• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расейскія сыстэмы РЭБ усё часьцей фіксуюць на Данбасе. Эксклюзіўныя дадзеныя

on 2020-03-17 | 0 Comment | HUMINT | OSINT | Аэравыведка | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • pt
  • en
  • bg

Спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ амаль праз кожныя 2-3 тыдні падае ў сваіх тэкставых справаздачах інфармацыю пра выяўленыя на акупаванай частцы Данбасу найноўшыя расейскія сыстэмы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). У сваю чаргу валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm адсочваюць гэтую інфармацыю й зьдзяйсьняюць пошук візуальных пацьверджаньняў, з дапамогаю якіх можна раскрыць мэты й задачы знаходжаньня таго ці іншага тыпу расейскага ўзбраення й вайсковай тэхнікі ў вызначаным раёне.

Мы імкнемся надаць нашым чытачам як мага больш доказаў, якія не абмежаваныя толькі тэкставай інфармацыяй. У гэтым артыкуле пададзеныя ўнікальныя й важныя зьвесткі, якія пацьверджваюць ваенную актыўнасьць РФ на Данбасе, якая пачалася ўвесну 2014 году й працягваецца да гэтага часу, нягледзячы на афіцыйныя абвяржэньні вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ што да свайго непасрэднага ўдзелу й кіраваньня баявымі дзеяньнямі. Мы раім Міністэрству замежных справаў Украіны максымальна выкарыстоўваць зьвесткі з дакладаў Спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ й матар’ялы OSINT-дасьледаваньняў супольнасьці InformNapalm дзеля міжнароднага дыпляматычнага ціску на агрэсара, узмацненьня санкцыяў і іншых палітычных захадаў, якія будуць спрыяць дасягненьню сапраўднага міру. Міру, які будзе мажлівы толькі пасьля вываду з тэрыторыі Украіны акупацыйнага кантынгенту Расейскае Фэдэрацыі – ініцыятара крывавага доўгатрывалага міжнароднага канфлікту ў Эўропе.

Ключавыя справаздачы СММ АБСЭ

СММ АБСЭ ў чарговай справаздачы №60/20 з 12.03.2020 г. падае інфармацыю пра раскрыцьцё новага мейсца дысьлякацыі ў раёне паўднёвых ваколіцаў Луганска трох сучасных расейскіх комплексаў РЭБ: РБ-341Б «Леер-3», Р-934Б «Сініца» і РБ-636 «Свет-КУ». Гэтыя сыстэмы таксама неаднаразова фігуравалі ў OSINT-расьледаваньнях міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm. Напрыклад, напрыканцы 2019 году валянтэры падалі эксклюзіўныя фатаздымкі й пералік 12 расейскіх комплексаў РЭБ, якія былі зафіксаваныя на Данбасе за час вайны й якія зьяўляюцца наўпроставым доказам ваеннае агрэсіі Расейскае Фэдэрацыі супроць Украіны.

Чытайце таксама: Сучасныя расейскія комплексы РЭБ зафіксаваныя на Данбасе (ФОТА)

Месяц таму ў справаздачы СММ АБСЭ №40/20 з 18.02.2020 г. зьявілася іншая цікавая інфармацыя пра фіксацыю 16.02.2020 г. бесьпілётным лятальным апаратам (БпЛА) СММ 3 расейскіх комплексаў РЭБ: Р-330Ж «Житель» (рас.), Р-934Б «Сініца» і РБ-636 «Свет-КУ» ля н.п. Вэрбова Балка за 28 км на паўднёвым ўсходзе ад Данецку. Валянтэры InformNapalm з дапамогаю HUMINT–сеціва атрымалі эксклюзіўныя фотадоказы гэтай фіксацыі, зьдзейсьнілі дадатковую выведку й удакладненьне пазначаных дадзеных, выявілі ймаверныя каардынаты й мажлівыя мэты дысьлякацыі вайсковай тэхнікі ў гэтым раёне.
Фіксацыя расейскіх комплексаў РЭБ з дапамогаю БпЛА

Фатаздымак ніжэй у адкрытым доступе раней не публікаваўся, ён візуальна пацьверджвае й дэталізуе тэкставыя дадзеныя справаздачы СММ АБСЭ №40/20.

Гэтае фота сталася выпраўным пунктам для дасьледнікаў супольнасьці InformNapalm, якія зьдзейсьнілі пераверку ідэнтыфікацыі.

Для візуальнага параўнаньня элемэнтаў комплексу РЭБ ніжэй пададзеныя фатаздымкі аналягічных адзінак расейскае вайсковае тэхнікі.

