што расейскія байцы зацікаўленыя прыгожымі аголенымі дзяўчатамі, але не таварышам Пуціным. Тутака – групавы адпачынак: https://archive.is/3bsLG. На мурах прымацаванае фота чалавека, чый твар, дужа падобны да Башара Асада. А гэта – карты і патроны: https://archive.is/JWAd7. Таксама сірыйцам варта зьвярнуць увагу на зьдзеклівае да іх прывітаньне – «зь Пермі з любоўю». https://archive.is/Uk5j6.

    10
    2.4. Нарэшце, на гэтым фота Разін з таварышам – https://archive.is/bcgjM. Зьвярніце ўвагу, што досыць часта расейскія байцы карыстаюцца і «зялёнай» уніформай.

    11

    1. Таксама на групавым «сірыйскім» фота быў ідэнтыфікаваны трэйці расейскі жаўнер з гэтай кампаніі зь нікам «Талян Дзімкавіч» з таго ж Екатэрынбурга. Інфармацыі пра яго няшмат, у ягоным блёгу адсутнічае матар’ял з замежнай камандыроўкі ў Сірыю, ёсьць толькі «вайсковыя» фота з Расеі: https://archive.is/GfYTO, https://archive.is/U9X7S, https://archive.is/KRPOz, https://archive.is/eFOgH, https://archive.is/7668b, https://archive.is/p85ok.

    Нагадаем, што наконадні нам перадалі відэа, на якім зафіксаваныя баі ў Латакіі. Падчас баёў паўстанцы захапілі новую каску расейскай вытворчасьці і бронекамізэльку новага ўзору тыпу «Ратнік», які маецца ва ўзбраеньні толькі расейскае арміі. Знакаў адрозненьня няма. Увогуле, поўная ідэнтычнасьць расейскім “зялёным чалавечкам” у Крыме. Толькі тутака іх сустракаюць кулямётнымі чэргамі.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Nikolay Mahno.

     Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    (CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    3 Responses to “У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі”

    1. 2015-11-11

      РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] ў сухапутную апэрацыю ў Сірыі. Не пасьпела «астыць» інфармацыя пра 28-ю АМСБр з Екатэрынбурга, як на Блізкім Усходзе […]

    2. 2015-12-10

      Марскія пяхотнікі 336-й АБрМП БФ РФ заблукалі ў правінцыі Хама, Сірыя - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам…; […]

    3. 2015-12-20

      Афіцэр Рэактыўнага дывізыёну 28-й брыгады ЗС РФ атрымаў мэдаль за забойствы ўкраінцаў - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам…, November 10, 2015 […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.