• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Баявікі зь Беларусі «засьвяцілі» расейскі комплекс радыёэлектроннай барацьбы

    on 2016-09-19 | 0 Comment | Беларусь | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    На працягу мінулага году каманда InformNapalm неаднойчы выяўляла расейскія комплексы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) «Житель» (рас.) на акупаванай частцы Данбаса. Праз выяўленьне нашымі валянтэрамі досыць вялікага аб’ёму інфармацыі што да гэтага комлексу, чытачы нашага праэкту пачалі нават жартаваць: «станцыя «Житель» перададзеная на балянс InformNapalm». Цалкам мажліва, у выніку нашага маніторынгу гэты комплекс «выпадкова» згарэў у раёне н.п. Ясінаватая 31 сакавіка – 1 красавіка 2016 году.

    У гэты момант пад пільнай увагай InformNapalm знаходзяцца расейскія комплексы СПР-2М «Ртуть-БМ» (рас.) і станцыя перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2». Спадзяемся, што «полымя» згарэлага «Жителя» абавязкова перакінецца і на гэтыя спэцсродкі акупантаў.

    Наконадні InformNapalm апублікаваў матар’ял пра вайскоўцаў 175-й Брыгады Сувязі й Кіраваньня Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, якія зрабілі “сэлфі” на тле комплексу СПР-2М «Ртуть-БМ» на Данбасе. Гэтым разам у поле нашага зроку патрапілі баявікі-«добраахвотнікі», грамадзяне Беларусі, якія таксама “засьвяцілі” саміх сябе на тле такога ж комплексу РЭБ у Луганскае вобласьці.

    Фігурант №1

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Белашоў Сяргей – грамадзянін Беларусі, нарадзіўся 30.04.1962 г., быў зарэгістраваны ў Гомлі.

    belashov01-2

    Зафіксаваны ва Украіне з зброяй у рукох. Старонка ў сацсетцы «ОК» (архіў профілю, фотальбому).

    rtut-bm-donbass00008_cr

    У фота ніжэй можна пабачыць тактычны знак (ТЗ) «18 у квадраце» – гэта так званая «асобная рота РЭБ акупацыйных войскаў Расеі на Данбасе, в/ч Л-05776» у Луганску.

    2016-09-17_142255rtut-bm-donbass00003

    belashov-sergej1-3belashov-sergej-1 belashov-sergej1-4 belashov-sergej-2 belashov-sergej-3 belashov-sergej4-2 belashov-sergej4-3 rtut-bm-donbass00002 rtut-bm-donbass00004 rtut-bm-donbass00006 rtut-bm-donbass00007

    На даляглядзе праваруч у фота ніжэй можна пабачыць экспанаты (разнастайныя лятальныя апараты) Авіяцыйна-тэхнічнага музэю ў Луганску.

    rtut-bm-donbass000051

    123

    2016-09-17_172538

    Фігурант №2

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Фафанаў Канстантын – грамадзянін Беларусі, нарадзіўся 13.06.1958 г., быў зарэгістраваны ў г.Барысаве.

    fofanov07-3Удельнічаў у складзе расейскіх бандфармаваньняў у баёх з Збройнымі Сіламі Украіны пад Луганскам, Кіраўскам, Славянасербскам, Шчасьцем, Станіцай Луганскай і інш. Старонкі ў сацсетцы «ОК»: 1, 2, 3, 4, 5, 6 (архівы профілю: 1, 2, 3, 4, 5, 6; фотаальбомаў: 1, 2, 3, 4, 5, 6), у сатсетцы «VK»: 1, 2 (архівы профілю: 1, 2). Мае аўтамабіль Volkswagen Transporter T3 чырвонага колеру, рэг.нумар 3923 ОАМ.

    «Я і мой баявы Конь» – гэтак баявік падпісаў свае фота. «Баявы Конь» – гэта станцыя перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2», якая знаходзіцца за ягонай сьпінай.
    fofanov-kostya3-5

    «Пад Луганскам» – подпіс пад наступным фота:
    borisoglebsk-2_fofanov-kostya1-8

    Фота ніжэй Фафанаў падпісаў: «Пад Станіцай-Луганскай».

     

    borisoglebsk-2_fofanov-kostya1-19

    Таксама ён выклаў на сваіх старонках і фатаздымкі сваіх таварышаў – такіх ж, як і ён – баявікоў бандфармаваньняў «ЛНР».

    borisoglebsk-2_fofanov-kostya1-10

    borisoglebsk-2_fofanov-kostya1-3 borisoglebsk-2_fofanov-kostya1-4

    borisoglebsk-2_fofanov-kostya1-20

    Больш падрабязна пра станцыю перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2» можна даведацца ў нашым матар’яле з 8 траўня 2016 г., у якім вядзецца пра факт выкарыстаньня расейска-тэрарыстычнымі войскамі аўтаматызаванай станцыі перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2» непасрэдна ля лініі разьмежаваньня ў раёне Стаханава 05 лістапада 2014 г. Там жа можна знайсьці фатаздымкі для параўнаньня.

    Бонус

    Супольнае фота абодвух фігурантаў гэтага матар’яла – баявікоў зь Беларусі – Сяргея Белашова й Канстантына Фафанава.

    belashov05-fofanov-6Хочам зьвярнуць увагу беларускай грамадзкасьці й прадстаўнікоў сілавых ведамстваў Беларусі на той факт, што гэтыя найміты й вайсковыя злачынцы абсалютна безперашкодна перасоўваюцца па тэрыторыі Беларусі і ўяляюць досыць вялікую небясьпеку, бо значнасьць чалавечага жыцьця для іх істотна зьніжаная. Праваахоўныя ворганы маюць у гэтай сытуацыі задзейнічаць усе неабходныя апэратыўна-вышукальныя захады дзеля затрыманьня злачынцаў і прыцягненьня іх да адказнасьці паводле законаў Рэспублікі Беларусь.


    Матар’ял падрыхтавалі Відаль Сарокін & Victory Krm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: Барысаглебск-2баявікі зь БеларусіЛНРРтуть-БМ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Аэравыведка зафіксавала на Данбасе найноўшую вайсковую тэхніку Расейскай Фэдэрацыі (ФОТА + каардынаты)

      2020-03-24 - 0 Comment
    • Расейскія сыстэмы РЭБ усё часьцей фіксуюць на Данбасе. Эксклюзіўныя дадзеныя

      2020-03-17 - 0 Comment
    • Саліст ансамблю «Сябры» выступае перад баявікамі расейскіх акупацыйных войскаў

      2019-05-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.