Р-330Ж «Житель»

Р-934Б «Сініца»

альбо P934БМВ

У справаздачы СММ АБСЭ гэтая сыстэма пазначаная як P-934B «Сініца», але дасьледнікі InformNapalm лічаць, што насамрэч зафіксаваная мадыфікацыя гэтай сыстэмы, менавіта – P934БМВ з комплексу «Барысаглебск-2», які таксама неаднаразова быў зафіксаваны на Данбасе.

РБ-636 «Свет-КУ»

Паноўна ў аб’ектыў БпЛА Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ патрапіў расейскі комплекс РБ-636 «Свет-КУ».

Нагадаем, што ў 2016 годзе супольнасьць InformNapalm упершыню ідэнтыфікавала расейскі мабільны комплекс радыётэхнічнага кантролю й абароны інфармацыі РБ-636 «Свет-КУ», які быў зафіксаваны ў фота ў Луганску на скрыжаваньні вуліцаў 50-годзьдзя стварэньня СССР і Курчатава. Тады таксама было вызначанае, што гэты комплекс быў ва ўзбраеньні 18-й асобнай роты РЭБ (в/ч Л-05776, мейсца дысьлякацыі г. Луганск) 2-га акупацыйнага армейскага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі Збройных сілаў РФ. На шасі комплексу быў нанесены тактычны знак “18 у квадраце”, рэгістрацыйны нумар ЛК 4686.

Чытайце таксама: Збройныя сілы РФ перакінулі ў Луганск комплекс РЭБ «Свет-КУ»

Цягам апошніх гадоў расейскі комплекс РБ-636 «Свет-КУ» усё часьцей патрапляе ў справаздачы СММ АБСЭ.

Высновы што да справаздачы СММ АБСЭ №40/20

З дапамогаю інфармацыі з справаздачы СММ АБСЭ №40/20 што да фотафіксацыі разгорнутых расейскіх сыстэмаў РЭБ ля н.п. Вэрбова Балка за 28 км на паўднёвым ўсходзе ад Данецку OSINT-дасьледнікі InformNapalm зьдзейсьнілі дакладную геалякацыю фатаздымку. Вызначанае, што гэта тэрыторыя аэрадрому Мосьпіна з наступнымі каардынатамі: 47°50’46.0″N 38°05’54.5″E.

На тэрыторыі колішняга аэрадрому захаваля добрая інфраструктура, якая засталася непашкоджанаю. Адлегласьць ад лініі фронту дастатковая й аптымальная для выкарыстаньня гэтага аэрадрому ў якасьці базы для армейскіх бесьпілётнікаў. Напрыклад, БпЛА «Арлан-10», які ўваходзяць у склад расейскага комплексу РБ-341Б «Леер-3»,прызначаны для падаўленьня GSM-сувязі з дапамогаю радыёперашкодаў. Комплекс таксама здольны імітаваць дзейнасьць базавай станцыі сотавай сувязі ў дыяпазонах GSM 900 і GSM 1800 і дасылаць фэйкавыя паведамленьні (SMS) дзеля дэзынфармацыі й зьдзяйсьненьня псыхалягічнага ціску на супраціўніка. Магутнае прыкрыцьцё гэтай тэрыторыі расейскімі сыстэмамі РЭБ і РЛС таксама сьведчыць пра верагоднасьць разгортваньня ў гэтым раёне каманднага пункта Збройных сілаў РФ.

Згодна з справаздачай №60/20, расейскі комплекс РБ-341В “Леер-3” таксама быў зафіксаваны СММ АБСЭ 10 сакавіка 2020 году ў ваколіцах Луганска.

Цікава, што 27 лютага 2020 г. чытачы InformNapalm перадалі фатаздымак SMS-паведамленьняў, якія былі дасланыя на іхныя тэлефоны ў г. Шчасьце Новаайдарскага раёну Луганскае вобласьці (падкантрольная Украіне тэрыторыя). Гэтыя фатаздымкі таксама ўскосна пацьверджваюць актыўнае застасаваньне расейскімі вайскоўцамі комплексу РБ-341B «Леер-3» і БпЛА «Арлан-10» з мэтай псыхалягічнага ўзьдзеяньня на ўкраінскіх вайскоўцаў і цывільнае насельніцтва.

Такім чынам, Расея працягвае выкарыстоўваць свае найноўшае ўзбраеньне й вайсковую тэхніку на акупаванай тэрыторыі Данбасу, гэта ўсё часьцей фіксуюць міжнародныя назіральнікі. Вайскова-палітычнае кіраўніцтва Украіны мае надаваць гэтым фактам належную ўвагі дзеля ўзмацненьня міжнародных санкцыяў супроць дзяржавы-агрэсара Расейскай Фэдэрацыі.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: P934БМВSMM OSCEАрлан-10Барысаглебск-2Р-330Ж «Житель»Р-934Б «Сініца»РБ-636 «Свет-КУ»РЭБРЭБ РБ-341В «Леер-3»СММ АБСЭ

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 49994 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.